Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


19.11.2020

"За Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь!"Дні малітвы і посту яднаюць хрысціян і людзей добрай волі.

 

За Беларусь ужо доўгі час моляцца жыхары Беларусі (усіх канфесій) ды іхнія сябры ў розных краінах свету.

 

Тыдзень 16-22 лістапада 2020 з'яўляецца асаблівым часам:

"Грэка-католікі Беларусі пачалі Перадкалядны пост, таму для нас магчымасць салідарна далучыцца 18-20 лістапада да посту і малітвы "аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і", да чаго заклікаюць нас браты пратэстанты з евангельскіх Цэркваў - дар Хрыста, Які хоча "каб усе былі адно" (Ян 17:21) - сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек) у час вячэрняй малітвы ў сераду 18 лістапада.

 

Больш таго, серада і пятніца у традыцыі ўсходніх Цэркваў (праваслаўнай і грэка-каталіцкай) - гэта дні посту.

Час супольнай малітвы за Беларусь 18-20 лістапада 2020 яднае хрысціянаў, а для людзей добрай волі - гэта час асэнсаваць і ўмацаваць любоў да Бацькаўшчыны.

18.11.2020

Евангельскія супольнасці Беларусі абвясцілі тры дні посту і малітвы за БеларусьЕвангельскія супольнасці Беларусі заклікалі ўсіх вернікаў узмацніць малітву за Беларусь і абвясцілі дні посту і малітвы з 18 па 20 лістапада.


З гэтай ініцыятывай выступілі Саюз евангельскіх хрысціянаў баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь, Аб’яднаная Царква хрысціянаў веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь і Рэлігійнае аб’яднанне супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь.

 

Яны заклікаюць усіх братоў і сясцёр у Хрысце маліцца аб спыненні жорсткасці, насілля і праліцця крыві, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх сем’і.

17.11.2020

Сто гадоў легалізацыі абортаўМалітва перапрашэння за грахі супраць жыцця пройдзе ў парафіях Беларусі.

 

18 лістапада 1920 года, дакладна сто гадоў таму ў Савецкай Расіі пастановай Народных камісарыятаў Аховы здароўя і Юстыцыі «Аб ахове здароўя жанчын» дазволена бясплатнае правядзенне абортаў у савецкіх бальніцах. Гэты закон закрануў ўсю былую Расійскую Імперыю, уключаючы сённяшнія тэрыторыі Беларусі, Украіны, Сярэдняй Азіі і Закаўказзя. Гэты дзень з’яўляецца афіцыйным пачаткам распаўсюджвання па ўсім свеце «цывілізацыі смерці», як яе назваў Ян Павел II у сваёй энцыкліцы Evangelium Vitae.

 

Вядома ж, ідэя легалізацыі абортаў не з’явілася сто гадоў таму, бо ўжо ў канцы XIX стагоддзя ў некаторых краінах існавала больш ці менш легальная практыка абартавання зачатых дзяцей і распаўсюджвання кантрацэпцыі, пра што, на прыклад, ярка піша Эміль Заля ў сваім рамане «Пладавітасць». Але менавіта ў Расіі па выніках Пірагоўскага з’езда ўрачоў ў 1913 годзе дыскусія аб неабходнасці легалізацыі абортаў выйшла на новы ўзровень. Вынікам гэтай дыскусіі стала тое, што Уладзімір Ленін у сваім артыкуле з 1913 году «Працоўны клас і нэамальтузіянства» патрабуе безумоўнай адмены ўсіх законаў, якiя пераследуюць аборт або распаўсюджванне інфармацыі аб кантрацэпцыі, што ён і рэалізаваў, прыйшоўшы да ўлады ў 1917 годзе.

17.11.2020

У гэтым годзе да 100-годдзя легалізацыі абортаў у Савецкай Расіі абаронцы жыцця з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана, Польшчы і іншых краін аб’яднаюцца ў малітоўным ланцужку з 18 па 21 лістапада 2020, каб горача прасіць Бога аб прабачэнні за грахі супраць жыцця, якія здзяйсняюцца на нашай зямлі. 

 

У Беларусі гэтая малітва будзе кругласутачнай з вечара 20-га да вечара 21 лістапада.


Напярэдадні малітоўнай эстафеты запрашаем паглядзець анлайн матэрыял айца Андрэя Буйніча.

 

17.11.2020

Ян Павел ІІ і Царква ва Усходняй Еўропе: навуковы форум у Рыме“Кроў ад крыві вашай, косць ад косці вашай. Пантыфікат Яна Паўла ІІ і Царква ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”, - міжнародны форум пад такой назвай праходзіць 17 лістапада 2020 г. у Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.


Міжнародная навуковая канферэнцыя праходзіць у рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння Папы Яна Паўла ІІ. Падчас яе пройдзе прэзентацыя аднайменнай кнігі аб адносінах Папы-Славяніеа да Царквы за жалезнай заслонай.

