Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


7.04.2021

Напярэдадні Нядзелі Божай Міласэрнасцікатэхетычная сустрэча па тэме:
Правакацыя Божай Міласэрнасці”

 

Сустрэчу правядзе айцец Зміцер Чарнэль, рэдэмптарыст

 

Субота, 10-га красавіка 2021 г.

18:00 – Боская Літургія

19:10 – Сустрэча

 

ЗАПРАШАЕМ

Грэка-каталіцкі цэнтр Праведнага Язэпа
Мінск, вул. Арджанікідзэ, 6

пры сабе мець медыцынскія маскі

6.04.2021
Urbi et orbi: Папа Францішак заклікае перамагчы ваенны менталітэтУваскрослы Хрыстус – гэта надзея для ўсіх, хто пакутуе ад пандэміі, войнаў і канфліктаў, - нагадаў Папа 4 красавіка 2021 г. падчас велікоднага паслання перад благаслаўленнем Urbi et Orbi.

 

Прапануем вашай увазе поўны тэкст звароту Пантыфіка.

3.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 04.04.21, 10:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

3.04.2021
Слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі на свята Пасхі Хрыстовай 2021 годаПачэсныя Святары і Дыяканы! Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!
Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!
Шчыра віншую ўсіх вас са Светлым Уваскрасеннем Хрыста:
Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!


1. Гэтыя словы гучаць на Беларускіх Землях больш за тысячу гадоў. Гэтым радасным воклікам нашыя продкі сведчылі сваю веру ў тое, што Уваскрослы Хрыстос сапраўды жыве сярод іх, што Ён з’яўляецца крыніцай новага жыцця.
Гэтая радасная звестка праз стагоддзі абдымала і яднала на землях Беларусі хрысціянаў розных царкоўных традыцый – усходняй і заходняй.
3.04.2021
Вялікая СуботаСубота – апошні дзень тыдня, у які Бог супачыў пасьля шасьці дзён тварэньня. У гэты дзень Госпад Ісус Хрыстос супачыў у нетрах зямлі пасьля таго, як скончыў сваёй сьмерцю на крыжы справу адкупленьня і збаўленьня роду людзкога, як гаворыцца ў адной песьні: "Майсей даў нам таемна вобраз гэтага дня, калі сказаў: I блаславіў Бог дзень сёмы. Гэта ёсьць блаславёная субота, дзень адпачынку, у які адзінародны Сын Божы супачыў пасьля ўсіх працаў сваіх. Памёршы згодна са збавенным провідам, Ён захаваў суботу ў целе сваім. Калі Ён вярнуўся да свайго першага стану, Ён даў нам жыцьцё вечнае, як адзіны добры і Чалавекалюбец".

Ютрань Вялікай Суботы пачынаецца "надмагільным плачам", строфы якога чаргуюцца з вершамі 118 псалму. Адразу пасьля плачу тон мяняецца і сьпяваюцца ўваскросныя песьні з нядзельнай Ютрані: "Хор анёлаў зьдзівіўся, убачыўшы сярод мёртвых Цябе, Збавіцелю, які зьнішчыў сілу сьмерці, Адама ўзьняў з сабою і ад пекла вызваліў нас". Канон ютрані мае тэмаю зыход Хрыста ў падзем'е і перамогу над сьмерцю.
2.04.2021
ВЯЛІКДЗЕНЬ - УВАСКРАСЕННЕ ГАСПОДНЯЕ 2021

Пасхальныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

3.04.2021 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА)

= гадз. 18:30 – Вячэрня з Боскай Літургіяй

Асвячэнне велікодных страваў (Чырвоны касцёл - ніжні храм)


= гадз. 21:00 – Пасхальная Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга 

Асвячэнне велікодных страваў (храм на на Зав. Снежным д. 7)


= гадз. 21:30 – Пасхальная Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў (храм на вул. Арджанікідзе д. 6)

 

4.04.2021 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++


= гадз. 10:00 – Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў (храм на вул. Арджанікідзе д. 6)


= гадз.10:00 – Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга 

Асвячэнне велікодных страваў (храм на Зав. Снежным д. 7)

 

= гадз. 10:00 – Пасхальная Ютрань (Чырвоны касцёл - ніжні храм)

гадз. 11:00 – Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў (Чырвоны касцёл - ніжні храм)
2.04.2021
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА ПАКУТАЎ ХРЫСТОВЫХВялікая Пятніца мае характар адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчаньні і са страхам глядзіць, як Бог памірае за людзей. Літургіі – нават Літургіі раней асьвячаных Дароў – няма, бо ў гэты дзень Хрыстос прыносіцца не пад выглядам хлеба і віна, але ва ўласнай асобе.

Дзень пачынаецца службаю Пакутаў Госпада Бога і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста або Ютраньню з дванаццацьцю евангельскімі чытаньнямі пра пакуты і сьмерць Хрыста. Чытаньні чаргуюцца з антыфанамі і іншымі сьпевамі, у якіх перагукваюцца пачуцьці ўсхваленьня Госпада, пакланеньня, жалю і жаху перад учынкам богазабойцаў. Такім чынам Царква крок за крокам перажывае разам з Хрыстом апошнія гадзіны Ягонага жыцьця на зямлі: Апошнюю Вячэру, малітву ў Гетсыманскім садзе, арышт, допыт на двары першасьвятара, суд Пілата, крыжовую дарогу, укрыжаваньне на Галгоце, сьмерць і пахаваньне.
1.04.2021

Расклад набажэнстваў на Вялікі Тыдзень парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне29 сакавіка, Вялікі Панядзелак,

18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў;

 

30 сакавіка, Вялікі Аўторак,

18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў;

 

31 сакавіка, Вялікая серада,

18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў;

 

1 красавіка, Вялікі Чацвер,

18.00 – Вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага;

 

2 красавіка, Вялікая Пятніца,

10.00 – Ютрань Дванаццаці Евангелляў мукаў Хрыстовых,

18.00 – Вячэрня з вынасам Плашчаніцы;

 

3 красавіка, Вялікая Субота,

10.00 – Вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага,

22.00 – Велікодная ютрань і літургія.

1.04.2021

ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 2021- молімся за святароў, дыяканаў і семінарыстаў БГКЦАпостальскі візітатар БГКЦ  Архім. Сяргей (Гаек) напісаў святарам і дыяканам БГКЦ: 

Пачэсныя і Дарагія Айцы Святаслужыцелі БГКЦ!
У Вялікі Чацвер віншую вас вельмі шчыра і дзякую за ахвярнае і бязкарыснае служэнне Госпаду і Народу Божаму ў Беларусі.
Няхай ў Дні збаўчых Пакутаў Госпада нашага Ісуса Хрыста ды Ягонага Уваскрасення ўзрастаюць нашая вера, назея і любоў.
Жадаю вам святога Вялікага тыдня і святой Пасхі.


У Сулучнасці служэння: +архім. Сяргей, Ап. віз.
Мінск, Вялікі Чацвер, 1.04.2021.

31.03.2021

ПАСХА ГАСПОДНЯЯ – 2021+Расклад грэка-каталіцкіх багаслужэнняў у Мінску+


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы

(у храме: вул. Арджанікідзе, д. 6)


1.04.2021 - ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР 

гадз. 18:30 - Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага


2.04.2021 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас і Пакланенне Плашчаніцы 


3.04.2021 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:30 - Пасхальная Ютрань і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў


4.04.2021 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 10:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Асвячэнне велікодных страваў


 5.04.2021 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.