Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


23.02.2021

Святы Айцец: звернемся да крыніцы Божай МіласэрнасціБыць знакам прысутнасці Езуса Міласэрнага для ўсіх, - заклікаў Святы Айцец у пасланні да Біскупа Плоцку Пятра Ліберы. Ён заахвоціў вернікаў сустрэцца з міласэрнасцю Пана ў сакрамэнтах.

 

Папа скіраваў ліст з нагоды 90-годдзя першага аб’яўлення Езуса Міласэрнага св. Фаўстыне Кавальскай. Яно адбылося ў польскім Плоцку 22 лютага 1931 г. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве ўдзельнікаў урачыстых цэлебрацый, якія праходзяць у мясцовым санктуарыі Божай Міласэрнасці, і ўсіх, хто ўдзельнічае ў іх з дапамогай сродкаў камунікацыі.

20.02.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 21.02.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

19.02.2021
Папа прызначыў уладыку Багдана Дзюраха экзархам у Германіі і СкандынавііДацяперашні сакратар Сінода біскупаў УГКЦ заменіць у гэтым служэнні біскупа Пятра Крыка, якому ў красавіку мінулага года споўнілася 75 гадоў жыцця.

У чацвер, 18 лютага 2021 г., у Ватыкане паведамілі, што Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Пятра Крыка, тытулярнага біскупа Кастрамартыйскага, з ураду Апостальскага Экзарха для ўкраінцаў візантыйскага абраду, якія пражываюць у Германіі і Скандынавіі.

Адначасова паведамляецца, што Святы Айцец прызначыў Апостальскім Экзархам для ўкраінцаў візантыйскага абраду ў Германіі і Скандынавіі ўладыку Багдана Дзюраха, CSsR, тытулярнага біскупа Вагадскага, дацяперашняга курыяльнага біскупа Курыі Вярхоўнага Архібіскупа і сакратара Сінода біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
14.02.2021

ПАЧАТАК ВЯЛІКАГА ПОСТУ 2021 г.  ў ГРЭКА-КАТАЛІЦКІХ ПАРАФІЯХ г. МІНСКАГрэка-католікі г. Мінска пачынаюць Вялікі Пост 2021 г. паводле наступнага раскладу:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа
(вул.Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

15-16-17-18 лютага 2021 г. (Панядзелак – Чацвер)
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам св. Андрэя Крыцкага

19 лютага 2021 г. (ПЯТНІЦА)
18:30 — ЛІТУРГІЯ РАНЕЙ АСВЯЧАНЫХ ДАРОЎ


20 лютага 2021 г. (СУБОТА)
18:30 — БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ св. ЯНА ЗАЛАТАВУСНАГА

13.02.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 14.02.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

13.02.2021

Прапановы па зменах у Канстытуцыю ад Каталіцкага Касцёла ў Беларусі ўнесла Экспертная рада па пытаннях жыцця і сям’іЭкспертная рада па пытаннях жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўнесла прапановы па зменах у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на шосты Усебеларускі народны сход, які распачынаецца 11 лютага ў Мінску.


У склад экспернай рады ўваходзяць Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, святары: ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч і ксёндз Сяргей Дабрагост MSF, грэка-каталіцкі святар айцец Аляксандр Шыбека, а таксама свецкія актывісты па абароне жыцця: Уладзіслаў Валаховіч, Людміла Чаканава, Надзея Шарко і Іван Пузанаў.

Прапановы датычацца абароны жыцця ад моманту зачацця да натуральнай смерці, а таксама традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

12.02.2021

Украінскі каталіцкі ўніверсітэт ладзіць міжнародную канферэнцыю на тэму сацыяльнай этыкі23–26 лютага пройдзе міжнародная канферэнцыя «Цэласнае развіццё чалавека ў лічбавую эпоху: беднасць, міграцыя, пандэмія і ідэя новай сацыяльнай этыкі». Анлайн-форум ладзіць Украінскі каталіцкі ўніверсітэт (УКУ).


Гэта ўжо трэцяя штогадовая канферэнцыя факультэта Сацыяльных навук УКУ. Упершыню яна будзе праходзіць у фармаце анлайн, таму далучыцца да яе зможа кожны жадаючы. Пра гэта паведамляе рэлігійна-інфармацыйная служба Украіны RISU са спасылкай на прэс-службу УКУ.

 

Працоўная мова канферэнцыі — англійская.

6.02.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 07.02.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

 
5.02.2021

Папа Францішак: свет без братоў — гэта свет ворагаў4 лютага Папа Францішак узяў удзел у анлайн-сустрэчы, прымеркаванай да першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства. У ходзе сустрэчы Пантыфік падкрэсліў тэрміновую неабходнасць будавання братэрства ў эпоху абыякавасці і аддалення сярод людзей.


Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, анлайн-сустрэча была арганізавана па ініцыятыве наследнага прынца Абу-Дабі шэйха Мухамеда бэн Заіда Эль Нахаяна. У ёй бралі ўдзел Вялікі імам універсітэта Аль-Азхар у Каіры шэйх Ахмед Эль Таеб, Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, іншыя рэлігійныя, грамадскія і палітычныя дзеячы.

 

Пантыфік у сваёй прамове падкрэсліў, што братэрства з'яўляецца «новай мяжой чалавецтва», а яго будаванне — «выклік нашага часу».

4.02.2021

Арцыбіскуп Кандрусевіч узяў удзел у сустрэчы з нагоды першага Міжнароднага дня чалавечага братэрства4 лютага ў Саборнай мячэці ў Мінску адбылася міжканфесійная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню чалавечага братэрства, які адзначаўся ўпершыню.


Каталіцкі Касцёл у Беларусі на гістарычнай сустрэчы, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі трох рэлігій Абрагамавай традыцыі — юдаізму, хрысціянства і ісламу, — па запрашэнні арганізатараў прадставіў Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарха супараваджаў ксёндз канонік Францішак Рудзь.

 

Падставай для сустрэчы стаў «Дакумент аб чалавечым братэрстве дзеля міру ва ўсім свеце і добрасуседства», які падпісалі ў 2019 г. Папа Францішак і Вярхоўны імам Аль-Азхара Ахмед Эль Таеб.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.