Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


1.01.2021

Папа Францішак: гэта будзе добры год, калі мы станем клапаціцца пра іншых“Час – гэта рэсурс, які мы ўсе маем, але раўнуем, бо хочам выкарыстоўваць яго толькі для сябе”, - адзначыў Францішак у гаміліі, якую агучыў кардынал П’етра Паралін.

 

Ад імя Папы Дзяржсакратар узначаліў Эўхарыстыю ў ватыканскай базыліцы ва урачыстасць святой Багародзіцы Марыі, якая распачала новы каляндарны год.

 

“Мы павінны прасіць ласку знайсці час для Бога і для бліжняга: для адзінокіх, для тых, хто пакутуе, каго трэба чуць, каму патрэбны клопат. Калі знойдзем час, каб падарыць яго, будзем уражаныя і шчаслівыя, як пастухі”, - перакананы Пантыфік.

 

У сваёй гаміліі Святы Айцец падкрэсліў тры паняцці: благаславіць, нарадзіць і знайсці.

28.12.2020

У Іраку Раство абвешчана штогадовым святамПарламент Ірака аднагалосна прыняў закон, згодна з якім Раство зараз з'яўляецца «нацыянальным святам, якое адзначаецца са штогадовай перыядычнасцю», паведамляе выданне Christianity Today.


Дэкларацыя з'яўляецца першай у сваім родзе, якая дазваляе хрысціянам адзначаць свята кожны год. У 2008 годзе парламент вырашыў, што Раство можа быць «разавым святам». З таго часу ўрад не абнаўляў закон.


«Сёння Раство - сапраўднае свята для ўсіх іракцаў», - сказаў Базіліо Ялдо, біскуп Халдэйскай каталіцкай царквы Багдада. «Гэта пасланне велізарнай каштоўнасці і надзеі».

28.12.2020

У дзень свайго юбілею арцыбіскуп Кандрусевіч будзе цэлебраваць Імшу ў мінскай архікатэдры3 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе адзначаць сваё 75-годдзе.


Святкаванне юбілею пераносіцца на пазнейшы час, але ў гэты дзень у мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп будзе цэлебраваць Імшу ў 11.30 і 13.00. Ніжэй змешчаны зварот арцыбіскупа, у якім ён запрашае вернікаў узяць удзел у гэтых цэлебрацыях.


Паважаныя браты і сёстры!

 

Сардэчна вітаю вас і яшчэ раз віншую са святам Божага Нараджэння. Ад усяго сэрца дзякую за малітвы ў інтэнцыі майго вяртання на Радзіму, што сталася фактам у вігілію Нараджэння Хрыста. 

26.12.2020

27 снежня 2020 г.- свята Праведнага Язэпа, Абручніка БагародзіцыМолімся за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву

 

ДЗЕНЬ XІІ (27 снежня):

 

КАНДАК 12

Ты бачыў, як Юнак Ісус сталеў мудрасьцю і гадамі і ласкаю ў Бога і людзей, усё захаваў ты ў сэрцы сваім, Як верны слуга давераны яму скарб, аж да дня, калі ўсе верныя пачалі пяяць Яму, як Богу і Збаўцы сьвету:

Алілуя.

26.12.2020

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 27.12.20, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

26.12.2020

26 снежня 2020 г.- віншуем Багародзіцу і Праведнага ЯзэпаМолімся за ўсе сем’і ў Беларусі


ДЗЕНЬ XІ (26 снежня):


КАНДАК 11

Песьню замілаваньня прыносім табе, багамудры Язэпе, і молімся: ты, які ахоўваў ад усялякага зла і шкод нага дзеяньня самога Хрыста Госпада, захавай свам заступніцтвам Царкву Яro Сьвятую ад зла і ворагаў бач ных і нябачных, абарані заступніцтвам тваім ад усяля кага подступу краіну нашу Беларусь і дай жыцьце ціхае і набожнае нам, якія пяем Богу: 

Алілуя.

25.12.2020

25 снежня 2020 г.- віншуем св. Язэпа з Нараджэннем Ісуса Хрыста Молімся за ўсіх хрысціянаў Беларусі.


ДЗЕНЬ X (25 снежня):


КАНДАК 10
Уратаваць можаш кожнага, хто пад тваю абарону ўцякае, блаславёны Язэпе, бо немагчыма каб Той, Хто слухаў цябе на зямлі ва ўсім, не пачуў бы цябе, які стаіш перад ім у небе із Анёламі пяеш:
Алілуя

24.12.2020

Дзе паглядзець святую Імшу на Божае Нараджэнне? Спойлер: лепш у ІнтэрнэцеТрадыцыйна ўвечары 24 снежня на беларускім тэлебачанні адбудзецца трансляцыя святой Імшы Пастэркі, а 25 снежня большасць тэлеканалаў свету пакажуць у прамым эфіры благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».

 

24 снежня

  • Беларусь 1, Беларусь 24
  • 21.45 — святая Імша Пастэрка. Трансляцыя з магілёўскага катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Цэлебрацыю ўзначальвае Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
  • 23.45 — святая Імша Пастэрка. Уключэнне з ватыканскай базылікі святога Пятра. Цэлебрацыю ўзначальвае Папа Францішак.
24.12.2020

Каляднае віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ ЁзічаАпостальскі Нунцый Антэ Ёзіч кіруе словы віншавання з Божым Нараджэннем вернікам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і прадстаўнікам іншых хрысціянскіх канфесій, а таксама перадае благаслаўленне Папы Францішка ўсяму беларускаму народу.


Віншаванне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Антэ Ёзіча са святам Божага Нараджэння і Новым, 2021 годам.


Дарагія браты і сёстры,

у гэтыя святочныя дні я звяртаюся са словамі віншавання перадусім да вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і да хрысціянаў, якія разам з намі адзначаюць Нараджэнне Хрыста. Няхай Збаўца, які дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся ў Бэтлееме, напоўніць нас радасцю і супакоем.

Няхай свята Яго Нараджэння стане часам міру і згоды, часам перамогі святла над цемраю, а любові — над нянавісцю.

24.12.2020

Раство 2020 - віншаванне Архімандрыта Сяргея.

 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.