Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


24.03.2020

Анлайн Трансляцыя З Боскай Літургіі З ВячэрняйДалучайцеся да трансляцыі і святкуйце свята Дабравешчання анлайн у Facebook! Трансляцыю арганізоўвае Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда. Пачатак 25 сакавіка а 18:00.

 

Спасылка на старонку трансляцыі - https://facebook.com/events/2530502830613225

23.03.2020

Святы Айцец абвясціў дзве малітоўныя ініцыятывыНа пандэмію віруса мы адкажам універсальнай малітвай, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую правёў 22 сакавіка 2020 г. з бібліятэкі Апостальскага палацу ў Ватыкане.

 

“У гэтыя выпрабавальныя дні, калі чалавецтва дрыжыць ад пагрозы пандэміі, я хачу запрасіць усіх хрысціянаў аб’яднаць свае галасы, звяртаючыся да нябёсаў. Я запрашаю ўсіх кіраўнікоў цэркваў і старшыняў усіх хрысціянскіх супольнасцей, разам з усімі хрысціянамі розных канфесій, упрошваць Усявышняга, Усемагутнага Бога, адгаворваючы адначасова малітву, якую навучыў нас Езус, наш Пан. Запрашаю ўсіх рабіць гэта шмат разоў на працягу дня, але і разам сказаць "Ойча наш" у наступную сераду, 25 сакавіка, апоўдні. У гэты дзень, калі многія хрысціяне адзначаюць Звеставанне Найсвяцейшай Панны Марыі, Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына, няхай Пан пачуе аднадушную малітву ўсіх сваіх вучняў, якія рыхтуюцца святкаваць перамогу Уваскрослага Хрыста", сказаў Пантыфік.

22.03.2020

У часы эпідэміі Папа Францішак запрашае ўсіх хрысціянаў, незалежна ад канфесіі, памаліцца ў сераду 25-га сакавіка ў 12:00 малітвай, якой навучыў нас Госпад.

 

22.03.2020

Незвычайнае набажэнства ў надзвычайнай сітуацыі. У Мінску хрысціяне, мусульмане і юдэі разам маліліся аб выбаўленні ад каранавірусуУвечары 21 сакавіка ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама мусульманаў і юдэяў прайшла Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад пандэміі каранавірусу.


Перад набажэнствам у Чырвоным касцёле адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

20.03.2020

«24 гадзіны для Госпада» 20-21 сакавіка 2020Расклад службаў і час споведзі ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі заклікала, каб 20–21 сакавіка 2020 г. прысвяціць 24 гадзіны для Госпада - на каленях у пакланенні, малітве і пакаянні.

 

Гэтая малітоўная душпастырская ініцыятыва Папы Францішка, якая ўжо ў сёмы раз адбываецца падчас Вялікага посту, мае на мэце даць магчымасць кожнаму верніку вярнуцца ў дом Міласэрнага Айца і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння, прыступіўшы да споведзі.

 

Да ўсіх вернікаў, якія маюць магчымасць удзельнічаць у малітве «24 гадзіны для Госпада», Папская рада па развіцці новай Евангелізацыі кіруе заклік маліцца за Папу Францішка, біскупаў, святароў, а таксама за ўсіх тых, хто супрацьстаіць распаўсюджванню небяспечнай хваробы і за тых, хто ад яе церпіць.

19.03.2020

Малітоўны марш мужчынаў – мужчыны моляцца аб мужнасці – M3Брат! Пачынаем малітоўны марш мужчынаў = мужчыны моляцца аб мужнасці = M3.


Хочам маліцца аб мужнасці веры, надзеі, любові для сябе, для нашых сем'яў, для нашых хрысціянскіх супольнасцяў.


Група маладых (і не толькі маладых) мужчынаў, якая напярэдадні Раства Хрыстовага сустрэлася на братэрскую малітву 21 снежня 2019 г. у мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (гл. фота), хацела і ў Вялікім посце сустрэцца на малітоўны вечар.

 

Але сітуацыя эпідэміі на гэта не дазваляе. Таму 19 сакавіка 2020 яны пачалі братэрскі, малітоўны марш (шлях) – у інтэрнэт прасторы.

17.03.2020

IV Тыдзень Вялікага постуІсус запрашае: “Вазьмі крыж свой і ідзі за Мною следам”


Тыдзень пасля Нядзелі Крыжапаклоннай - чацвёрты тыдзень Вялікага посту - гэта добры час, каб глыбей асэнсаваць шлях паклікання быць хрысціянінам. Для гэтага трэба пачаць наследаваць у сваім жыцці Збавіцеля, нават болей - з’яднацца з Хрыстом так, каб ужо “жыў не я, а жыў ува мне Хрыстос” (Гал. 2, 20).

16.03.2020

Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу і працэсія з абразом святога Роха пройдуць у МінскуУ суботу 21 сакавіка ў касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску пройдзе Міжрэлігійная малітва аб выбаўленні ад каранавірусу.


У гэтай інтэнцыі ў святыні а 19-й гадзіне будзе цэлебравацца святая Імша.

16.03.2020

Папа Францішак выйшаў з Ватыкана, каб памаліцца аб выбаўленні ад пандэміі каранавірусуУ нядзелю 15 сакавіка ў другой палове дня Папа Францішак нечакана выйшаў з Ватыкана, каб памаліцца аб выбаўленні ад пандэміі перад цудадзейным абразом Маці Божай Збаўлення рымскага народа і перад Укрыжаваннем, якое калісьці выратавала Рым ад чумы.


Як паведаміла італьянская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец на пачтаку пятай гадзіны скіраваўся ў базыліку Святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), дзе памаліўся аб выбаўленні ад пандэміі каранавірусу перад цудадзейнай іконай Багародзіцы Salus populi Romani — «Збаўленне рымскага народа».

14.03.2020

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі разам з мясцовымі вернікамі маліўся за Святога Айца ў гадавіну яго абрання13 сакавіка, у сёмую гадавіну абрання Папы Францішка на пасад святога Пятра, яго прадстаўнік у нашай краіне Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Махэр Шаммас узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены.


Вітаючы высокага госця на пачатку святой Імшы, пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк адзначыў, што ўдзел прадстаўніка Папы Францішка ў Эўхарыстыі з’яўляецца выразным знакам еднасці Касцёла на Беларусі з бачным галавою паўсюднага Касцёла, Папам. Разам з ксяндзом Махэрам Шаммасам Эўхарыстыю ў інтэнцыі Святога Айца цэлебравалі Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і святары рыма- і грэка-каталіцкага абрадаў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.