Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ВЕРАСЬНЯ |
| 21.06.2020 |
Казанне на Нядзелю 3-ю па Пяцідзесятніцы а. Андрэя Буйніча. Ліда, 21 чэрвеня 2020.
**** Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы! |
| 19.06.2020 |
| 18.06.2020 |
Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, пасяджэнне было склікана ў экстранным парадку, што тлумачылася неабходнасцю барацьбы з наступствамі каранавіруснай пандэміі. Сесія павінна была стаць працягам рэалізацыі палажэнняў выніковага дакумента леташняй канферэнцыі ў Найробі. Тады была здзейснена спроба ўвесці ў міжнароднае права радыкальныя пастулаты і ідэалагічныя паняцці.
Пасяджэнне не адбылося ў першапачаткова вызначаную дату (канец сакавіка – красавік) з-за эпідэміі каранавірусу. Падчас тэрміновай сустрэчы камісія абмяркоўвала прыняцце спрэчнага дакумента, у якім, акрамя мэт размеркавання прадуктаў харчавання, што ні ў каго не выклікаюць сумневаў, з’явіліся патрабаванні фінансавання і распаўсюджвання «рэпрадукцыйых і сексуальных правоў». |
| 18.06.2020 |
| 16.06.2020 |
Нядзеля 2-я па Св. Тройцы – гэта ў каляндары Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Нядзеля Усіх Святых Беларускай Зямлі (Беларускага народу). 14 чэрвеня 2020 г. грэка-католікі Гародні і ваколіцаў традыцыйна ушанавалі блаславёную Мар’яну Бярнацкую пілігрымкай да месца яе смерці ў форце нумар 2, каля вёскі Навумавічы https://facimskaja.by/archives/2487 |
| 15.06.2020 |
| 14.06.2020 |
Казанне на Нядзелю ўсіх святых Беларускага народу а. Андрэя Буйніча. Ліда, 14 чэрвеня 2020 г.
|
| 12.06.2020 |
Урачыстая святая Імша на плошчы перад галоўнай святыняй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабрала не менш за 250 вернікаў. З дапамогаю анлайн-трансляцыі на партале Catholic.by да іх духоўна далучыліся яшчэ каля тысячы ўдзельнікаў. |
| 11.06.2020 |
У нядзелю 14 чэрвеня 2020 да св. Імшы і працэсіі перад Чырвоным касцёлам (у 11:00 гадз.) далучыцца грэка-каталіцкая парыфія св. Духа.
Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая, з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі былі адменены працэсіі Божага Цела па вуліцах гарадоў і іншых населеных пунктаў нашай краіны. У Мінску замест агульнагарадской працэсіі, якая штогод збірала тысячы ўдзельнікаў, было вырашана правесці два адмысловыя Эўхарыстычныя набажэнствы. |
| 10.06.2020 |






Сёньняшняе чытаньне:

