Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


17.12.2020

Юбілейны Год святога Язэпа: спецыяльныя адпустыДЭКРЭТ 

аб удзяленні дару спецыяльных адпустаў 

з нагоды Юбілейнага Году ў гонар святога Язэпа, 

абвешчанага Папам Францішкам дзеля дастойнага  святкавання 150-годдзя абвяшчэння Святога Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы.


Спаўняецца сёння 150 гадоў з дня выдання Дэкрэту Quemadmodum Deus, якім блаславёны Пій IX, узрушаны цяжкімі і журботнымі абставінамі, у якіх Царква была пад ударам ворагаў, абвясціў Святога Язэпа Апекуном  Каталіцкай Царквы.


Каб увекавечыць адданне ўсёй Царквы магутнаму заступніцтву Апекуна Ісуса, Папа Францішак пастанавіў, каб ад сённяшняй даты ўгодкаў абвяшчэння Дэкрэта, якая таксама ёсць святам Найсвяцейшай Беззаганнай Дзевы – Абручніцы найцнатлівейшага Язэпа, да дня 8 снежня 2021 г. адзначаўся адмысловы Год святога Язэпа, падчас якога кожны вернік паводле Яго прыкладу змог штодня ўмацоўваць сваё жыццё ў веры, цалкам выконваючы Божую волю.

16.12.2020

У Юбілейным Годзе св. Язэпа -  молімся "Акафістам Праведнаму Язэпу” Як вядома, 8 снежня 2020 г. Яго Святасць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст "Patris corde" – "Бацькоўскім сэрцам", у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясціў  Юбілейны Год св. Язэпа:  з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г. 


На час Юбілейнага Года Святы Айцец Францішак удзяліў спэцыяльныя адпусты (індульгенцыі) - між іншымі за пабожнае чытанне "Акафіста да св. Язэпа" (нават яго часткі) - у духу малітвы за ганімую Царкву. 

16.12.2020

Першаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы сустрэўся з дэлегацыяй Канстанцінопальскага патрыярхата15 снежня 2020 г., Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Блажэннейшы Святаслаў (Шаўчук) сустрэўся з мітрапалітам Гальскім Эмануілам. 

 

У сустрэчы, якая адбылася ў рэзідэнцыі першаіерарха УГКЦ у рамках візіту ветлівасці прадстаўнікоў Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы, прынялі таксама ўдзел а. Ігар Шабан, старшыня Камісіі УГКЦ па міжканфесійных і міжрэлігійных адносінах, і Якаў Крочак, асабісты дыякан Патрыярха Варфаламея.

15.12.2020

СВЯТЫ ЯЗЭП - МАЛІТОЎНЫ ЗАСТУПНІК НА ШЛЯХУ ДА РАСТВА ХРЫСТОВАГАЯго Святасць Папа Францішак звярнуў увагу хрысціянаў на асаблівага Заступніка - св. Язэпа які, "Бацькоўскім сэрцам" узлюбіў Ісуса Хрыста і заступаецца за Хрыстовую Царкву. Ён, як "хуткі Памочнік і малітоўны Заступнік" суправаджае вернікаў на шляху падрыхтоўкі  да Божага Нараджэння.

 

+++


Душпастырскі цэнтр грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзе, д. 6) адкрыў свой скромны храм для ўсіх, хто хоча ўшанаваць Ікону Праведнага Язэпа і памаліцца за сябе, за сяброў, за Царкву, за Беларусь...

Першая група пілігрымаў прыбыла ўжо 9 снежня 2020 - гэта былі святары з Ордэну Айцоў Марыянаў, групу якіх узначаліў пробашч парафіі св. Язэпа ў Воршы - а. Вадзім Мізер МІС. 

Пілігрымаў прыняў у храме протапрэзбітар Андрэй Абламейка, будаўнік душпастырскага цэнтра і былы пробашч мінскай парафіі Праведнага Язэпа. 

12.12.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 13.12.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

12.12.2020

Пантыфік унёс змены ў Кодэкс Канонаў Усходніх ЦэркваўПасля паправак у Кодэкс кананічнага права, які рэгулюе жыццё Касцёла лацінскага абраду, адносна заснавання манаскіх кангрэгацый, у Кодэкс Канонаў Усходніх Цэркваў таксама былі ўнесены адпаведныя змены.

