Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


9.07.2021

"Учынкі іх ідуць за імі" - да 160-годдзя з дня нараджэння Магдалены Радзівіл8 ліпеня 2021 споўнілася 160 гадоў з дня нараджэння Магдалены Радзівіл – мецэнаткі беларускага рэлігійнага і нацыянальнага адраджэння.


У гэты дзень у мінскім касцёле Святой Тройцы (на Залатой Горцы) -  дзе захоўваецца ўрна з яе прахам - Паніхіду за супакой душы спачылай Магдалены адслужыў архім. Сяргей (Гаек).


Заўпакойная Літургія будзе служыцца ў храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа у пятніцу, 9 ліпеня 2021, у 18:30.

8.07.2021

XXVII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк 2021Дэвіз Пілігрымкі, што праходзіць у 425-годдзе Берасцейскай Уніі:
"Веру ў Адзіную, Святую, Паўсюдную і Апостальскую Царкву".


Пілігрымка праходзіць у духовым фармаце. Тры дні 7-8-9 ліпеня 2021 - гэта дні асаблівай малітвы вернікаў у парафіях і супольнасцях.

- СЕРАДА, 7 ліпеня - дзень малітваў ува Усходнім Протапрэзбітараце: Боскую Літургію ў храме Уваскрасення Гасподняга ў Віцебску (у 07:30) адслужылі архім. Сяргей (Гаек) і протапрэзбітар Зміцер Грышан.

- ЧАЦВЕР, 8 ліпеня - дзень малітваў у Заходнім Протапрэзбітараце: Боскую Літургію ў капліцы Маці Божай Фацімскай у Гародні (у 18:00) служыць протапрэзбітар Андрэй Крот.

- ПЯТНІЦА, 9 ліпеня - дзень малітваў у Цэнтральным Протапрэзбітараце: Боскую Літургію ў храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску (у18:30) протапрэзбітар Андрэй Абламейка саслужыць з клірам г. Мінска.


- СУБОТА, 10 ліпеня - пілігрымы ў індывідуальным парадку прыбываюць у Полацк,наведваюць хрысціянскія храмы горада. +У 16:00 гадз. магчымасць удзельнічаць у храме Св. Сафіі ў канцэрце ўспаміну місіі Торвальда Вандроўніка ў Полацк. Тытул канцэрта арганнай музыкі: "На скрыжаванні шляхоў і традыцый".


- НЯДЗЕЛЯ, 11 ліпеня 2021 - святочнае завяршэнне Пілігрымкі ў Полацку, пры храме св. Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70)

Святочная БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ ў 11:00 гадз.

8.07.2021
Папа Францішак скіраваў пасланне да Сіра-Малабарскай ЦарквыПапа Францішак скіраваў ліст да біскупаў, духавенства, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў Сіра-Малабарскай Царквы з нагоды зацвярджэння ёй уніфікаванага парадку цэлебрацыі эўхарыстычнай літургіі.

 

Пантыфік нагадаў пра тое, што Апостальская Сталіца падтрымала адзінадушнае рашэнне Сінода Епіскапаў Сіра-Малабарскай Царквы, прынятае ў 1999 г. і пацверджанае ў наступныя гады, адносна ўніфікацыі парадку служэння Эўхарыстыі, называючы гэта “важным крокам наперад, зробленым дзеля большай стабільнасці і касцёльнай еднасці”.

4.07.2021

«Я малюся за мір і згоду ў гэтай краіне»Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч цэлебраваў заключную св. Імшу Будслаўскага фэсту.

 

3 ліпеня ў Будславе ўрачыстай святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, завяршыўся традыцыйны фэст Маці Божай Будслаўскай.


Разам з прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне Эўхарыстыю цэлебравалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і яго калега з Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі, Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і некалькі дзясяткаў святароў абодвух абрадаў.

3.07.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 04.07.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

1.07.2021
Папа Францішак падчас малітвы за Ліван: мір немагчымы без справядлівасціНа заканчэнне Дня малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі міра і стабільнасці ў Ліване Папа скіраваў сваё пасланне. Яно прагучала падчас экуменічнай малітвы з удзелам хрысціянскіх лідараў гэтай краіны.

