Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


24.12.2020

Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на Божае Нараджэнне 2020 годаДарагія ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!


“Слова сталася целам і пасялілася між намі”

 (Евангелле паводле Яна 1:14)

 

1.Спрадвечны Сын Божы – Ісус Хрыстос прыйшоў на зямлю, каб быць Эммануэлем – “Богам з намі” і ўсталяваць з чалавецтвам супольнасць, дзе “ужо не будзе ні смерці, ні смутку, ні плачу, ні болю ўжо не будзе” (Апакаліпсіс 21:4). У час Раства Хрыстовага з асаблівай увагай асэнсоўваем радасную навіну: “Слова сталася целам і пасялілася між намі”.

Але радасць свята Нараджэння Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста ў гэтым годзе ў нашай любімай Бацькаўшчыне Беларусі змешвацца са смуткам, які перажываюць многія людзі - нашыя браты, сёстры, сябры, знаёмыя і незнаёмыя. Крыніцамі гэтага смутку ёсць эпідэмія хваробы Кавід-19 і крызісная грамадска-палітычная сітуацыя. Гэтыя дзве рэчы нясуць непакой, няўпэўненасць, цярпенні і боль. І ў гэты час Cупольнасць нашай Царквы хоча быць побач з кожным церпячым чалавекам на Беларусі. Мы не можам думаць толькі пра боль і цярпенні, але хочам дапамаць пераадолець гэтыя боль і цярпенні, памагаць лячыць раны, якія атрымалі нашыя блізкія па адным народзе ў гэты складаны час. 

Як хрысціяне мы чытаем Біблію - Слова Божае, каб у ім знаходзіць святло і моц для хрысціянскага жыцця. Каб жыццё сем’яў, хрысціянскіх супольнасцей ды ўсяго грамадства будаваць паводле Слова Божага.

23.12.2020

24 снежня 2020 г.- з св. Язэпам сустракаем Нованароджанага Збаўцу светуУ міжканфесійным братэрстве молімся за Беларусь.


ДЗЕНЬ IX (24 снежня):


КАНДАК 9

Перад Імем Ісуса схіляецца кожнае калена і на зямлі, і на небе, і пад зямлёю, але табе, цудоўны Язэпе, Ісус скараўся, як айцу. Мы такой Боскай спагадлівасьці да цябе дзівімся і клічам Яму: 

Алілуя.

23.12.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.12.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

23.12.2020
23 снежня 2020 г.- з св. Язэпам молімся за Беларускую Грэка-каталіцкую Царкву 425 год таму – 23 снежня 1595 г. у Рыме Папа Клімент VIII выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis, якой зацвердзіў з’яднанне Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой.

ДЗЕНЬ VІІI (23 снежня):


КАНДАК 8

Дзіўныя цуды бачыў ты, Язэпе: спаўненьне прароцтва пра нараджэньне Бога ў целе ад Дзевы Марыі і спавітае Дзіцятка ў яслях; Анёлаў хваласьпеў і абрэзаньне цялеснае; мудрацоў з Усходу пакланеньне з дарамі; уцёкі ў Яrinет ад шаленства Ірада; збаўленьне ўсіх людзей і Сьвятло для ўсіх народаў, паводле слова Сымонавага, прабітае сэрца Маці. Ты пазнаў праўдзівага Бога і праўдзівага чалавека, дзеля гэтага ўсяго ўсклікнуў: 

Алілуя.

22.12.2020

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы БеларусьАпостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 22 снежня 2020 года з кампетэнтных дзяржаўных органаў атрымала інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкодаў для вяртання на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

 

У той жа час Апостальская Нунцыятура выказвае падзяку Дзяржаўным уладам Рэспублікі Беларусь за станоўчы адказ на просьбу Папы Францішка адносна магчымасці вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча для цэлебрацыі ўрачыстасці Нараджэння Пана з вернікамі, пастырам якіх ён з’яўляецца.

