Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


31.03.2021

“Паверыць у любоў Бога да нас” Разважанне на Вялікую Сераду


1.Вялікая серада - мы ўжо падыходзім да саміх Пакутаў Хрыстовых. З Евангелля Вялікай серады (Мц 26:6-16) зразумела робіцца, што Госпад можа ўсё прабачыць, усё ачысціць, усё вылечыць і што паміж намі і Ім могуць стаяць толькі дзве перашкоды. 

Адна перашкода – гэта ўнутранае адрачэнне ад Яго: гэта адмаўленне ад Яго, страта веры ў Яго любоў, страта надзеі на Яго; гэта страх, што для нас у Бога можа не хапіць любові...

Пётр адрокся ад Хрыста, Юда Яго здрадзіў. Абодва маглі б падзяліць той жа лёс: альбо абодва выратавацца, альбо абодва загінуць. Але Пётр цудам захаваў упэўненасць, што Госпад, валодае нашымі сэрцамі і ведае, што, нягледзячы на яго адрачэнне, на маладушнасць, на страх, на клятвы, ён захаваў любоў да Яго. Любоў, якая зараз хоць і раздзірала яго душу болем і сорамам, але ўсё ж такі любоў.

29.03.2021

Віншаванні архімандрыта Сяргея Яго Блаславенству Святаславу27 сакавіка 2021 г. споўнілася 10 год ад уступлення на пасад Вярхоўнага Архібіскупа Кіева-Галіцкага Яго Блаславенства Святаслава (Шаўчка), Першаіерарха Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.


27 і 28 сакавіка 2021 асаблівыя малітвы за Яго Блаславенства Святаслава прагучалі ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі.


З нагоды Юбілею Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек) 

накіраваў Дастойнаму Юбіляру віншавальны ліст.

29.03.2021
Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых - першыя тры дніВялікі Тыдзень у сьціслым сэнсе пачынаецца ў панядзелак. Гэты дзень, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасьці Хрыста. Ён навучаў у сьвятыні, вёў спрэчкі з фарысэямі, садукеямі і сьвятарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасьля абвінаваціць. Хрыстос ня толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасьць і крывадушнасьць. Такім чынам нарастаў канфлікт, які непазьбежна вёў да трагічнага канца.

Можна сказаць, што гэтыя дні праходзілі пад ценем Крыжа. Гэта адчуваецца ў богаслужэньнях, у якіх прысутны матыў цярпеньняў праведніка. Са старазапаветных чытаньняў бярэцца Кніга Ёва – класічны вобраз праведнага пакутніка. У Вялікі Панядзелак на Ютрані згадваецца сын патрыярха Якуба, праведны Язэп, які быў прададзены сваімі братамі ў няволю.
27.03.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 28.03.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

27.03.2021

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Вялікдзень - 2021Расклад багаслужбаў у парафіяльным храме Грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі: зав. Снежны, д. 7


ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК, 29.03.2021

17:30 - Споведзь

18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

ВЯЛІКІ АЎТОРАК, 30.03.2021

17:30 - Споведзь

 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

ВЯЛІКАЯ СЕРАДА, 31.03.2021

 17:30 - Споведзь

 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў;

 

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, 1.04.2021 

 18:30 - Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага


ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА, 2.03.2021 

16:00 - Вячэрня і пакланенне Плашчаніцы

18.30 - Ерусалімская Ютрань Гасподняга 


ВЯЛІКАЯ СУБОТА, 3.04.2021 

10:00 - Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вял.; Асвячэнне велікодных страваў 

 

21:00 - Пасхальная Ютрань і  Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга; 

Асвячэнне велікодных страваў 


НЯДЗЕЛЯ ЎВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА, 4.04.2021

10:00 - Боская Літургія Ўваскрасення Гасподняга 


СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК, 5.04.2021

10:00 - Боская Літургія

27.03.2021

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і ВЯЛІКДЗЕНЬ – 2021+РАСКЛАД БАГАСЛУЖБАЎ у Парафіі Сьвятога Духа – Чырвоны касьцёл (ніжні храм)