16.11.2020

16 лістапада - дзень ушанавання Абраза Ма́ці Бо́жай Вастрабра́мскайБагародзіца прадстаўленая на гэтым Абразе носіць тытул Mater Misericordiae - Маці Міласэрнасці. Гэта адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы.

 

Цудатворны Абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў віленскай Вострай браме, адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцяці на руках. 

Найсвяцейшая Багародзіца прадстаўленая на гэтым Абразе носіць тытул Mater Misericordiae - Маці Міласэрнасці.

Абраз шануецца рыма-католікамі, грэка-католікамі, праваслаўнымі. 

 

Пад апекай Маці Міласэрнасці грэка-католікі Беларусі пачынаюць Перадкалядны пост - час асаблівага духовага подзвігу.

15.11.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 15.11.20 11:00 паводле беларускага часу.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

12.11.2020

12 лістапада - ушаноўваем святамучаніка Язафата, архібіскупа ПолацкагаЧаму быў кананізаваны св. Язафат Кунцэвіч?


Адным з пытанняў, якое часта перарастае ў спрэчкі паміж католікамі і праваслаўнымі, з’яўляецца кананізацыя грэка-каталікага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча. Яна адбылася больш чым праз два стагоддзі пасля яго смерці, а здзейсніў яе, у 1867 г., бл. папа Пій ІХ. Справа ў тым, што Язафат Кунцэвіч часта абвінавачваецца ў нехрысціянскіх паводзінах, гвалтоўным празелітызме, выкарыстанні “адміністратыўнага рэсурсу” у справе распаўсюджвання ўніі на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, а таксама захопе святынь. Ці сапраўды гэта так і чаму католікі ўшаноўваюць Язафата як святога, мы паразмаўляем у сённяшняй праграме.

 

На пачатку трэба расказаць аб асаблівасцях вырашэння рэлігійных праблем у XVII ст. – часе, калі быў забіты архіепіскап Кунцэвіч. Украінскі гісторык Віктар Заслаўскі называе “адной з любімых тагачасных забаў” звароты ў суд, фантастычныя абвінавачванні і пісанне скаргаў у спецыяльныя гарадскія кнігі, на якіх сёння грунтуюцца даследчыкі. Акрамя таго, рэлігійныя пытанні даволі часта вырашаліся і больш рашучымі метадамі – вядомы вападкі крывавай расправы над прадстаўнікамі іншых веравызнанняў, прапаведнікамі, святарамі і біскупамі. “Такім чынам, разглядаць учынкі і думкі св. Язафата неабходна ў кантэксце менавіта тых часоў. Часоў, калі людзі лічылі пытанні веры і Касцёла настолькі важнымі, што ахвотна маглі бараніць сваю правату і словам, і мячом, і дубінай, і паклёпам – і пры гэтым лічыць, што з’яўляюцца справядлівымі і маюць рацыю”, - піша Віктар Заслаўскі.

11.11.2020

Біскуп Турскі Марцін: святы, якога ўшаноўваюць і католікі, і праваслаўныя11 лістапада ў Касцёле адзначаецца ўспамін аднаго з найбольш папулярных хрысціянскіх святых — Марціна Турскага, або Марціна Літасцівага, якога ўшаноўваюць і католікі, і праваслаўныя.


Само імя Марцін звязана з імем старажытнарымскага боства вайны Марса. Пэўным чынам гэта знайшло адлюстраванне таксама і ў жыцці святога Марціна, які нарадзіўся каля 316 г. у Паноніі, на тэрыторыі сучаснай Венгрыі, у язычніцкай сям’і. Яго бацька, які выбраў сыну такое імя, быў рымскім трыбунам — вайсковым афіцэрам.

9.11.2020

"ЗА ШМАТПАКУТНУЮ БЕЛАРУСЬ"Ранішняя малітва ў Росіцы

 

Раніцай у панядзелак 9.11.20 група грэка-каталіцкіх паломнікаў з Мінска малілася ў Росіцы за ахвяры рэпрэсій нядзельнага вечара ў розных гарадах Беларусі, за зняволеных, за пакрыўджаных... 

 

Малітва працягнецца на працягу дня ў храмах Полацка, асабліва за вядомага скарыназнаўцу - Алеся Жлутку ды за затрыманых медыкаў, навукоўцаў, дзеячоў культуры. 

"Як хрысціяне асуджаем гвалт і беззаконне і нястомна працягваем традыцыйную малітву за шматпакутную Беларусь" - сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) ля Росіцкага крыжа.

 

+++

 

На працягу дня да малітвы вернікаў скарынаўскага Полацка далучыліся і вернікі розных канфесій з "скарынаўскай" Падуі (Італія).


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.