Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


21.04.2021

Першаіерарх УГКЦ: украінскі народ асцерагаецца інтэрвенцыі расійскіх войскаўПершаіерарх Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) выказаў надзею, што канфлікт на ўсходзе Украіны будзе ўрэгуляваны дыпламатычным шляхам.


У інтэрв’ю рускай рэдакцыі парталу Vatican News Яго Блажэнства Святаслаў падзякаваў Папу Францішку за малітву і заклік да міру на ўсходзе Украіны, які прагучаў у Ватыкане 18 красавіка.

 

«Мы так спадзяваліся, што вайна спыніцца, што можна будзе па-сапраўднаму знайсці палітычнае, дыпламатычнае рашэнне для гэтага канфлікту, бо ўсе мы ведаем, што ў дадзенай сітуацыі не можа быць ваеннага рашэння»,— падзяліўся першаіерарх УГКЦ.

20.04.2021

ЮНЕСКА ацаніла ўнёсак хрысціянства ў развіццё адукацыі, навукі і культурыАрганізацыя аб’яднаных нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) склала спіс з 60-і вялікіх гістарычных асоб, гадавіны і юбілеі якіх будуць адзначацца ў 2022–2023 гадах. У іх шэрагу таксама хрысціянскія дзеячы.


Як паведамляе польская рэдакцыя парталу Vatican News, уключэннем у спіс прозвішчаў хрысціянскіх навукоўцаў і святых ЮНЕСКА пацвярджае ўнёсак у развіццё адукацыі, навукі і культуры таксама «хрысціянскага генію».

19.04.2021

Папа Францішак памаліўся аб міры ва Украіне18 красавіка ў Ватыкане падчас малітвы «Уладарка Неба» Папа Францішак заклікаў вернікаў з усяго свету маліцца аб міры ва Украіне.


«Я з вялікай трывогай сачу за падзеямі ў некаторых рэгіёнах на ўсходзе Украіны, дзе ў апошнія месяцы пачасціліся выпадкі парушэння рэжыму спынення агню, і з глыбокай занепакоенасцю адзначаю павелічэнне ваенннай актыўнасці», — адзначыў Пантыфік, словы якога прыводзіць руская рэдакцыя парталу Vatican News.

19.04.2021

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларускуУ нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч.


Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

 

На пачатку цэлебрацыі прадстаўнік Папы звярнуўся да ўдзельнікаў Эўхарыстыі з прывітальным словам:

«Я вельмі рады, што магу ўпершыню ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы на беларускай мове і маліцца за вас і за вашыя сем’і»,— сказаў Апостальскі нунцый. Гаворачы пра 30-годдзе адраджэння касцёльных структур у нашай краіне, ён адзначыў, што Касцёл у Беларусі, нібы евангельская закваска, паступова перамяняе і аднаўляе ў Хрысце ўсё беларускае грамадства.

18.04.2021

18 красавіка 2021 - Нядзеля свв. Жанчынаў МіраносіцаўСказаўшы міраносіцам "Радуйцеся", Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа,і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: "Збаўца ўваскрос з магілы.
(Кандак міраносіцаў, Тон 2)


+ + +

Шчыра віншуем ўсіх жанчынаў - верніцаў Хрыста ў БГКЦ, што наведваюць нашыя храмы і капліцы. Дзякуем ім за малітоўную і матэрыяльную падтрымку, за арганізацыйнае служэнне, за клопат аб парафіях.


Малітвамі Усіх Святых Беларускай Зямлі няхай шчодра блаславіць вас Уваскрослы Госпад. 

+архімандрыт Сяргей, Апостальскі Візітатар БГКЦ

17.04.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 18.04.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

17.04.2021

Гістарычная дата -  Указ аб верацярпімасьці 190517 красавіка 1905 году расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў Указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. 


У выніку гэтага Указа ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва - гэта значыць у рыма-каталіцкі абрад.Не дазвалялася вяртацца ўва ўсходні абрад (аднаўляць структуры Уніяцкай Царквы).


Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.

17.04.2021

17 красавіка 2021 - Дзень малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага Біскупа Баляслава17 красавіка 2021 спаўняецца 40 год ад дня спачыну Слугі Божага Біскупа Баляслава Слоскана (+17.04.1981); У 1926 быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілеўскім і Мінскім. У 1952 Папа Пій ХІІ прызначыў Біскупа Баляслава апостальскім візітатарам для беларусаў: грэка-католікаў і рыма-католікаў у Заходняй Еўропе.


Баляслаў нарадзіўся 19 (31).08.1893 у Латгаліі;  Скончыў Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.01.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. 


У 1925-1926 служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. Узведзены ў сан біскупа 10.05.1926 ў Маскве, 13.08.1926 быў прызначаны апостальскім адміністратарам Магілеўскім і Мінскім. 

16.04.2021

У СВЯТЛЕ БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ 2021У нядзелю 11 красавіка 2021 – у Нядзелю Тамаша адзначалася ў Паўсюднай Царкве свята Божай Міласэрнасці. 

Грэка-каталіцкая парафія ў Маладзечне традыцыйна святкавала парафіяльнае свята Хрыста Чалавекалюбца. 


У парафіяльным храме на вул. Віленскай Боскую Літургію ў 17:00 адслужыў ды прамовіў казанне а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. З ім саслужыў а. Аляксей Філіпенка, які рэгулярна нясе душпастырскае служэнне ў Маладзечне.

У сітуацыі пандэміі колькасць удзельнікаў свята была абмежаваная і не адбылася традыцыйная пілігрымка вернікаў Цэнтральнага грэка-каталіцкага дэканата.

16.04.2021

У Caritas Мінск — новы дырэктар15 красавіка новым дырэктарам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны брат Анатоль Ярошка, капуцын, які змяніў на гэтай пасадзе свайго сабрата Андрэя Жылевіча.


Адпаведны дэкрэт падпісаў Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Днём раней ён вызваліў ад гэтай пасады брата Андрэя Жылевіча OFMCap, які ўзначальваў архідыяцэзіяльны Caritas на працягу апошніх пяці гадоў.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.