Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


9.11.2020

Затрыманы лацініст Алесь Жлутка, перакладчык літургічных кніг на беларускую мову8 лістапада 2020 у Мінску быў затрыманы вядомы лацініст Алесь Жлутка, даследчык, аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Касцёла, які прычыніўся да перакладу некаторых літургічных кніг з лаціны на беларускую мову.


Як паведаміў Catholic.by сын Алеся Жлуткі Алег, затрыманне, верагодна, адбылося каля опернага тэатру. Пасля гэтага затрыманы быў дастаўлены ў Кастрычніцкае РУУС, адкуль патэлефанаваў дадому. Па звестках, адтуль Алесь Жлутка быў пераведзены ў ізалятар часовага ўтрымання ў Жодзіне.

 

Блізкія і знаёмыя просяць ахінуць Алеся і ўсіх затрыманых і зняволеных асаблівай малітвай.

 

Паводле Catholic.by

5.11.2020

Папа Францішак: «гомасексуальны шлюб» — гэта недарэчнасць, але людзі ў кожнай сітуацыі павінны быць юрыдычна абароненыКаталіцкія біскупы ў Беларусі даводзяць да ведаму вернікаў кампетэнтнае тлумачэнне, карыснае для належнага разумення словаў Папы Францішка адносна так званых «гомасексуальных саюзаў».


Нядаўна ў многіх СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што Папа Францішак нібы выказаўся ў падтрымку саюзаў, заключаных асобамі аднаго полу.

 

Не сакрэт, што ў некаторых краінах падобныя саюзы юрыдычна замацаваныя, хоць, у адпаведнасці з вучэннем Касцёла, іх нельга разглядаць як сям’ю, якой яны насамрэч не з’яўляюцца згодна з Богам устаноўленым натуральным законам. Не сакрэт таксама і тое, што пэўныя сілы, у тым ліку і ў Беларусі, няспынна стараюцца сцерці ў масавай свядомасці тое, што сужэнства, або, карыстаючыся свецкай тэрміналогіяй, шлюб — гэта саюз мужчыны і жанчыны, і ні ў якім выпадку не форма сужыцця асоб аднаго полу. Для гэтага яны ідуць на розныя хітрыкі, не цураючыся маніпуляцый.

5.11.2020

Папа Францішак: надзея на вечнасць прыцягвае і дае сэнс жыццюНяхай Пан дасць нам усім дар надзеі, які надае сэнс жыццю, - сказаў Папа падчас св. Імшы ва Успамін усіх памерлых вернікаў, якую цэлебраваў у касцёле Нямецкага калегіума, побач з Тэўтонскімі могілкамі ў Ватыкане.


У імправізаванай гаміліі Святы Айцец звярнуўся да першага чытання Літургіі слова, узятага з Кнігі Ёва (19, 1. 23-27а), пра надзею спакутаванага і ледзь жывога прарока. Разгромлены і нават знясілены ў сваім фізічным існаванні, у хваробе, ён мае адну ўпэўненасць: “Адкупіцель мой жыве і ў апошні дзень падымецца над пылам. Нават пасля таго, як скура мая ападзе, я ў целе ўбачу Бога. Убачу Яго сам”.

31.10.2020

Агульнагарадская малітва за памерлых пройдзе ў Мінску на Кальварыйскіх могілках2 лістапада 2020 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, на мінскіх Кальварыйскіх могілках пройдзе агульнагарадская працэсія, якую правядзе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.


Пасля працэсіі ў касцёле Узвышэння святога Крыжа іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі памерлых.

 

Пачатак працэсіі ў 18:00.


+++

 

У 17:30, на магіле а. Яна Матусевіча, будзе адслужаная Паніхіда (у грэка-каталіцкім абрадзе).

 

Паводле Catholic.by

31.10.2020

«Міжнародны дзень малітвы за пераследаваную царкву» пройдзе 1 лістапада 2020 г.У гэты дзень цэрквы ва ўсім свеце рыхтуюцца аб'яднаць свае намаганні і малітвы, каб у яднанні «памятаць вязняў, як бы і вы з імі былі ў кайданах, і пакутнікаў, бо і самі вы ў целе» (Яўр. 13: 3).

