Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


23.05.2020

Патрыярх Барталамей узгадвае заслугі Яна Паўла ІІ для каталіцка-праваслаўнага дыялогу«У імя дыялогу і годнасці чалавека» — так называецца вельмі асабісты ўспамін Экуменічнага Патрыярха Барталамея І пра святога Яна Паўла ІІ, які з’явіўся з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Вялікага Папы ў ватыканскім штодзённіку LOsservatore Romano.


Ян Павел ІІ вельмі выразна рэалізаваў сваё перакананне ў тым, што місія Касцёла заключаецца ў «вызваленні чалавецтва ад усіх формаў уціску», піша Патрыярх Барталамей І. Ён таксама прыгадаў, што Папа-славянін адыграў вырашальную ролю ў разбурэнні муроў, якія шмат гадоў трымалі Усходнюю Еўропу ў няволі.

 

Асаблівым чынам Канстанцінопальскі Патрыярх падкрэсліў экуменічныя ініцыятывы Яна Паўла ІІ і яго братнія адносіны да Праваслаўнай Царквы.

 

Руплівасць Папы Вайтылы ў развіцці каталіцка-праваслаўнага дыялогу Барталамей І паказаў у трох значных момантах.

23.05.2020

Літургія анлайн: Нядзеля св. айцоў І Усяленскага СаборуПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 24.05.2020, 11:00 беларускага часу.

 

Запрашаем далучыцца да Літургіі Нядзелі св. айцоў І Усяленскага Сабору анлайн! Проста перайдзіце па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=2dL-vhptNwI

 

****


Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

22.05.2020

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў БеларусіСвяты Айцец прызначыў новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі харвацкага іерарха, арцыбіскупа Антэ Ёзіча. Аб гэтым паведамілі 21 мая 2020 г. у Ватыкане.

 

Ён зменіць на пасадзе кіраўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва Святога Пасаду ў Беларусі венгерскага арцыбіскупа Габара Пінтэра.

 

Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 г. працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, у 2003-2009 гадах быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 г. стаў дарадцам нунцыятуры ў Філіпінах.

20.05.2020

Літургія Анлайн - Узнясенне Госпада нашага Ісуса ХрыстаПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 21.05.2020, 18:00 беларускага часу.

 

Запрашаем далучыцца да святкавання Узнясення нашага Госпада Ісуса Хрыста анлайн! Проста перайдзі па спасылцы https://youtu.be/i_Ylx7DZll0

****

Падпішыся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

18.05.2020

У 100-ю гадавіну нараджэння св. Яна Паўла ІІ - малітва перад Яго рэліквіямі ў Чырвоным касцёле ў Мінску18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску.


На галоўным алтары гэтай сталічнай святыні з пашанаю захоўваецца рэлікварый, у якім змешчана часцінка крыві Вялікага Папы.

 

У цэлебрацыі ўзялі ўдзел Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк і іншыя святары. Да прысутных у касцёле некалькіх дзясяткаў вернікаў дзякуючы анлайн-трансляцыі духоўна далучыліся некалькі соцень «віртуальных» удзельнікаў з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы.

18.05.2020

Каталіцкія біскупы Беларусі ўзгадваюць святога Яна Паўла ІІ і дзеляцца сведчаннямі пра яго18 мая, у 100-ю гадавіну з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ, каталіцкія біскупы Беларусі правялі анлайн відэаканферэнцыю, каб узгадаць вялікага Папу і разам памаліцца праз яго заступніцтва.


Анлайн-сустрэча іерархаў прайшла па ініцыятыве ксяндза каноніка Юрыя Санько, адказнага за падрыхтоўку агульнабеларускай пілігрымкі па слядах святога Яна Паўла ІІ, якая не змагла адбыцца з-за пандэміі каранавірусу.

18.05.2020

Акцёры Купалаўскага тэатра чытаюць словы Яна Паўла II18 мая адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Яна Паўла ІІ, які ў сваім служэнні Касцёлу на першае месца ставіў чалавека, дабіваючыся для яго павагі і свабоды. Ён імкнуўся да міру паміж людзьмі, змагаючыся за праўду. 


Дзякуючы гасціннасці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы запрашаем вас паслухаць словы Яна Паўла ІІ з яго надзвычай багатай спадчыны, якая з’яўляецца сведчаннем абранага ім жыццёвага шляху, імкнення да этычнай перамены чалавека і патрэбы ў пошуку страчанага адзінства хрысціянаў Усходу і Захаду. 

18.05.2020

Папа Францішак пра св. Яна Паўла ІІ: "Чалавек малітвы, блізкасці і справядлівасці"У 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ, 18 мая 2020 г., Францішак узначаліў св. Імшу ля магілы Папы, у капліцы св. Себасцьяна ватыканскай базылікі св. Пятра.

 

Літургія трансліравалася ў прамым эфіры ватыканскімі СМІ. Са Святым Айцом Эўхарыстыю канцэлебравалі: кардынал Анджэла Камастры, Папскі вікарый для Дзяржавы Ватыкан і архіпрэзбітэр базылікі св. Пятра, кардынал Конрад Краеўскі, Апосталькі элемазінарый, арцыбіскуп Пьера Марыні, кіраўнік Папскай службы літургічных цэлебрацый падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ, арцыбіскуп Ян Рамэа Паўлоўскі, кіраўнік Трэцяй секцыі Дзяржаўнага сакратарыята.

 

У гаміліі Пантыфік спаслаўся на словы рэспансарыйнага псальма: “Пан любіць свой народ”. Ён заўважыў, што, калі Пан з любові скіроўваў да ізраільцян прарока, яны казалі: “Пан адведаў свой народ”. Тое ж казалі і людзі, якія ішлі за Езусам, калі бачылі Яго цуды.

18.05.2020

18 мая 2020 - 100-я гадавіна з Дня нараджэння Яна Паўла ІІМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць урачыстую св. Імшу ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску.

 

Пасля святой Імшы, якая распачнецца ў 19.00, адбудзецца працэсія да фігуры Вялікага Папы, усталяванай на прыкасцёльным цвінтары.

Тут адбудзецца спецыяльная малітва і благаслаўленне прысутных рэліквіяй крыві святога Яна Паўла ІІ, якая захоўваецца ў святыні на галоўным алтары.

З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі асабістае ўшанаванне рэліквій не прадугледжана.

 

Паводле Catholic.by

18.05.2020

Слепанароджаны становіцца Відушчым ды змагаецца з фарысэямі за легітымнасць свайго аздараўлення. Нядзельнае Слова а. Андрэя Буйніча. Ліда, 17 траўня 2020.

 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.