Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


19.10.2020

Пачаўся 425-ты год ад Берасцейскай царкоўнай унііГрэка-католікі Беларусі пачалі юбілейную душпастырскую праграму

 

16-18 кастрычніка (6-8 кастрычніка паводле юліянскага каляндара ў той час) 1596 г. у Берасці прайшоў царкоўны сабор Рускай Царквы (Кіеўскай мітраполіі), на якім было абвяшчанае З’яднанне (лац. Unio) з Рымскім Апостальскім пасадам.

У нядзелю, 18 кастрычніка 2020 г. Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек), на Боскай Літургіі ў Берасці, ініцыяваў юбілейную Душпастырскую праграму, якая будзе праходзіць на працягу ўсяго года – да 18 кастрычніка 2021 г.

На працягу Юбілейнага года Беларуская Грэка-каталіцкая Царква хоча даць вернікам хрысціянскіх канфесіі і людзям добрай волі магчымасць аб’ектыўна, шматбакова абмяркаваць і асэнсаваць фенамен і спадчыну Берасцейскай ўніі ў гісторыі Беларусі.

19.10.2020

Дэкада ўшанавання памяці св. Яна Паўла ІІСярод прыярытэтаў малітвы – вяртанне Мітрапаліта Тадэвуша ў Беларусь.

 

16 кастрычніка 2020 г., споўнілася 42 гады ад выбару на Рымскую катэдру св. Пятра кардынала Караля Вайтылы (архібіскупа Кракава), які прыняў імя: Ян Павал ІІ.

Успамін выбару “Славянскага Папы” мае асаблівага значэнне ў кантэксце 100-годдзя ягонага нараджэння.

 

Літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ прыпадае на 22 кастрычніка; у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях - па практычным прычынам - працягнецца да нядзелі 25 кастрычніка 2020 г.

19.10.2020
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з візітам у Ватыкане19 кастрычніка 2020 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў Ватыкане па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята.

Падчас сустрэчы была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на Радзіму для ажыццяўлення служэння сярод сваёй паствы.

Заклапочаны забаронай іерарху вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення існуючай сітуацыі і спадзяецца, што праблема будзе вырашана.

Паводле vaticannews.va
17.10.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 18.10.20 11:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
17.10.2020
Праваслаўны Патрыярх Барталамей сустрэнецца з Папам ФранцішкамПатрыярх Канстантынопальскі Барталамей І будзе знаходзіцца ў Рыме з 19 па 21 кастрычніка і сустрэнецца з Папам Францішкам.

Як са спасылкай на сайт Оrthodoxtimes.com інфармуе беларуская рэдапкцыя парталу Vatican News, 20 кастрычніка Патрыярх Барталамей І возьме ўдзел у Мірнай сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю св. Эгідзія, якая сёлета пройдзе на тэму «Ніхто не збаўляецца сам — мір і братэрства».

Акрамя таго, 21 кастрычніка ў Папскім Антаніянскім універсітэце Патрыярху будзе нададзены тытул доктара філасофіі honoris causa. Мерапрыемства адбудзецца з захаваннем правіл прафілактыкі COVID-19 і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на YouTube.
16.10.2020
42 гады ад моманту абрання Папы Яна Паўла ІІСёння - 16 кастрычніка 2020, спаўняецца 42 гады ад выбару кардынала Караля Вайтылы (архібіскупа Кракава) на Рымскую катэдру св. Пятра. Новаабраны Папа Рымскі прыняў імя: Ян Павал ІІ.

У Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве пачынаецца Дэкада (16-25.10.2020) ушанавання памяці св. Яна Паўла ІІ - у 100-годдзе яго нараджэння.
11.10.2020
У Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ ЁзічУ нядзелю 11 кастрычніка ў Мінск прыбыў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

У міжнародным аэрапорце беларускай сталіцы афіцыйнага прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне сустрэлі супрацоўнікі Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі мясцовага Касцёла і дзяржаўных уладаў.

Ад імя мясцовага каталіцкага епіскапату Апостальскага нунцыя Антэ Ёзіча на беларускай зямлі прывітаў Генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Юзаф Станеўскі.
11.10.2020
Сёння, 11 кастрычніка - ✝️ Памяць Св. Папы Яна XXIII⚜️ Святы Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ронкалі; 25 лістапада 1881 — 3 чэрвеня 1963) — Рымскі Папа з 1958 па 1963 год. Рашэннем Папы Францыска літургічная памяць Яна XXIII здзяйсняецца не ў дзень смерці, як звычайна, але менавіта ва ўгодкі адкрыцця першай сесіі Другога Ватыканскага Сабора - 11 кастрычніка 1962 г.

Папа Ян ХХІІІ 2 ліпеня 1960 гады намінаваў айца Чэслава Сіповіча МІС, рэктара Беларускай місіі ў Лондане, першым беларускім біскупам з часоў знішчэння ў 1839 годзе царскімі ўладамі Расійскай імперыі структур Грэка-Каталіцкай Царквы. Святы Ян ХХІІІ - маліся за БГКЦ.
10.10.2020
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 11.10.20 16:00 паводле беларускага часу.



****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!
8.10.2020
У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый Антэ ЁзічАпостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Яго Эксцэленцыя арцыбіскуп Антэ Ёзіч прыбудзе ў Мінск у нядзелю, 11 кастрычніка 2020 года.

21 мая Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупа-наміната Антэ Ёзіча.

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.