Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


13.03.2020

Часовыя нормы паводзінаў у храмах і душпастырскіх цэнтрах Грэка-каталіцкай Царквы ў БеларусіПачэсныя Святаслужыцелі, Дарагія вернікі!

 

У сувязі з пандэміяй каронавірусу сёння ў свеце і ў Беларусі склалася надзвычай сур’ёзная і складаная эпідэміялагічная сітуацыя.

Да вашай увагі даваджу поўныя пастырскага клопату словы Высокадастойнага Мітрапаліта Тадэвуша (Кандрусевіча):

Беручы пад увагу няспыннае распаўсюджванне смяротна небяспечнай хваробы, з вераю ў Божы Провід і з клопатам пра здароў’е нашых грамадзянаў у Каталіцкай Царкве ў Беларусі, якая клапоціцца пра духоўнае і фізічнае дабро сваіх вернікаў і ўсяго нашага народа, уводзяцца прэвентыўныя санітарныя захады”.

12.03.2020

“Крыніцай нашай нястомнай надзеі з’яўляецца Боская Літургія”30-годдзе першай грэка-каталіцкай Літургіі ў Мінску

 

11 сакавіка 2020 г. споўнілася 30 год ад дня, калі ў 1990 г. - у касцёле Узвышэння Святога Крыжа на мінскай Кальварыі - айцец Аляксандар Надсан, апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў Замежжа адслужыў прылюдна першую Боскую Літургію па беларуску.

У гэты дзень – увечары, прадстаўнікі грэка-каталіцкіх парафій Мінска сабраліся разам на падзячную малітву.

22.02.2020

Да 30-годдзя першай грэка-каталіцкай Літургіі ў МінскуВечар успамінаў першай грэка-каталіцкай Літургіі ў Мінску, якую адслужыў айцец Аляксандар Надсан. 

 

Дваццаць першага лютага 2020 г., у пятніцу ўвечары, на заканчэнні сырапуснага тыдня перад Вялікім Постам, у капліцы грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску быў адслужаны падзячны Акафіст Імю Ісусаваму з удзелам архімандрыта Сяргея (Гаека) і мінскіх душпастыраў а. Андрэя Абламейкі і а. Аляксандра Шыбекі.

Вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафій Мінска сабраліся разам каб малітоўна падзякаваць Богу за той цуд, які адбыўся 30 год таму – 11 сакавіка 1990 г. ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа на мінскай Кальварыі.

Сярод тых, хто прысутнічаў у Вечары падзякі і ўспамінаў былі і самі ўзельнікі той падзеі 30 год таму, і тыя, хто далучыўся да Царквы пазней.

24.12.2019

Ісус Хрыстос прыходзіць як Слова любові Бога да кожнага чалавекаКаляднае відэа-віншаванне Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі

 
Хрыстос нарадзіўся - славім Яго! 

 
Свята Раства Хрыстовага - свята Нараджэння Госпада нашага Ісуса Хрыста. У гэты час асабліва актуальнымі ёсць словы з Евангелля паводле св. Яна: "Слова сталася целам і пасялілася між намі" (Ян 1:14).

23.12.2019

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на свята Раства Хрыстовага 2019 г. ў г. Мінску

 

АЎТОРАК, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе д. 6

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Дзяленне каляднай прасфорай, куцця

 

***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Дзяленне каляднай прасфорай, куцця

 

***
Парафія Святога Духа
Чырвоны касцёл – ніжні храм

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

Дзяленне каляднай прасфорай, куцця

22.12.2019
ЯЗЭП З РОДУ ДАВІДА

У нядзелю перад Божым Нараджэннем Евангелле ставіць у цэнтр нашай увагі Язэпа сына Давіда. 

 
Якую ролю ён адыграў у гісторыі нараджэння Ісуса і чаму важна, што ён з роду Давіда. 

 
Пра гэта ўсё разважае а. Андрэй Буйніч у нядзельных разважаннях для Радыё Марыя.

9.12.2019
Папа Францішак моліцца ў інтэнцыі сустрэчы “Нармандскай чацвёркі”У сваёй малітве аб міры ва Украіне Папа Францішак запэўніў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 8 снежня 2019 г. адбылася на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
24.11.2019
У Вільні прайшло набажэнства за супакой паўстанцаўГрэка-каталіцкае набажэнства за супакой паўстанцаў 1863-1864 гадоў прайшло ў віленскіх славутых Базыльянскіх мурах 23 лістапада. Узначаліў урачыстую літургію апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На службе былі святары і вернікі з розных гарадоў Беларусі, вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі з розных краін свету.
23.11.2019
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас цырымоніі перапахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні2 лістапада ў віленскай катэдральнай базыліцы святога Станіслава і святога Уладзіслава адбылася святая Імша пры трунах з парэшткамі Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг., пасля якой са словам да ўдзельнікаў цырымоніі перапахавання звярнуўся Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
22.11.2019
Кастусь Каліноўскі вызначаўся надзвычайнаю сілаю духа. Беларуская касцёльная дэлегацыя ўзяла ўдзел у перапахаванні паўстанцаў у Вільні22 лістапада ў Вільні прайшла цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг. У цырымоніі узяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.