 

“Мы пастыры, падтрыманыя малітвай Божага народу, у гэтай змрочнай сітуацыі імкнуліся разам зарыентавацца ў Божым святле. І ў Яго святле мы ўбачылі ў першую чаргу нашу цмянасць: памылкі, здзейсненыя, калі мы не сведчылі Евангелле з паслядоўнасцю і да канца, згубленыя магчымасці на шляху да братэрства, прымірэння і поўнай еднасці. Мы просім прабачэння за гэта і са скрушаным сэрцам кажам: “Змілуйся, Пане!”, - адзначыў Папа 1 ліпеня 2021 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра.

28.06.2021
Папа да праваслаўнай дэлегацыі: пераадолеем забабоны і варожасцьПапа Францішак прыняў на аўдыенцыі афіцыйную дэлегацыю Канстантынопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым з традыцыйным візітам з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла.

 

Сустрэча адбылася 28 чэрвеня 2021 г. у Апостальскім палацы ў Ватыкане. Праваслаўную дэлегацыю ўзначаліў Мітрапаліт Халкедонскі Эмануэль. Яго суправаджаў Мітрапаліт Буэнас-Айрэскі Іосіф і дыякан Барнабас Грыгарыядзіс. Прадстаўнікі Экуменічнага Патрыярхату сустрэліся таксама з кіраўніцтвам Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

 

Звяртаючыся да сваіх гасцей Пантыфік нагадаў пра праблемы, якія стварыла для свету пандэмія каронавіруса, падкрэсліваючы, што “горшым за актуальны крызіс з’яўляецца толькі магчымасць змарнаваць яго, не вывучыўшы урок, які ён дае”. “Гэта ўрок пакоры, які вучыць нас таму, што немагчыма жыць здаровымі ў хворым свеце і працягваць ісці як раней, не ўсведамляючы таго, што было нядобрым. Таксама і сёння, вялікае жаданне вярнуцца да нармальнага жыцця можа хаваць неразумнае памкненне зноў абапірацца на фальшывыя бяспекі, звычкі і задумы, адзінай мэтай якіх з’яўляецца прыбытак і дасягненне ўласных інтарэсаў, не звяртаючы ўвагі на несправядлівасць планетарнага маштабу, на крык бедных і кволае здароўе нашай планеты”, - сказаў Папа.

24.06.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 27.06.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

24.06.2021

Катэхетычная сустрэча па тэме: Тэхналогія збаўлення: ЭўхарыстыяНа завяршэнне Катэхетычнага года

 

Катэхетычная сустрэча па тэме:

Тэхналогія збаўлення: Эўхарыстыя

 

Правядзе сустрэчу айцец Зміцер Чарнэль, рэдэмптарыст

26-га чэрвеня 2021 г.

18:00 – Вячэрня

18:45 – Сустрэча

 

ЗАПРАШАЕМ


Грэка-каталіцкі цэнтр праведнага Язэпа

Менск, вул. Арджанікідзэ, д. 6

Пры сабе мець медыцынскія маскі

22.06.2021

МІНСК – святочныя Службы ў працоўныя дні тыдня 24 і 29.06.2021У працоўныя дні тыдня 24 і 29 чэрвеня 2021 г. прыпадаюць у царкоўным каляндары два вялікія святы: 24 чэрвеня – Нараджэнне св. Яна Хрысціцеля ды 29 чэрвеня – Слаўных Вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.

Расклад святочных Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска:

СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ
Чацвер – 24.06.2021


-Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 18:30 – Боская Літургія

СВЯТА ВЯРХОЎНЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА
Аўторак – 29.06.2021


-Капліца на вул. Арджанікідзе д. 6
гадз. 18:30 – Боская Літургія

 

-Капліца на зав. Снежным д. 7
гадз. 18:30 – Боская Літургія


-Чырвоны касцёл – ніжні храм
гадз. 18:30 – Боская Літургія

Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.