Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


5.05.2020

Біскуп Казімір Велікаселец адзначае 75 год жыцця5 мая найстарэйшы ў Беларусі каталіцкі іерарх біскуп Казімір Велікаселец ОР адзначае 75-гадовы юбілей з дня нараджэння.


Казімір Велікаселец нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёна, што на Брэстчыне, у пабожнай каталіцкай сям’і. Пасля службы ў войску працаваў на будоўлі ў Вільні. Там пазнаёміўся з Ордэнам Прапаведнікаў (дамінканаў), у які пажадаў уступіць.

 

Гэтыя мары здзейсніліся падчас навучання ў Рыжскай духоўнай семінарыі, куды быў залічаны ў 1981 годзе. Паколькі атэістычныя ўлады доўга не давалі яму дазволу на паступленне ў гэтую адну з двух каталіцкіх семінарый, што дзейнічалі ў Савецкім Саюзе, душпастырскую фармацыю Казімір Велікаселец распачаў у тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі ксяндза Вацлава Пянткоўскага.

4.05.2020

Гамілія пробашча парафіі святога Язафата а. Андрэя Буйніча на Нядзелю Раслабленага, Ліда, 3 траўня 2020.

 

2.05.2020

Анлайн-трансляцыя Літургіі: Нядзеля РаслабленагаНядзеля, 3 траўня 2020, з 11:00 да 12:30 (час Мінска)

 

Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з парафіі св. Язафата! 
Увага! Сябры, каб паглядзець трансляцыю трэба ўвайсці на старонку "Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда" у адпаведны час (https://www.facebook.com/lidabhkc/),
каб не прапусціць трансляцыю, заахвочваем вас упадабаць старонку - у гэтым выпадку, пры адкрытай старонцы фэйсбуку, вы атрымаеце паведамленне, што трансляцыя пачалася.
Калі вы упадабаеце, гэту падзею, то ў адпаведны час атрымаеце паведамленне аб пачатку падзеі, АЛЕ вам усё роўна трэба будзе ўвайсці на старонку. (Падзея на фэйсбуку дзейнічае толькі як напаміналка).

30.04.2020
"На многія і блаславёныя леты!"Віншуем протапрэзбітара Андрэя Абламейку з 50годдзем!

Хрыстос уваскрос! Сёння - 30 красавіка 2020 - а. Андрэй Абламейка, протапрэзбітар Цэнтральнага Дэканата БГКЦ  адзначае  50 год жыцця і 30 год дзейнасці ў БГКЦ. Нагода памаліцца за яго і павіншаваць! 
Віншуем а. Андрэя як стваральніка і пачынальніка нашага сайтаwww.svjazep.org

Viber а. Андрэя: +375-29-6504714.
26.04.2020

Казанне а. Андрэя Буйніча на нядзелю Жанчын Міраносіцаў. Ліда, 26 красавіка 2020.

 

26.04.2020

Нядзеля Міраносіцаў і Таемных вучняў ХрыстаМедытацыя а. Андрэя Буйніча

1. Сёння Нядзеля Міраносіцаў і мы рупліва ўзіраемся ў прыклад вернасці і адвагі, які далі нам жанчыны – вучаніцы нашага Госпада Ісуса Хрыста. Гэта яны паказалі сябе больш мужнымі за Апосталаў. Апосталы разбегліся і пахаваліся перад пераследам з боку юдэйскіх начальнікаў, а яны – жанчыны - таварышылі Ісусу да самага апошняга моманту Ягонага зямнога жыцця – да самой Яго Крыжовай смерці. І пасля смерці любоў да Збаўцы вядзе іх да Яго магілы: спачатку, каб пабачыць куды паклалі іх Госпада, а потым, каб вярнуцца, так хутка як толькі магчыма, і стаць сведкамі Яго Ўваскрасення!

25.04.2020
Сведкі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфуУ Нядзелю святых Жанчынаў Міраносіцаў віншуем хрысціянскіх жанчынаў і молімся за іх.

 

У той час, як Жанчыны Міраносіцы ішлі да магілы, не разумеючы словаў пра ўваскрсенне, іншыя вучні хаваліся “дзеля страху перад юдэямі” (Ян 20, 19).

Жанчыны ідуць да магілы, не зважаючы нават на банальную праблему, якая чакае іх наперадзе: “А гаварылі яны між сабою: “Хто нам адваліць камень ад уваходу ў магілу?” (Мк 16, 3).

 

Якая ж сіла дазволіла ім перамагчы страх і слабасць? Безумоўна, гэта любоў да Ісуса.

У сваёй любові да Збавіцеля міраносіцы выяўляюць шчырасць і прастату, і дзякуючы гэтаму становяцца сведкамі перамогі Збавіцеля і Яго трыумфу. 

25.04.2020

Анлайн-трансляцыя Літургіі: Нядзеля МіраносіцНядзеля, 26 красавіка 2020, з 11:00 да 12:30 (час Мінска)

 

Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з парафіі св. Язафата! 
Увага! Сябры, каб паглядзець трансляцыю трэба ўвайсці на старонку "Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда" у адпаведны час (https://www.facebook.com/lidabhkc/),
каб не прапусціць трансляцыю, заахвочваем вас упадабаць старонку - у гэтым выпадку, пры адкрытай старонцы фэйсбуку, вы атрымаеце паведамленне, што трансляцыя пачалася.
Калі вы упадабаеце, гэту падзею, то ў адпаведны час атрымаеце паведамленне аб пачатку падзеі, АЛЕ вам усё роўна трэба будзе ўвайсці на старонку. (Падзея на фэйсбуку дзейнічае толькі як напаміналка  )

24.04.2020

Сёння 105-я гадавіна генацыда армянскага народаМолімся за ўсіх армянаў, асабліва за армяна-каталікоў на Каўказе, у Расіі, Украіне, Беларусі.

 

***

Штогод 24 красавіка ва ўгодкі дэпартацыі армянскай інтэлігенцыі са Стамбула мільёны армян і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей ва ўсім свеце аддаюць даніну памяці ахвярам генацыду армян. У Арменіі гэта дата мае важнае значэнне і з’яўляецца непрацоўным днём.

15 красавіка 2015 года Еўрапарламент абвясціў 24 красавіка еўрапейскім Днём памяці ахвяр генацыду армян у Асманскай імперыі.

 

20.04.2020

Папа Францішак павіншаваў грэка-католікаў і праваслаўных з ПасхайЯго Святасць Папа Францішак павіншаваў хрысціянаў, якія 19 красавіка 2020 г. святкуюць Пасху Хрыстову. 


“Выказваю віншаванні братам і сёстрам Усходніх Цэркваў, якія сёння святкуюць Пасху. Мы разам абвяшчаем: “Госпад сапраўды ўваскрос!” (Лк 24,34). Асабліва ў гэты час выпрабавання адчуваем, наколькі вялікі дар – надзея, якая нараджаецца з уваскрасення разам з Хрыстом!”, - сказаў Францішак перад малітвай “Уладарка неба”.

 

Папу асабліва радуе тое, што некаторыя Усходнія каталіцкія Цэрквы - па экуменічных матывах - адзначаюць Свята Пасхі разам з праваслаўнымі. “Няхай гэтае братэрства паслужыць падтрымкай там, дзе хрысціяне з’яўляюцца нешматлікай меншасцю”, - пажадаў Францішак.

 

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.