Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


7.03.2021
Ірак уводзіць Нацыянальны Дзень цярпімасці і суіснаванняПасля візіту Папы Францішка Ірак увядзе абавязковы ва ўсёй краіне Нацыянальны Дзень цярпімасці і суіснавання. Ён будзе адзначацца штогод 6 сакавіка ў памяць аб "гістарычнай сустрэчы" Папы з вялікім шыіцкім аяталам Алі аль-Сістані, заявіў прэм'ер-міністр Мустафа аль-Касімі. У той жа час кіраўнік ірацкага ўрада звярнуў увагу на міжрэлігійную сустрэчу кіраўніка Каталіцкай Царквы з прадстаўнікамі розных рэлігій у Уры.
7.03.2021

7 сакавіка 1935 г. пакутніцкі шлях завяршыў Блаславёны Леанід (Фёдараў)Экзарх Леанід Фёдараў памёр 7 сакавіка 1935 года, ў г. Вятка, з выніку знясілення і хваробаў перажытых падчас шматгадовага зняволення. Дакладнае месца ягонага пахавання застаецца невядомым.

 

1.Леанід Фёдараў (манаскае імя Лявонцій) нарадзіўся 4 лістапада 1879 года ў Санкт-Пецярбургу, ў праваслаўнай сям’і. Пасля перадчаснай смерці бацькі, выхаваннем Леаніда займалася ягоная маці. Вучыўся ў 2–ой Пецярбургскай класічнай гімназіі. Пасля яе заканчэння, ў 1901 годзе, адчуваючы пакліканне да святарства паступіў у Пецярбургскую Духоўную Акадэмію. На трецім курсе Леанід пакінуў навучанне і выехаў за мяжу з мэтай прыяднацца да Каталіцкай Царквы, што было забаронена для этнічных расіян (а таксама, беларусаў і украінцаў) тагачаснымі расійскімі законамі. Такое рашэнне ён прыняў пад уплывам самастойнага вывучэння твораў Айцоў Царквы і царкоўнай гісторыі.

7.03.2021

Папа Францішак ў хальдэйскай катэдры ў Багдадзе«Жыццё блаславенствамі зводзіць Неба на зямлю», - сказаў Папа Францішак падчас Літургіі, якую ён узначаліў 6 сакавіка 2021 г. у халдэйскай катэдры св. Язэпа ў Багдадзе. Ён дадаў, што, калі мы жывем Ісусавымі блаславенствамі Нагорнай пропаведзі, "свет змяняецца". 

 

Халдэйская Каталіцкая Царква - найбуйнейшая хрысціянская супольнасць у Іраку.

Літургія, якую саслужылі больш дзесяці кардыналаў і біскупаў у тым ліку лацінскага абраду, служылася ў халдэйскім абрадзе на італьянскай, халдэйскай і арабскай мовах. Літургічныя чытанні гучалі па-арабску. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, уключаючы прэзідэнта Бархама Саліха, і ісламскага свету [...].

6.03.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 07.03.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

4.03.2021

Напярэдадні візіту ў Ірак Папа Францішак скіраваў відэазварот да народа краіныНапярэдадні запланаванага на 5–8 сакавіка візіту ў Ірак, Папа Францішак скіраваў відэазварот да жыхароў краіны, у якім запэўніў іх, што з’яўляецца пілігрымам пакаяння, міру і надзеі, які імкнецца да братэрства.


Са зместам відэазвароту Пантыфіка знаёміць італьянская рэдакцыя парталу Vatican News.

 

Пілігрым пакаяння

«Ужо праз некалькі дзён я нарэшце буду сярод вас! Мне вельмі хочацца з вамі сустрэцца, убачыць вашыя твары і наведаць вашу зямлю, якая з’яўляецца старажытнай і незвычайнай калыскай цывілізацыі»,— сказаў Святы Айцец.

Ён запэўніў, што едзе «як пілігрым пакаяння, каб маліць Бога аб прабачэнні і прымірэнні пасля доўгіх гадоў вайны і тэрарызму, каб прасіць Бога суцешыць сэрцы і загаіць раны».

3.03.2021

Святы Айцец просіць аб малітве за сваю пілігрымку ў Ірак3 сакавіка 2021 г., на заканчэнне агульнай аўдыенцыі Святы Айцец звярнуўся да вернікаў ва ўсім свеце з просьбай аб малітоўнай падтрымцы яго Апостальскага падарожжа ў Ірак, што пачнецца ў пятніцу, 5 сакавіка.

 

“Паслязаўтра, калі Бог дасць, паеду ў Ірак з трохдзённай пілігрымкай. Я даўно хацеў наведаць народ, які так шмат выцерпеў, сустрэцца з Касцёлам мучанікаў”, - прызнаўся Францішак.

 

Папа выказаў спадзяванне, што ў зямлі Абрагама ён і іншыя рэлігійныя лідары разам зробяць яшчэ адзін крок наперад у братэрстве паміж вернікамі.

27.02.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 28.02.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

26.02.2021

Умацаванне на шляху велікапоснага духовага змаганняЛітургія раней Асвячаных Дароў


У серады і пятніцы Вялікага посту, а таксама ад панядзелка да серады Вялікага тыдня служыцца асаблівае богаслужэнне - Літургія раней Асвячаных Дароў.

26.02.2021

“Папа Францішак хоча суцешыць іракійскі народ"Падрыхтоўка да візіту Папы Францішка ў Ірак, які адбудзецца 5-8 сакавіка 2021, знаходзіцца ў заключнай фазе. Святы Айцец адправіцца ў краіну, параненую вайной і гвалтам, дзе сустрэнецца з хрысціянамі розных традыцый ды прадстаўнікамі рэлігій.


Прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў, кардынал Леанарда Сандры падкрэсліў, што візіт Папы Францішка – гэта пераход ад слоў братэрства, выказаных у дакуменце з Абу-Дабі і ў энцыкліцы Fratelli tutti, да ўчынкаў і жэстаў згоды.

25.02.2021

Да 110-годдзя ад дня нараджэння архімандрыта Льва Гарошкі11 сакавіка 2021 г. спаўняецца 110 год ад нараджэння а. Льва Гарошкі. Пра што навучаў архімандрыт Леў?

 

Прозвішча архімандрыта Льва Гарошкі вядомае ў колах БГКЦ у краіне і за мяжой. Не заўсёды, аднак, за гэтым стаяць таксама веды пра ягонае навучанне.

Прадстаўленне ўсіх зацікаўленасцяў а. Льва патрабавала б напісання асобнай кнігі. Можна ўсё ж зрабіць пэўную спробу зарысу галоўных тэмаў на падставе хаця б ягоных артыкулаў у часопісе “Божым Шляхам”.

Перад гэтым жа варта ўзгадаць асноўныя факты з жыцця святара, бо яны маюць свой уплыў на навучанне.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.