Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


29.06.2020

29 чэрвеня - Свята свв. Апосталаў Пятра і ПаўлаСвята святых, вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла – дзень малітвы за Папу Францішка і дзень падзякі Госпаду за служэнне св. Яна Паўла ІІ.

 

З удзячнасцю прымаем Апостальскае Пасланне Папы Яна Паўла ІІ “Orientale Lumen - Святло Ўсходу” (ад 2.05.1995), на якім будзе базавацца духовая праграма Пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020.

 

27.06.2020

Малітва перад Іконай Багародзіцы Нястомнай Дапамогі 27 чэрвеня ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве і ў Рыме ўшаноўваем Маці Божую Нястомнай Дапамогі (Няўстаннай Дапамогі).

 

Старажытная ікона (XV cт.) з выспы Крыт была прывезена ў Рым і там ушаноўваная як Sancta Mater de Perpetuo Succursu. Сярод праваслаўных у славянскіх краінах (у тым ліку і ў Расеі) яна часта называецца: Римской Иконай Богородицы. 

 
Мінская грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі адзначае свята сваёй Апякункі ў нядзелю 28 чэрвеня 2020 г.на Боскай Літургіі ў 10:00 гадз., у храме на зав. Снежным д. 7.

26.06.2020

Успамін святамучаніка Мікалая – свята Заходняга Дэканата БГКЦВіншуем протапрэзбітара, святаслужыцеляў і вернікаў.

 

Блаславёны святамучанік Мікалай (Чарнецкі) з’яўляецца Апякуном (Пакравіцелям) Заходняга Деканата Беларускай грэка-каталіцкай Царквы.

Яго літургічны ўспамін, 27 чэрвеня – гэта свята Заходняга Дэканата.

Заходні Дэканат (протапрэзбітарат) – гэта супольнасць, духовая платформа, якая яднае святаслужыцеляў і вернікаў, што пражываюць на тэрыторыі Берасцейскай і Гарадзенскай вобласцей, у іх подзвігу веры і сведчання Евангелля.

26.06.2020

Літургія анлайн: Нядзеля 4-я па ПяцідзесятніцыПростая трансляцыя Боскай Літургіі з капліцы парафіі св. Язафата ў г. Ліда. 28.06.2020, 11:00 беларускага часу.

 

Запрашаем далучыцца да Літургіі Нядзелi 4-я па Пяцідзесятніцы анлайн! Проста перайдзіце па спасылцы https://www.youtube.com/watch?v=h2gZkxYDxDQ

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзь з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

26.06.2020

Біскуп Мікалай (Чарнецкі) - блаславёны мучанік за Хрыстовую ВеруЛітургічны ўспамін 27 чэрвеня

 

1.Уніяцкая Царква, якая была ліквідаваная расійскім урадам у Беларусі ў 1839 г., а пазней на Холмшчыне і Падляшшы ў 1874-75 гадах, працягвала існаваць і дзейнічаць на землях Галічыны, што адышлі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да Аўстрыі. Пасля завяршэння савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў паводле ўмоў Рыжскага міру ў склад Польскай дзяржавы ўвайшлі землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

З пачатку ХХ стагоддзя на чале Грэка-Каталіцкай Царквы ў Галічыне быў мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі, які праводзіў мэтанакіраваную дзейнасць па адраджэнні уніі на тэрыторыі Валыні і Беларусі. Каталіцкая Царква разглядала некалькі варыянтаў адраджэння уніі на гэтых землях. У той жа час польскія дзяржаўныя ўлады негатыўна ставіліся да ідэі адраджэння самастойнай Грэка-Каталіцкай Царквы за межамі Галічыны. У такіх умовах Святы Пасад быў вымушаны разгледзець іншыя варыянты.

25.06.2020

Падрыхтоўка да грэка-каталіцкай пілігрымкі 2020Рабочая кансультыцыя ўдзельнікаў праграмы PRODROMOS

 

У аўторак 23 чэрвеня 2020 г., напярэдадні свята св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля Гасподняга, у Мінску прайшля рабочая кансультацыя удзельнікаў праграмы PRODROMOS адносна формаў удзелу ў XXVI грэка-каталіцкай пілігрымцы Віцебск – Полацк.

 

Св. Ян Хрысціцель у візантыйскай літургічнай традыцыі называецца “Прадвеснік” (царк.-слав. Предтеча), на грэцкай мове Πρόδρομος [Prodromos] – той, хто рыхтуе дарогу (δρομος).

 

Па прычыне эпідэміі, на малітву і размову ў Цэнтры Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6), сабраліся толькі мінскія каардынатыры праграмы PRODROMOS; іншыя ўдельнікі – у тым ліку і замежныя – далучыліся да кансультыцыі ан-лайн, у Telegram, WhatsApp і эмэйл.

24.06.2020

"СВЯТЛО ЎСХОДУ"XXVІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк, 2020

 

Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXVІ Пілігрымкі: 8-12 ліпеня 2020.

 

Дэвіз пілігрымкі “Orientale Lumen - Святло Ўсходу”. 

Гэта тытул Апостальскага Паслання Папы Яна Паўла ІІ, выдадзенага 25 год таму.

Пілігрымка будзе нагодай ўшанаваць 100-годдзе нараджэння св. Яна Паўла ІІ.

24.06.2020

У літургічным жыцці Царквы: Час звычайны – Час нармальны…

але гэта і час пытанняў, якія вернікі ставяць.

Рабі, хто зграшыў: ён ці бацькі яго...?" (Ян 9,1-38)

 

Сёння прапануем вам мікра-катэхезу СТРЭЛ #2: .

 

21.06.2020

Віншуем расійскіх грэка-католікаўАрхімандрыт Сяргей (Гаек) павіншаваў Ардынарыя Расійскай Грэка-Каталіцкай Царквы Высокадастойнага Епіскапа Іосіфа (Верта) з святам Сабору Ўсіх святых Землі Расійскай (церк.-слав. Собо́ръ всѣ́хъ ст҃ы́хъ, въ землѝ рѡссі́йстѣй просїѧ́вшихъ) — якое святкуецца ў РФ 21 чэрвеня 2020.

 

“Высокадастойны Ўладыка, Вас, клір і вернікаў Расійскай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуюць грэка-католікі Беларусі ў гэты святочны дзень. Малітвамі Ўсіх Святых хай шчодра блаславіць вас Госпад Чалавекалюбец і ўмацоўвае вашае каштоўнае сведчанне глыбокай і мужнай веры ў Супольнасці Каталіцкай Царквы”.


+Архім. Сяргей (Гаек), Мінск, 21 чэрвеня 2020 г.

21.06.2020

Дзень медыцынскага працаўніка 2020 г.Дзень ўдзячнасці і малітвы.

 

Беларускія грэка-католікі працягваюць эстафету малітвы за медыкаў і медработнікаў Беларусі. Эстафета пачалася 7 чэрвеня 2020, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку – горадзе славутага беларускага лекара Францішка Скарыны. Да гэтай малітоўнай акцыі далучыліся не толькі грэка-каталіцкія парафіі ў Беларусі але і хрысціяне іншых краінаў, асабліва “скарынаўскіх” гарадоў Падуі ды Прагі.

 

У нядзелю, 21 чэрвеня 2020, калі адзначаецца ў Беларусі Дзень медыцынскага працаўніка, вернікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ў малітве да Госпада выказалі падзяку і духовую падтрымку беларускім медыкам і медработнікам.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.