Слава Ісусу Хрысту!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.
Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
|
|
|
Пошук
Нядзельнае казаньне
|
серада
ВЕРАСЬНЯ |
| 18.01.2021 |
Падчас трансляцыі “Анёл Панскі” 17 студзеня 2021 г. ён нагадаў, што асабіста ўзначаліць Нешпары ў канцы адмысловага Тыдня малітваў.
“Пачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. У гэтым годзе тэма спасылаецца на настаўленне Езуса: “Заставайцеся ў Маёй любові: прынесяце багаты плён” (пар. Ев. Яна 15,5-9). У панядзелак, 25 студзеня, мы завершым яго цэлебрацыяй Нешпараў (Вячэрні) у базыліцы св. Паўла за Мурамі разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх супольнасцей, якія прысутнічаюць у Рыме. У гэтыя дні будзем маліцца ў адзін голас аб выкананні жадання Езуса: “Каб усе былі адно”, - заклікаў Папа.
Паводле https://www.vaticannews.va/ |
| 18.01.2021 |
Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 17.01.21, 11:00.
**** Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы! |
| 16.01.2021 |
| 16.01.2021 |
| 15.01.2021 |
| 15.01.2021 |
| 15.01.2021 |
| 14.01.2021 |
Вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі разам са сваімі пастырамі падзяляюць смутак праваслаўных братоў з прычыны смерці Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта, які шмат зрабіў для развіцця добрых адносін паміж прадстаўнікамі дзвюх галоўных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.
У сваім спачувальным слове Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч назваў спачылага праваслаўнага Экзарха сваім сябрам і настаўнікам. |
| 14.01.2021 |
| 14.01.2021 |
Як паведаміла 14 студзеня беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на сваёй інтэрнэт-старонцы дыкастэрыя нагадала, што ў 1981–1989 гадах спачылы іерарх кіраваў Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, «спрыяючы развіццю адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам».
У 1990–2013 гадах ён узначальваў Беларускую Праваслаўную Царкву, «імкнучыся да духоўнага адраджэння беларускага народа і ўмацавання добрых адносін паміж хрысціянамі краіны».
Паводле Catholic.by |






Сёньняшняе чытаньне:

