Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


8.10.2020
Хрысціяне занепакоены сітуацыяй у Нагорным КарабахуШэраг хрысціянскіх рэлігійных лідараў у розных краінах свету выказваюць сваю заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася вакол Нагорнага Карабаха, і заклікаюць міжнародную супольнасць паспрыяць спыненню канфлікту.

Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, Патрыярхі і кіраўнікі Цэркваў на Святой Зямлі ў сувязі з гэтым скіравалі спецыяльны зварот да лідараў еўрапейскіх дзяржаў, прэзідэнтаў Расіі і ЗША, а таксама Генеральнага сакаратара ААН. У ім яны нагадваюць, што ў выніку баявых дзеянняў «на мяжы паміж Азербайджанам і Нагорным Карабахам» ужо загінулі нявінныя людзі. Яны настойваюць на спыненні агню і распачацці перамоваў аб міры.
7.10.2020
Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь: адбылася сустрэча арцыбіскупа Антоніо Меніні з Мітрапалітам Веніямінам6 кастрычніка ў другой палове дня арцыбіскуп Антоніо Меніні, спецыяльны дарадчык Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, і ксёндз Махэр Шаммас, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, сустрэліся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам.

На сустрэчы прысутнічалі таксама намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і протаіерэй Мікалай Коржыч, Старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.
30.09.2020
Папа Францішак пра важнасць працы св. Гераніма і актуальнасць яго спадчыны30 верасня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Scripturae Sacrae Affectus, які Францішак прысвяціў 1600-годдзю з дня смерці св. Гераніма, перакладчыка Бібліі на лацінскую мову і яе папулярызатара.

Папа паказаў на вялікую своечасовасць перакладу св. Гераніма і спалучэнню ў яго жыцці поўнай адданасці Богу і аскетызму з настойлівым вывучэннем Святога Пісання, сканцэнтраваным выключна на ўсё больш поўным разуменні таямніцы Бога. Святы служыў такім чынам супольнасці і стаў сапраўднай мадэллю сінадальнасці для нашага часу.
30.09.2020
Біскуп Юрый Касабуцкі абверг інфармацыю пра выкарыстанне Касцёла ў Беларусі ў палітычных мэтах29 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за СМІ ў беларускім каталіцкім епіскапаце біскуп Юрый Касабуцкі абверг звесткі пра тое, што Касцёл у Беларусі нібы выкарыстоўваецца знешнімі сіламі ў палітычных мэтах.

У гаміліі, прамоўленай у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі падчас урачыстай святой Імшы з нагоды свята Арханёла Міхала, Апекуна Касцёла ў Беларусі, іерарх пракаментаваў звесткі пра знешняе ўмяшальніцтва ў жыццё каталіцкіх супольнасцяў у нашай краіне.

«У некаторых СМІ была апублікавана інфармацыя, якую падаў кіраўнік службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін. Гэта — фэйк, гэта — лухта. Ён казаў пра нейкія правакацыі, пра тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі, ЦРУ і іншыя арганізацыі спрабуюць выкарыстаць Каталіцкі Касцёл для падрыву дзяржаўнага ладу ў нашай краіне.
29.09.2020
Пантыфік прыняў у Ватыкане Каталікоса ўсіх армянПапа Францішак прыняў Каталікоса ўсіх армян 27 верасня 2020 г. раніцай у Доме св. Марты перад малітвай “Анёл Панскі”. Гэту інфармацыю пацвердзіла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй вакол Нагорнага Карабаха быў, па словах пастыра Армянскай Апостальскай Царквы Гарэгіна II, галоўнай тэмай яго сустрэчы са Святым Айцом.
29.09.2020
У Мінску завяршаецца перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі вырашэння крызісу ў Беларусі29 верасня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі завершыцца перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала ў інтэнцыі мірнага вырашэння крызісу ў нашай краіне.

У верасні фігура нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі з італьянскага санктуарыя ў Гаргана наведала катэдры ўсіх чатырох беларускіх дыяцэзій і 21 верасня прыбыла ў Мінск.

Тут у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) у свята святога Арханёла Міхала адбудзецца ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пачатак у 18.30.
28.09.2020
Папа Францішак: «Вера ў Бога патрабуе штодзённага абнаўлення выбару на карысць дабра»Абвяшчэннем Божага Валадарства Езус супрацьстаіць «паказной» рэлігійнасці, якая не ўплывае на жыццё і паводзіны людзей, адзначыў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 27 верасня ў Ватыкане.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Папа пракаментаваў евангельскую прыпавесць пра двух братоў, якім бацька загадаў ісці працаваць у вінаграднік. Адзін з іх імпульсіўна адказаў «не», а потым пакаяўся і пайшоў; другі адразу адказаў «так», але на самой справе не зрабіў гэтага.

«Паслухмянасць заключаецца не ў тым, каб казаць “так” ці “не”, але ў дзеяннях, у апрацаванні вінаградніку, у рэалізацыі Божага Валадарства, у добрых учынках. Гэтым простым прыкладам Езус хоча пераўзыйсці рэлігію, якая разумеецца як знешнія і прывычныя дзеянні, якая не ўплывае на жыццё і паводзіны людзей», — сказаў Святы Айцец.
26.09.2020
 «Вернемся да Эўхарыстыі з радасцю!»«Віртуальнае» набажэнства не можа параўнацца з асабістым удзелам у літургіі і замяніць яго.

У пасланні Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў да старшыняў Канферэнцый каталіцкіх біскупаў адзначаецца неабходнасць вяртання да нармальнага літургічнага жыцця вернікаў, дзе гэта дазваляе крызісная сітуацыя ў сферы аховы здароўя.
26.09.2020
Найстарэйшыя пераклады Евангелля адкрыты ў ЭфіопііУ праваслаўным манастыры Абуна Гарыма на поўначы Эфіопіі знаходзяцца найстарэйшыя ілюстраваныя пераклады Евангелля. Лічылася, што яны датаваліся XI стагоддзем, аднак нядаўнія даследаванні адсунулі час іх стварэння яшчэ на шэсць стагоддзяў.

Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, манастыр быў заснаваны, верагодна, каля VI стагоддзя, шмат разоў спальваўся і адбудоваўся. Рукапісы складаюцца з двух ілюстраваных кодэксаў, якія змяшчаюць чатыры Евангеллі і напісаны на класічнай эфіопскай мове.

Спецыяліст у галіне старажытнай Эфіопіі а. Рафал Зарэчны SI распавёў Ватыканскаму радыё, што ў апошнія гады былі праведзены радыевугляродныя даследаванні гэтых рукапісаў. Даследаванні, па яго словах, паказалі, што матэрыял, верагодна, адносіцца да канца IV або пачатку V стагоддзя.
26.09.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 27.09.20 10:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.