Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


8.04.2020

ВЯЛІКАЯ СЕРАДАГоспадзе, зрабі нас годнымі любіць Цябе…”

 

У Вялікую Сераду глядзім на Ісуса Хрыста

“Які дзеля нашага збаўлення ідзе на дабравольныя мукі”

 

Для асабістай (сямейнай) малітвы, якой хочам суправаджаць Хрыста,

прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.

7.04.2020

ВЯЛІКІ АЎТОРАКБудзем пільна служыць Уладару”

 

Тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча суправаджаць Хрыста – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.

6.04.2020

Папа Францішак: «Сёння Езус кажа кожнаму: “Будзь мужны, адкрый сэрца на Маю любоў”»Сапраўдныя героі — гэта не тыя, хто мае славу і грошы, а хто ахвяруе жыццём, каб служыць іншым, падкрэсліў Папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую цэлебраваў у Пальмовую нядзелю 5 красавіка ў Ватыкане.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік распачаў сваю гамілію словамі: «Езус “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі». «Бог нас збавіў, паслужыўшы нам. Звычайна мы думаем, што гэта мы служым Богу. Але на самой справе, гэта Ён бескарысліва паслужыў нам, бо першым палюбіў нас.

 

Цяжка любіць і не быць любімым, а яшчэ цяжэй служыць, калі мы не дазваляем Богу паслужыць нам»,

— дадаў ён.

6.04.2020

ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАКПакланяцца з вераю ўсячыстым мукам Госпада”

 

У сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.

У дні Вялікага Тыдня, калі Ісус Хрыстос “ідзе на сваю дабравольную, вечнапамятную і жыватворчую смерць” - тым, хто ў асабістай (сямейнай) малітве хоча Яго суправаджаць – прапануем прачытаць фрагмент Святога Евангелля і паразважаць над ім.

5.04.2020

Казанне а. Андрэя Буйніча на свята Вербніцы, Уваходу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Ліда, 5 красавіка 2020

 

4.04.2020
НА ШЛЯХУ ДА СВЯТАЎ ПАСХІ ГАСПОДНЯЙ - праграма

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2020

Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы, вул. Арджанікідзе, д. 6

 

6.04.2020 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

7.04.2020 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

8.04.2020 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА

гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

9.04.2020 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй

10.04.2020 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 

 

11.04.2020 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:30 – Пасхальная Ютрань

і Боская Літургія Ўваскрасення ГасподнягаАсвячэнне велікодных страваў

 

12.04.2020 +++ НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 – Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга 

(храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

 

13.04.2020 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

4.04.2020

Вялікі Тыдзень – час духовага подзвігуДушпастырскія прапановы для вернікаў

 

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых – гэта час асаблівага духовага подзвігу.

У грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзяць багаслужэнні (за што мы ўдзячныя нашым святарам), але ў сітуацыі эпідэміі шматлікія вернікі вымушаныя заставацца ў сваіх дамах.

4.04.2020

“Перамагаць - дзякуючы ўражлівасці на іншага чалавека”Каронавірусная медытацыя на Вербную нядзелю 2020 г.Б.

 

Вось мы і дажылі да Вербнай нядзелі, калі ўзгадваем Уваход нашага Госпада Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Сусветная пандэмія многім з нас дапамагла больш сур'ёзна, больш паважна перажыць гэты Вялікі Пост.

 

1.Святое Пісанне параўноўвае пост да пустыні, дзе няма вады, а значыць і жыцця.

Пад час гэтага Вялікага Посту і мы адчулі недахоп вады. Канечне, не літаральна, а ў пераносным сэнсе. Мы адчулі, што нам не хапае ўпэўненасці ў будучым. Мы не ўпэўненыя, ці заўтра не захварэем, ці будзем вогуле жывыя. Ці будуць здаровымі і жывымі нашыя родныя, блізкія і сябры… Пандэмія абвастрыла ў нас пачуццё крухкасці чалавечага жыцця — мы пачалі часцей званіць сваім пажылым бацькам і турбавацца пра іх здароўе, мы пачалі часцей маліцца друг за друга, прысвячаць час сваім сем'ям.

3.04.2020

Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў ЕрусалімАнлайн-трансляцыя Боскай Літургіі -  Нядзеля, 5 красавіка 2020, гадз. 11:00 (час Мінска)

 

Даступна ўсім, арганізуе: Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата, г. Ліда

2.04.2020
Віншуем Заснавальніцу і дырэктара выдавецтва «Pro Christo» Аліну Новікаву2 красавіка 2020 свой 65-ты Дзень нараджэння адзначае заснавальніца і шматгадовы дырэктар выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» Аліна Новікава.

Віншаванні з нагоды 65-годдзя скіраваў ёй Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

Слава Ісусу Хрысту! 

Вельмішаноўная Пані Аліна! 

Шчыра віншуем Вас з Вашым 65-годдзем. 

Дзякуем Вам за ваш уклад у справу Евангелізацыі ў Беларусі - на роднай мове. 

Малітвамі св. Яна Паўла ІІ, Папы - хай шчодра блаславіць Вас Госпад. 

На многія і добрыя леты!

+архім. Сяргей, Ап. Віз.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.