 

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Апостальскі Нунцый, Catholic.by

22.12.2020

23 снежня 2020 г. беларускія грэка-католікі ўзгадваюць 425 год Берасцейскай уніі425 год таму – 23 снежня 1595 г. у Рыме прадстаўнікі епіскапату праваслаўнай Кіева-літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата біскуп Іпацій Пацей і біскуп Кірыла Цярлецкі былі прыняты ў святочнай атмасферы Папам Кліментам VIII. Перад ім яны склалі ўрачыстае Вызнанне веры і прысягнулі Папу Рымскаму, за сябе і за іншых, на вечнае злучэнне Усходняй Царквы Рэчы Паспалітай з Каталіцкай Царквой пад уладай Апостальскага Пасаду ў Рыме.

 

У той жа дзень Папа выдаў булу Magnus Dominus et laudabilis nimis, якой зацвердзіў унію Рускай Царквы з Паўсюднай Царквой.

Унія была прынята і абвяшчаная 6-8 (16-18) кастрычніка 1596 г. на Сінодзе ў Берасці.


23 снежня 2020 г. у Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве – гэта дзень падзячнай малітвы.

У Мінску падзячная Боская Літургія служыцца ў храме Душпастырскага цэнтра св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6) – у 18:30.

22.12.2020

Расклад  грэка-каталіцкіх багаслужбаў 

на свята Раства Хрыстовага 2020 г. ў г. Мінску

 

ЧАЦВЕР, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзе д. 6

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

                    Дзяленне каляднай прасфорай

 

***


Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

                    Дзяленне каляднай прасфорай

 

22.12.2020

У Беларусі — новы ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў21 снежня ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў быў прызначаны Аляксандр Румак.

 

Пра новае прызначэнне паведаміла БЕЛТА.

 

Да гэтага часу Аляксандр Румак працаваў на пасадзе намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны.

 

Як перадае БЕЛТА, у гутарцы з журналістамі Аляксандр Румак адзначыў, што новы ўчастак работы — гэта таксама сацыяльная сфера, а міжэтнічны і міжканфесійны мір і згода з’яўляюцца стрыжнем дзяржаўнай палітыкі. У сучасным свеце менавіта рознагалоссі на гэтай глебе часта становяцца прычынамі грамадзянскіх і знешніх войнаў.

22.12.2020

З Язэпам – “мужам веры” молімся за тых, каго клічуць на суд“Шчаслівыя вы, калі вас крыздзяць і праследуюць,

і кажуць усякую няпраўду на вас дзеля мяне:

радуйцеся і цешцеся, бо ўзнагарода ваша ў небе вялікая” (Мц 5,11-12)

Белаускія грэка-католікі моляцца асабліва за пакліканых на суд у Віцебску: 

а. Аляксея Варанко і а. Віктара Жука (23 снежня) і брата Барыса Хамайду (24 снежня) 


ДЗЕНЬ VІІ (22 снежня):


КАНДАК 7

Ты хацеў уратаваць ад злосыці Ірада Таго, хто прыйшоў збавіць сьвет, але не пытаў ты Анёла, які табе загадаў у Ягіпет уцякаць, чаму ж Той, Хто іншых збаўляе, Сябе  збавіць ня можа; ты, як муж веры, як новы Абрагам, адразу быў гатовы паслухацца, не зважаючы на цяжкасьці дарогі, не выпытываў пра час вяртаньня, толькі адразу з Марыяй і Дзцягкам выправіўся ў Ягіпет, радасна сьпяваючы Богу:

Алілуя.

20.12.2020

З Праведным Язэпам молімся за тых, хто ў засценках“Шчаслівыя тыя, каго пераследуюць за праўду,

 бо іх ёсць валадарства нябеснае” (Мц 5,9)

 

Вернікі парафіі Праведнага Язэпа моляцца асабліва за зняволеных слугаў Божых Міхася і Андрэя.

 

ДЗЕНЬ VІ (21 снежня):

 

КАНДАК 6

Прадказанага ў Законе і прароках, ты, як чалавека, на восьмы дзень абрэзаў, і імя Ісус схаванае ў Тройцы, як каштоўны бісер ад скарбаў нябесных прынесены, у пазнаньне ўсім людзям дараваў ты, Язэпе, і гэтым Анёлаў зьдзівіў, людзей усьцешыў, дэманаў напалохаў, і як мірам пахучым увесь сусьвет асьвяжыў і запяяў Богу: 

Алілуя.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.