Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


12.03.2021

У Вялікую пятніцу пройдзе штогадовы збор ахвяраванняў на падтрымку хрысціянаў Святой ЗямліПрэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанардо Сандры заахвочвае быць шчодрымі падчас збору ахвяраванняў на падтрымку хрысціянаў Святой Зямлі, якія па традыцыі збіраюцца ва ўсіх касцёлах свету ў Вялікую пятніцу.

 

Як нагадаў іерарх, чые словы прыводзіць польская рэдакцыя парталу Vatican News, хрысціяне, якія жывуць на гэтых тэрыторыях, церпяць не толькі з прычыны войнаў, але таксама зведалі моцныя абмежаванні з прычыны пандэміі.

 

Па словах кардынала Прэфекта, з прычыны пандэміі вуліцы Ерузалема і іншых гарадоў Святой Зямлі апусцелі, там цалкам спыніўся рух пілігрымаў і турыстаў. Гэта негатыўна адбілася на жыцці хрысціянаў, якія страцілі працу і не маюць за што ўтрымліваць сем’і.

11.03.2021

Праваслаўная Царква прапануе ўстанавіць агульную для ўсіх хрысціянаў дату святкавання ВялікадняСтаршыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкавання Вялікадня.


«Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі агульную дату для гэтага свята», — прыводзіць словы кардынала Курта Коха партал Deon.pl са спасылкай на швейцарскі партал kath.ch.

 

Як адзначыў старшыня ватыканскага ведамства, гэтае «жаданне вельмі па душы Папу Францішку і копцкаму Патрыярху Тавадрасу».

 

«Хоць устанавіць агульную дату Вялікадня будзе няпроста, аднак варта гэтым заняцца», — лічыць кардынал Кох.

11.03.2021

«Праз навальнiцы й нягоды»11 сакавіка 2021 спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння а. Льва Гарошкі, выбітнага душпастыра, педагога, даследчыка гісторыі ды кіраўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (з 1970 па 1977 г.). З гэтай нагоды прапануем архівальны тэкст а. Андрэя Буйніча пра гэтага выбітнага грэка-каталіцкага святара.


+++ 


Айцец Леў быў выбітным душпастырам, педагогам, даследчыкам гісторыі ды кіраўніком беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (з 1970 па 1977 гг..). Распавесьці сёньня пра яго вам, шаноўныя радыёслухачы, мне дапамагаюць біаграфічныя напрацоўкі Янкі Мойсіка ды Юрася Гарбінскага (за што ім вялікае дзякуй).

11.03.2021

Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі: братэрства — адказ на вайнуПадчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Ватыкане ў сераду 10 сакавіка, Папа Францішак падзяліўся сваімі ўражаннямі ад здзейсненага ім Апостальскага падарожжа ў Ірак — на «зямлю Абрагама».


«Божы Провід пажадаў, каб гэта адбылося цяпер, як знак надзеі пасля гадоў вайны і тэрарызму і падчас суровай пандэміі», — цытуе Святога Айца беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

 

Пантыфік прызнаўся, што паездка напоўніла яго душу ўдзячнасцю Богу і ўсім тым, хто зрабіў яе магчымай. Увесь час, сказаў Папа, ён адчуваў моцнае пакаяннае значэнне гэтай пілігрымкі.

«Я не мог наблізіцца да гэтага мучаніцкага народа, да гэтага мучаніцкага Касцёла, не ўзяўшы на сябе ад імя Каталіцкага Касцёла крыж, які яны нясуць на працягу гадоў»,— патлумачыў Святы Айцец.

9.03.2021

“Калі хто хоча ісці за Мной, хай зрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24).

(Можна ўключыць беларускія субтытры).

 

 

9.03.2021
Івана-Франкоўская акадэмія Яна Залатавуснага УГКЦ атрымала дзяржаўную акрэдытацыю магістратуры23 лютага адбылося пасяджэнне Нацыянальнага агенцтва па забеспячэнні якасці вышэйшай адукацыі. Усе дваццаць членаў Нацыянальнага агенцтва аднагалосна прынялі рашэнне акрэдытаваць адукацыйна-прафесійную праграму "Багаслоўе" ўзроўня вышэйшай адукацыі "Магістр" па спецыяльнасці "Багаслоўе" тэрмінам на пяць гадоў (максімальны тэрмін у адпаведнасці з нарматыўна-прававой базай).