28.03 - Вербная нядзеля, Уваход Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім

11:00 Боская Літургія, асьвячэньне вербачак


29.03 Вялікі панядзелак

18:30 Літургія раней асьвячаных Дароў


30.03 Вялікі аўторак

18:30 Літургія раней асьвячаных Дароў


31.03 Вялікая серада

18:30 Літургія раней асьвячаных Дароў, 

асьвячэньне алея, малітва за хворых і міраваньне


01.04 Вялікі чацьвер, Успамін Тайнай вячэры

18:30 Вячэрня з Боскай Літургіяй, 

малітва за сьвятароў і новыя пакліканьні


02.04 Вялікая пятніца, Укрыжаваньне і сьмерць Госпада нашага Ісуса Хрыста

18:30 Вячэрня і пакланеньне Плашчаніцы


03.04 Вялікая субота

18:30 Вячэрня з Боскай Літургіяй, асьвячэньне пасхальных страваў


04.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ, Уваскрасеньне Госпада нашага Ісуса Хрыста

11:00 Боская Літургія, асьвячэньне пасхальных страваў


 +++ ХРЫСТОС УВАСКРОС! +++
27.03.2021

Вялікі Тыдзень Пакутаў Хрыстовых і Пасха Гасподняя – 2021+РАСКЛАД БАГАСЛУЖБАЎ У МІНСКУ+


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы


29.03.2021 - ВЯЛІКІ ПАНЯДЗЕЛАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 

 

30.03.2021 - ВЯЛІКІ АЎТОРАК

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


31.03.2021 - ВЯЛІКАЯ СЕРАДА  

гадз. 17:30 - Споведзь

гадз. 18:30 - Літургія раней асвячаных Дароў 


1.04.2021 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Боскай Літургіяй


2.04.2021 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Пакланенне Плашчаніцы 


3.04.2021 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА) 

гадз. 21:30 - Пасхальная Ютрань

і  Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў


4.04.2021 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга


5.04.2021 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія
23.03.2021

10 год служэння Першаіерарха УГКЦ - Яго Блаславенства Святаслава23 сакавіка 2011 года, на сінодзе Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Уладыка Святаслаў (Шаўчук) быў абраны Вярхоўным архібіскупам Кіеўскім і Галіцкім - Першаіерархам УГКЦ.


25 сакавіка 2011 г. Папа Бенедыкт XVI зацвердзіў новавыбранага Першаіерарха Святаслава (Шаўчука) на пасадзе вярхоўнавога архібіскупа. 27 сакавіка 2011 г. на інтранізацыі новага Патрыярха УГКЦ ў Кіеве (сярод запрошаных) быў і архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. 


Шчыра віншуем Яго Блаславенства Святаслава - "на многія і шчасныя леты!"

20.03.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 21.03.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

18.03.2021

25-27 сакавіка 2021: ВЯЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ  ў YouTube"Напамінаю вам, браты, тое Евангелле..." (1 Кар 15:1а)

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў г. Мінску ЗАПРАШАЕ на ВЯЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ  ў YouTube.

 

Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч з Ліды: 25-27 САКАВІКА 2021. Пачынацца рэкалекцыйныя навукі будуць а 18:00 гадз.

 
Пачаткам рэкалекцый будзе святочная Служба 25 сакавіка а 18:00 гадзіне са словам Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека). Для удзелу ў рэкалекцыях абавязкова рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна даслаўшы паведамленне якое будзе утрымліваць імя і прозвішча удзельніка на:профіль Facebook Яўген Усошын, або ў Whatsapp або  Vіber на  нумар +375 29 312 28 26. Зарэгістраваным удзельнікам будзе выслана спасылка на прамую трансляцыю.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.