Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


13.01.2021

“З духамі спачылых праведнікаў”У дні, калі ў Мінску праходзіць развітанне з спачылым праваслаўным Мітрапалітам Філарэтам, грэка-католікі Беларусі выказваюць спачуванне праваслаўным братам і сёстрам і малітвай суправаджаюць душу спачылага Першаіерарха. 


Хрысціянская адкрытасць спачылага Мітрапаліта Філарэта на міжканфесійны дыялог паспрыяла пабудове адносінаў узаемнай пашаны паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.

У заўпакойных службах ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы ўдзельнічаюць і вернікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы.


У сераду, 13 студзеня 2021 Апостальскі візітатар беларускіх грэка-католікаў Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў Ліццю за супакой душы мітрапаліта Філарэта ў храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску а вечарам таго ж дня прысутнічаў на заўпакойнай Вячэрні ў мінскім праваслаўным катэдральным саборы Святога Духа.

13.01.2021

Папа Францішак: малітва праслаўлення Бога – чыстае паветра для душыПра важнасць малітвы праслаўлення, асабліва ў жыццёвых выпрабаваннях, нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Наша праслаўленне не дабаўляе Яму велічы, але нас саміх вядзе да збаўлення.

 

Францішак нагадаў, што пасля першых цудаў і ўключэння вучняў у абвяшчэнне Божага Валадарства, місія Месіі, здавалася, перажывала крызіс. Нават Ян Хрысціцель засумняваўся: “Ты той, які мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?” (Мц 11,3).

 

Папа заўважыў, што ў такой сітуацыі Езус не скардзіўся Айцу, але ўзносіў да Яго хвалу: “Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям”. Збаўца славіць Айца за тое, кім Ён ёсць: Яго Айцом і Панам неба і зямлі, а таксама за тое, што Ён аддае перавагу малым. Езус мог асабіста пераканацца ў гэтым, калі прапаведаваў: “мудрыя” і “разумныя” заставаліся недаверлівымі і закрытымі, а “малыя” адкрываліся і прымалі пасланне.

10.01.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 10.01.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

8.01.2021

У Мінску разам памоляцца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Казімір Велікаселец24 студзеня, калі ў Касцёле ў другі раз будзе адзначацца Нядзеля Божага слова, у мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа Казіміра Велікасельца.


Нагадаем, што 3 студзеня, у дзень 75-гадовага юбілею арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Папа Францішак прыняў пададзенае ім згодна з нормамі кананічнага права прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіравання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Гэтае прашэнне арцыпастыр скіраваў Пантыфіку яшчэ за месяц да свайго 75-годдзя, падчас вымушанага знаходжання па-за межамі даручанага яго кіраўніцтву мясцовага Касцёла.

5.01.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 06.01.21, 18:00. Узначальвае малітву Архімандрыт Сяргей (Гаек).

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

4.01.2021
Грэка-католікі моляцца за Біскупа Казіміра ВелікасельцаСловамі "Акафіста Імю Ісусаваму" беларускія грэка-католікі моляцца за Высокадастойнага Уладыку Казіміра Велікасельца, якога 3 студзеня 2021 Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Апостальскім адміністратарам вакантнай кафедры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 

У візантыйскім царкоўным каляндары ў дзень 1 студзеня адзначаецца свята  Абрэзання Гасподняга - гэта  і свята Імя Ісуса. Таму месяц студзень - гэта месяц асаблівага ўшанавання Імя Ісуса. У Беларускай грэка-каталіцкай Царкве традыцыйнай формай ушанавання Найсвяцешага Імя Ісуса з'яўляецца Акафіст Імю Ісусаваму, складзены Францішкам Скарынам. Яго словамі беларускія грэка-католікі моляцца за Царкву ў Беларусі, асабліва за новапрызначанага Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - Высокадастойнага Уладыку Казіміра Велікаселца. "Ісусе Вялікачалавекалюбча, пачуй малітву нашу".
4.01.2021

Біскуп Казімір Велікаселец: высокі давер да маёй сціплай асобыБіскуп Казімір Велікаселец, якога 3 студзеня Папа Францішак прызначыў Апостальскім адміністратарам вакантнай кафедры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, лічыць сваё прызначэнне высокім даверам з боку Святога Айца.


Новапрызначаны Апостальскі адміністратар паведаміў Catholic.by, што новае прызначэнне стала для яго поўнай нечаканасцю.

 

«Гэта высокі давер, аказаны маёй сціплай асобе, і я ўдзячны за яго Папу Францішку.

3.01.2021

Біскуп Казімір Велікаселец прызначаны Апостальскім адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзііАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня 2020 г., у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі.

 

У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante на згаданую мітрапаліцкую кафедру біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі”.

2.01.2021

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у мінскай архікатэдры ў навагоднюю ноч: папросім Бога благаславіць час, які перад наміУ навагоднюю ноч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі.


У гаміліі іерарх сказаў, што, паколькі 1 студзеня адзначаецца ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі, «праз Яе заступніцтва просім Бога благаславіць новы час, які перад намі».

 

Арцыбіскуп адзначыў, што год, які завяршаецца, стаў часам выпрабавання пандэміяй каранавірусу. «Нечакана свет і наша краіна павінны былі змагацца з ёй, — дадаў ён. — Мы перасталі вітацца адзін з адным за руку. На нашых тварах з’явіліся маскі, што зусім не традыцыйна для нашай культуры».

 

Па словах Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, пандэмія паказала «шматлікія духоўныя праблемы нашага грамадства і сучаснага свету».

2.01.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 03.01.21, 11:00

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.