Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


16.05.2020

ДА СТАГОДДЗЯ НАРАДЖЭННЯ ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА ІІ (1)Ян Павел II і Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы [1]

 

1. Словы Яна Паўла II: "Не бойцеся! Адчыніце дзверы Хрысту!", прамоўленыя падчас Інаўгурацыі яго пантыфікату, 22 кастрычніка 1978 г., былі прынятыя з асаблівай увагай Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама на Балканах. На самай справе, у той час усе гэтыя Цэрквы былі "закрытыя" камуністычнымі рэжымамі і пакінутыя ў забыцці многімі на Захадзе.

Дзейнасць Усходніх Каталіцкіх Цэркваў візантыйскай традыцыі ад Львова, Кіева і Мінска да Ужгарада, Альбы Юліі (у Румыніі) і да Паўднёвай Албаніі, была прыпынена, іх структуры былі знішчаны.

16.05.2020

Літургія Анлайн: Нядзеля СлепанароджанагаПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. Нядзеля 17 траўня 2020, 11.30

 

Сябры! Цяпер, каб далучыцца да Боскай Літургіі анлайн, дастаткова клікнуць спасылку https://www.youtube.com/watch?v=4LvMLS-Z28w

Падпішыцеся на Youtube-канал AndreiBuinich, ды націсніце званочак, каб не прапусціць наш эксклюзіўны кантэнт: https://www.youtube.com/user/andreibuinich

14.05.2020

Благаслаўленне Крыжа пандэміі адбылося ў Баранавічах13 мая каля санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах адбылося благаслаўленне Крыжа пандэміі. Крыж быў усталяваны для таго, каб нагадаць людзям пра любоў Бога, пра Яго прысутнасць у жыцці кожнага чалавека — у тым ліку і ў гэты нялёгкі час.


Сваёй незвычайнай формай крыж нібы абдымае чалавека і ў той жа час запрашае кожнага асабіста з пакорай наблізіцца да яго і дазволіць Пану Богу абняць сябе, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці і сацыяльнага стану.

13.05.2020

14 мая 2020 г. – дзень супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасціЗаклік Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

 

Высокі камітэт па чалавечым братэрстве 2 мая гэтага года заклікаў вернікаў усіх рэлігій да супольнай малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці - 14 мая 2020 г. - у інтэнцыі выбаўлення ад пандэміі каранавірусу і пераадолення яго наступстваў.

 

Святы Айцец Францішак, кажучы, што малітва мае ўніверсальную каштоўнасць, падтрымаў гэтую ініцыятыву, каб прасіць Бога дапамагчы чалавецтву перамагчы гэтую небяспечную эпідэмію.

13.05.2020

Віншуем Грэка-каталіцкую парафію ў Гродна.

 

Моманты з жыцця. Гімн «Дай, добры Божа» — вершаваны твор сьв. Кірылы Тураўскага. Пераклад на сучасную беларускую мову айца Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Музыка Гая Пікарды. Сьпявае беларускі менскі хор.

 

12.05.2020

Што значыць для нас дыялог Ісуса і самаранкі? Адказ на гэта пытанне ў кароткім казанні айца Андрэя Буйніча. Ліда, 10 траўня 2020.

 

9.05.2020

Анлайн-трансляцыя Літургіі: Нядзеля СамаранкіНядзеля, 10 траўня 2020, з 11:00 да 12:30 (час Мінска)

 

Запрашаем на анлайн-трансляцыю Боскай Літургіі з парафіі св. Язафата! 
Увага! Сябры, каб паглядзець трансляцыю трэба ўвайсці на старонку "Грэка-каталіцкая парафія св. Язафата г. Ліда" у адпаведны час (https://www.facebook.com/lidabhkc/),
каб не прапусціць трансляцыю, заахвочваем вас упадабаць старонку - у гэтым выпадку, пры адкрытай старонцы фэйсбуку, вы атрымаеце паведамленне, што трансляцыя пачалася.
Калі вы упадабаеце, гэту падзею, то ў адпаведны час атрымаеце паведамленне аб пачатку падзеі, АЛЕ вам усё роўна трэба будзе ўвайсці на старонку. (Падзея на фэйсбуку дзейнічае толькі як напаміналка).

7.05.2020
Да свята Жыровіцкай Маці Божай7 траўня, у дзень ушанавання Іконы Маці Божай Жыровіцкай

грэка-католікі моляцца за Беларусь.

 

***

 

У 2003 годзе, зьвяртаючыся да каталіцкіх ярархаў Беларусі падчас іх візіту «ad limina Apostolorum», менавіта Яе апецы даручыў Папа Рымскі Ян Павел II Беларусь:

«Даручаю ўсіх апецы Найсьвяцейшай Панны Марыі, якая ўшаноўваецца на вашай зямлі пад імем Маці Божай Жыровіцкай.

Прашу Яе быць заступніцай вас, вялебныя і любыя Сабраты, і вашых бліжэйшых памочнікаў — сьвятароў, законьнікаў і законьніц, семінарыстаў і сьвецкіх асобаў, якія актыўна займаюцца апостальскай дзейнасьцю, і ўсёй каталіцкай грамады, што жыве ў Беларусі.

Няхай на ўсіх і на кожнага прасьцягне Яна разам са сьвятымі Заступнікамі вашай зямлі, сваю матчыну апеку».

5.05.2020

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ! НАЙДАСТОЙНЫ ЎЛАДЫКА!Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства СВЯТАСЛАЎ адзначае 50 год жыцця. 

 

Клір і вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы шчыра віншуюць Найдастойнага Юбіляра.

 

Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек)

накіраваў Дастойнаму Юбіляру віншавальны ліст.

5.05.2020

Былы прадстаўнік Папы ў Беларусі прызначаны Апостальскім нунцыем у Гане3 мая Папа Францішак прызначыў ксяндза Генрыха Мечыслава Ягадзінскага, які пэўны час працаваў у прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Беларусі, Апостальскім нунцыем у Гане, менаваўшы яго тытулярным біскупам Лімасанскім.


Адпаведнае паведамленне з’явілася ў нядзелю на рэсурсе Святога Пасаду Vatican.va.

 

Ксяндзу Генрыху Ягадзінскаму 51 год, ён паходзіць з Келецкай дыяцэзіі ў Польшчы.

 

З 2001 па 2005 год святар працаваў як сакратар Апостальскай нунцыятуры і Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.