 

“З самага пачатку Касцёла некаторыя вернікі былі пакліканы прысвяціць сваё жыццё асаблівым чынам служэнню Богу і бліжнім, сведчачы перад супольнасцю сваю аддаленасць ад свету”, - нагадаў Францішак у Апостальскім лісце Ab initio.

 

Гэтым дакументам у форме motu proprio ён унёс змены ў каноны Усходніх Цэркваў 435 §1 і 506 §1 аб стварэнні новых кляштараў і манаскіх кангрэгацый. Цяпер епархіяльны епіскап можа заснаваць кляштар на тэрыторыі Патрыяршай Царквы з пісьмовага дазволу Патрыярха або ў іншых выпадках – Апостальскай Сталіцы. Таксама епархіяльны епіскап можа ствараць кангрэгацыі з пісьмовага дазволу Апостальскай Сталіцы і пасля кансультацый з Патрыярхам на тэрыторыі Патрыяршай Царквы.

11.12.2020
Папа Францішак абвясціў індульгенцыю ў Год св. ЯзэпаНасуперак пашыранай памылковай думцы, індульгенцыя, або адпуст гэта зусім не адпушчэнне грахоў. Гэта прабачэнне кары за грэх, які ўжо прабачаны чалавеку ў споведзі. Для атрымання адпушчэння кары за прабачаныя грахі неабходна выканаць пэўныя ўмовы. 

8 снежня 2020 г. быў апублікаваны Апостальскі ліст Папы Францішка Patris corde («Бацькоўскім сэрцам»), прысвечаны 150-годдзю прызнання святога Язэпа апекуном Каталіцкай Царквы. Пантыфік, ушаноўваючы рашэнне блаславёнага Папы Пія IX, выражанае ў дэкрэце Quemadmodum Deus 1870 г., абвясціў у Царкве адмысловы Год святога Язэпа. Ён будзе працягвацца з 8 снежня 2020 г. да 8 снежня 2021 г.

11.12.2020

Папа Францішак: захаваць хрысціянскую прысутнасць на Блізкім УсходзеДзейнасць каталіцкіх дабрачынных арганізацый павінна быць канкрэтным знакам любові Касцёла, - падкрэсліў Папа ў відэапасланні да ўдзельнікаў нарады аб гуманітарнай сітуацыі ў Сірыі і Іраку.

 

Форум прайшоў 10 снежня 2020 г. у анлайн-фармаце па ініцыятыве Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. У ім, між іншым, прынялі ўдзел Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі, прадстаўнікі каталіцкіх дабрачынных структур і Касцёла на Блізкім Усходзе, апостальскія нунцыі з рэгіёна і Генеральны сакратар Caritas Internationalis.

10.12.2020

Папа Францішак запрошаны ў КазахстанЯк сказаў пасол Казахстана пры Апостальскай Сталіцы, існуе «вялікая надзея», што Папа Францішак наведае гэтую краіну ў наступным годзе, калі дазволіць сітуацыя, звязаная з пандэміяй каранавірусу.


Па інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва КАІАлібек Бакаеў адзначыў, што яго радзіма плануе арганізаваць сёмае пасяджэнне Кангрэсу лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій у чэрвені 2021 г. і чакае, што Папа Францішак возьме ў ім удзел.

 

«Мы вельмі спадзяемся, што ў праграме Папы знойдзецца магчымасць наведаць Казахстан», — сказаў Бакаеў.

 

Ён дадаў, што гэта будзе гістарычны візіт, які супадзе з 20-годдзем першага візіту Папы ў гэтую краіну (Яна Паўла ІІ, з 22 па 25 верасня 2001 г.).

9.12.2020

У Віцебску святароў Віктара Жука і Аляксея Варанко вызвалілі - да часу судаУ другой палове дня 8 снежня 2020 г. ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі св. Уладзіслава, а таксама айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага.


Святары былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РАУС г. Як паведамілі родныя аднаго з затрыманых святароў, суд будзе праходзіць па скайпе. Яны таксама распавялі, што а. Віктара і а. Аляксея абвінавачваюць па артыкулах Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

 

Сёння, 9 снежня, з Віцебска прыйшла звестка, што святароў Аляксея і Віктара вызвалілі - да суда а справа на дапрацоўцы. Суд прызначаны на пятніцу 11 снежня. 

 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.