Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


8.06.2020

Малітва за медыкаў у горадзе доктара СкарыныУ нядзелю Пяцідзясятніцы, 7 чэрвеня 2020, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку пачалася эстафета малітвы за медыкаў.

 

Урачыстую Літургію свята Зыходу Святога Духа (паводле юліянскага календара) у парафіяльным храме св. Параскевы Полацкай адслужылі апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) і настаяцель парафіі а. Аляксандр Шаўцоў.

8.06.2020

(Мц 10, 32-33, 37-38; 19, 27-30)

 

Што такое святасць? Хто такі святы чалавек?

 

Казанне а. Андрэя Буйніча на Нядзелю Усіх Святых. Нядзеля 7 чэрвеня 2020.

 

 

5.06.2020

Літургія анлайн: Нядзеля ўсіх святыхПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 07.06.2020, 11:00 беларускага часу.

 

Запрашаем далучыцца да Літургіі Нядзелі ўсіх святых анлайн! Проста перайдзіце па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=Gymz5b4P_cU

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

2.06.2020

Папа Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Расіі1 чэрвеня Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі арцыбіскупа Джаванні Д’Аньелла.


Пра гэта афіцыйна паведаміла прэс-служба Святога Пасаду.

 

Арцыбіскуп Джаванні Д’Аньелла нарадзіўся 5 студзеня 1955 года ў горадзе Авэрса ў Кампаньі на поўдні Італіі. Святарскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1978 года. 1 чэрвеня 1983 года як спецыяліст у галіне кананічнага права распачаў дзейнасць на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Працаваў у Апостальскіх нунцыятурах у Бурундзі, Тайландзе, Ліване і Бразіліі.

 

Вярнуўшыся ў Ватыкан, займаў пасаду ў аддзеле па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.

2.06.2020

Час Пяцідзесятніцы – час ЦарквыЧас малітвы за святароў.

 

З ініцыятывы ўдзельнікаў Багаслоўскай адукацыйнай праграмы “Гаразд”, з Панядзелка Святога Духа – 1 чэрвеня 2020, пачалася духоўная акцыя малітвы за святароў і семінарыстаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 

Захоўваючы неабходныя санітарныя абмяжаванні колькасці ўдзельнікаў багаслужэнняў, малітва пачалася Боскай Літургіяй у храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

 

Пасля Літургіі прадстаўнікі праграмы “Гаразд” сабраліся на семінар, на якім коратка ўзгадалі Папу Яна Паўла ІІ і ягоную энцыкліку пра Духа Святога Dominum et Vivificantem (“Госпада і Жыццядаўцу”).

1.06.2020

У візантыйскай літургічнай традыцыі Панядзелак Пяцідзесятніцы прысвечаны асабліваму ўшанаванню Святога Духа.

Віншуем Пробашча а. Андрэя Абламейку і вернікаў грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Мінску, віншуем асабліва дзетак Парафіі, якія дасылаюць усім святочнае віншаванне. Разам з імі чытаем малітву: Уладару нябесны, Суцяшальніку, Духу праўды...

 

31.05.2020

"Христосъ побѣди!"Развітальнае слова архімандрыта Сяргея (Гаека) на пахаванні айца праф. Вацлава Грыневіча OMI ў Кодані, 30 мая 2020 г.

 

Шаноўны Ойча прафесар Вацлаў,

 

У дзень Твайго пахавання ў Кодані над Бугам я хацеў бы перадаць Табе словы развітання і падзякі ад хрысціян розных традыцый і канфесій у Беларусі: грэка-католікаў, рыма-католікаў, праваслаўных і пратэстантаў.

 

Мы дзякуем Уваскросламу Хрысту за Твой нястомны подзвіг глыбокага разважання над Пасхальнай Таямніцай Хрыста (Pachale Mysterium Christi).

Твая пасхальная трылогія "Хрыстос - наша Пасха" для многіх хрысціян на ўсход ад Буга (і аж да Уладзівастока) стала крыніцай духоўнай сілы на шляху прымірэння і супольнага сведчання Евангелля.

31.05.2020

Калі зыходзіць Святы Дух: у дзень Уваскрасення Ісуса Хрыста ці ў дзень Пяцідзесятніцы?

 

Казанне а. Андрэя Буйніча на свята Зыходу Святога Духа. Нядзеля 31 траўня 2020.

 

29.05.2020
Адышоў да Бога вядомы тэолаг і экуменіст а. Вацлаў ГрыневічЗначнае месца ў яго тэалагічнай працы займала Таямніца Хрыстовай Пасхі і багаслоўе Старажытнай Русі. 

У аўторак, 26 траўня 2020 году, у шпіталі ў горадзе Люблінец (у Польшчы) адышоў да Бога сьв. пам. айцец праф. Вацлаў Грыневіч з Ордэну Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі (OMI).

Айцец Вацлаў Грыневіч нарадзіўся 23 ліпеня 1936 году на Падляшшы ў мястэчку Ламазы на гістарычнай Берасьцейшчыне, сёньня — Люблінскае ваяводзтва ў Польшчы). 8 верасьня 1953 году ён склаў першыя манаскія зарокі ў Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі, а 26 чэрвеня 1960 году прыняў сьвятарскія сьвячаньні.
28.05.2020

Літургія анлайн: Зыход Св ДухаПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 31.05.2020, 11:00 беларускага часу.

 

Запрашаем далучыцца да Літургіі Зыходу Св Духа анлайн! Проста перайдзіце па спасылцы  https://youtu.be/YtL0LkB8t1M

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.