Такім чынам, Івана-Франкоўская акадэмія Яна Залатавуснага мае дзяржаўную акрэдытацыю на два ўзроўні вышэйшай адукацыі - "Бакалаўр" (акрэдытавана ў 2019 г.) і "Магістр" - на максімальныя тэрміны дзеяння ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны.
9.03.2021
“Для нас словы Папы – вялікае суцяшэнне і ажыўленне"Мітрапаліт Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы Гатас Хазім адзначыў, што дзякуючы Святому Айцу хрысціяне зноў адчулі сябе паўнапраўнымі грамадзянамі Ірака. “Для нас словы Папы – вялікае суцяшэнне і ажыўленне. Нам патрэбная толькі надзея на будучыню”, - сказаў Vatican News іерарх Антыяхійскай Праваслаўнай Царквы.

“Як хрысціяне, мы зараз слабыя ў Іраку. Гэта паломніцтва дае нам сілы, прымушае адчуць, што мы не самотныя. У мяне склалася ўражанне, што да гэтага часу мы не думалі пра будучыню краіны, у нас не было надзеі, што мы зможам аднавіцца пасля столькіх бедстваў. Цяпер сярод нас знаходзіцца Папа, і яго словы глыбока кранаюць сэрцы ўсіх іракцаў. Я перакананы, што яго пасланне пра мір, пра тое, наколькі дрэнная вайна, пра забойствы і гвалт, глыбока ўвойдзе ў сэрцы тых, хто знаходзіцца ва ўладзе”, - адзначыў Мітрапаліт.
9.03.2021

У Маскве католікі абодвух абрадаў разам моляцца па-беларуску6 сакавіка, у вігілію Трэцяй нядзелі Вялікага посту, у маскоўскім кляштары братоў францішканаў адбылася чарговая святая Імша па-беларуску для беларусаў Масквы і бліжэйшага наваколля.


Цэлебраваў Эўхарыстыю айцец Пётр Карнялюк OFM Conv.

 

У Імшы бралі ўдзел не толькі беларусы-католікі з розных парафій Масквы, але і госці з Беларусі, а таксама вернікі іншых хрысціянскіх канфесій.

8.03.2021
"Веру ў адзіную Царкву""Сімвал веры" пералічвае чатыры прыкметы Царквы: адзіная, святая, паўсюдная і апостальская. Хрыстос заснаваў адну Царкву, і, як мы чуем, яна з'яўляецца еднасцю, таямніцай аб'яднання ўсяго чалавечага роду. Царква адзіная паводле крыніцы гэтага яднання, бо ёсць "адзін Бог, адна вера і адно хрышчэнне", як кажа нам апостал Павел. Часам мы бачым Царкву ў яе гістарычным праяўленні падзеленай на розныя канфесіі. Але гэта знак граху чалавека супраць дзеяння Святога Духа. Усе падзелы, расколы - гэта рана на Целе Хрыстовым. Аднак Царква адзіная не дзякуючы здольнасці людзей аб'ядноўвацца, а дзякуючы адзінаму Айцу, адзінаму Сыну, адзінаму Святому Духу, які заклікае ўсіх да адзінства ў Царкве Хрыстовай.

Святаслаў Шаўчук, вярхоўны архібіскуп УГКЦ
8.03.2021
Семдзесят пяць гадоў ад псеўдасабора ў ЛьвовеЗ 8 па 10 сакавіка 1946 г. у Львове, у грэка-каталіцкім архікатэдральным храме св. Юра, савецкія ўлады правялі так званы "Львоўскі сабор", які скасаваў Берасцейскую унію 1596 г., разарваў Сулучнасць (Супрычасце) з Рымскім Апостальскім Пасадам і нібыта "ўз'яднаў" Грэка-Каталіцкую Царкву з Рускай Праваслаўнай Царквой, у якой  гэтая падзея да сённяшняга часу лічыцца «кананічным царкоўным саборам» і ў гэтыя дні святкуецца «юбілей».

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.