 

Пачынаючы з 1996 года, больш за 105 тыс. цэркваў больш чым у 130 краінах свету правялі ў гэты дзень адпаведныя мерапрыемствы.«Калі нашы супрацоўнікі сустракаюцца з гнанымі хрысціянамі ў розных краінах свету, іх першай просьбай да свабоднай царквы з'яўляецца просьба маліцца за іх, - распавядае супрацоўнік амерыканскага офіса «Галасы мучанікаў» Тод Нетлтан. - Міжнародны дзень малітвы за пераследаваную царкву - гэта дзень, калі ўсё Цела Хрыстова аб'ядноўвае свае намаганні, каб у яднанні адказаць на іх просьбу».

 

На сайце «Галасы мучанікаў» заклікалі вернікаў спланаваць асабісты ўдзел і ўдзел царквы ў Міжнародным дні малітвы за пераследаваную царкву.

30.10.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 01.11.20 11:00 паводле беларускага часу.

 

 

 

****
Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

 

29.10.2020

ВОСЕНЬСКІЯ ДНІ МАЛІТОЎНАГА ПАМІНАННЯ ПАМЕРЛЫХУ душпастырскай практыцы беларускіх грэка-католікаў дні супольнага малітоўнага памінання памерлых пачынае Змітраўская бацькоўская субота (у гэтым годзе 24.10.20) і яны працягваюцца - праз Дзяды (2.11) - да завяршэння "актавы" тых жа (да 9.11). 

 

У гэтыя дні ўпісваецца сумная гадавіна сталінскага этнацыду беларускай эліты ў ноч 29/30 кастрычніка 1937 г. у Курапатах (www.kurapaty29.by). 

 

У МІНСКУ заўпакойная малітва за загінулых у Курапатах

- 29.10.2020 у 18:30 - у грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (храм на вул. Арджанікідзе д. 6) 

- 30.10.2020 у 18:30 - у грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа (капліца ў Ніжнім храме Чырвонага касцёла). 

 

Дай, Госпадзе, знайсці вечны супакой душам загінулых братоў і сясцёр нашых! 

Вечная ім памяць!

28.10.2020

ВІНШУЕМ МІТРАПАЛІТА ТАДЭВУША КАНДРУСЕВІЧА ў ДЗЕНЬ ЯГОНЫХ ІМЯНІНАЎ (28.10)Высокадастойны Уладыка Мітрапаліт! 

Шчыра віншуем Вас з Днём Вашага магутнага нябеснага Апякуна св. Апостала Юды Тадэвуша. 

Молімся, каб Госпад Ягоным заступніцтвам шчодра надзяліў Вас ласкамі і моцай ды адчыніў дарогу вяртання на Вашую мітрапалічу катэдру. 

"єіс полла єти, Деспота!"  

З малітвай ды пашанай: +архім. Сяргей з клірам і вернікамі БГКЦ

 

Мінск, 28.10.2020

27.10.2020

Арцыбіскуп Кандрусевіч прааналізаваў энцыкліку Fratelli tuttiАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў энцыкліку Францішка Fratelli tutti “настольнай кнігай” і практычным падручнікам для будавання цывілізацыі братэрства і грамадскага сяброўства.

 

Спецыяльна для Vatican News іерарх прааналізваў трэцюю энцыкліку цяперашняга Пантыфіка, падпісаную 3 кастрычніка 2020 г. у Асізі. Ён нагадаў, што папярэднія: Lumen fidei і Laudato si’ з’явіліся адпаведна 29 чэрвеня 2013 г. і 24 мая 2015 г.

26.10.2020

Папа Францішак менаваў новага лацінскага Патрыярха Ерузалема24 кастрычніка арцыбіскуп П’ербатыста Піцабала, які на працягу чатырох апошніх гадоў быў Апостальскім адміністратарам Ерузалемскага лацінскага Патрыярхату, Папам Францішкам быў менаваны лацінскім Патрыярхам Ерузалема.


Паведамляючы пра гэта, Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ нагадвае, што папярэднікі арцыбіскупа Піцабалы на гэтай высокай пасадзе былі арабскага паходжання, а цяпер Патрыярхам стаў 55-гадовы італьянец.

 

Новы Патрыярх даволі вядомая на Святой Зямлі асоба.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.