Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


20.07.2021

20 ліпеня - успамін Прарока Ільлі, мужа веры і малітвыПаводле традыцыі ў гэты дзень асьвячаюцца аўтамабілі, гэта дзень асаблівай малітвы за кіроўцаў.


Прарок Ільля у хрысьціянстве зьяўляецца адным з самых шанаваных старазапаветных сьвятых. Паходзіў з Цішбэ ў Галаадзе, што на ўсход ад ракі Ярдан і на поўнач ад Мёртвага мора (сёньня на тэрыторыі Ярданіі). Жыў у ІХ стагоддзі перад Хрыстом у часы цара Ізраіля Ахаба і ягонай жонкі Ізабэль.Гэты прарок у Сьвятым Пісьме паказаны як чалавек, цалкам адданы Богу. Быў бескампрамісным абаронцам адзінабожжа, які абараняў ізраільскі народ ад рэлігійнага сінкрэтызму. Быў таксама мужам веры і малітвы. На гары Харыў быў абдараваны глыбокім перажываньнем прысутнасьці Бога.

17.07.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 18.07.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

17.07.2021

Кармэліцкаму шкаплеру 770 гадоў16 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай.

 

Гэты ўспамін нагадвае пра аб’яўленні на гары Кармэль у Палестыне ў часы старазапаветнага прарока Іллі, якія традыцыя звязвае з Маці Божай (гл. 1 Вал 17, 1–2; 2 Вал 2, 25).

На гэтай гары ўжо ў хрысціянскія часы пасяліліся манахі, якія вялі пустэльніцкае і сузіральнае жыццё і лічыліся духоўнымі нашчадкамі прарока Іллі.

У ХІІ стагоддзі ў выніку пераследу з боку туркаў манахі былі вымушаны пакінуць Палестыну і перабрацца ў Еўропу, дзе іх чакаў не самы цёплы прыём. Аднак Святы Пасад, высока цэнячы аскезу манахаў і іх суровае жыццё, даў ім прывілей на заснаванне новых кляштараў.

 

14.07.2021

"Умацаваць веру, аслабленую секулярызацыяй"Візіт Папы Францішка ў Славакію.

 

“Папа прыедзе ўмацаваць нашу веру, аслабленую секулярызацыяй, матэрыялізмам і індывідуалізмам”, - так прэс-сакратар епіскапату Славакіі пракаментаваў рашэнне Папы Францішка наведаць краіну ў верасні.

 

Кс. Марцін Крамара звярнуў увагу на тое, што пасля камуністычнай эпохі прагрэсіўная секулярызацыя з'яўляецца адной з самых вялікіх праблем, якая стаіць перад Касцёлам у гэтай частцы Еўропы.

 

14.07.2021

УРАЧЫСТАСЦІ Ў ПАМЯЦЬ БЛ. МАР’ЯНЫ БЯРНАЦКАЙ АДБУДУЦЦА Ў НАВУМАВІЧАХУ Навумавічах каля Гродна адзначаць чарговую гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, духавенства і жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных гітлераўцамі 13-16 ліпеня 1943 г.


Святая Імша на месцы расстрэлу (Форт №2 за горадам Гродна) адбудзецца 17 ліпеня 2021 г. у 18.30. Яе ўзначаліць генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

Як адзначаюць гісторыкі, у навумавіцкіх Фартах у велізарных магілах можа спачываць больш за тры тысячы чалавек: інтэлігенцыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, духоўныя асобы.

 

Сярод іх была таксама Мар’яна Бярнацкая. Яна была беатыфікавана 13 чэрвеня 1999 г. Янам Паўлам ІІ у Варшаве ў ліку 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны.

 

Паводле https://grodnensis.by/

14.07.2021

Першая гадавіна пераходу ў вечнасць Уладыкі Мілана (Шашыка)Уладыка Мілан Шашык СМ, біскуп Мукачаўскі адышоў да Госпада 14.07.2020 ва Ужгарадзе.

Беларускія грэка-католікі ў малітве ўзгадваюць гэтага вялікага іерарха - вернага прыяцеля і дабрачынцы Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 


Заўпакойная Літургія ў Мінску - 16.07.2021 (пятніца), у 18:30, у храме грэка-кат. Парафіі Прав. Язэпа.

13.07.2021

Віншуем новае кіраўніцтва Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў13 ліпеня 2021 г., у другі дзень працы Каптітула Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які напярэдадні з благаслаўленнем Апостальскага нунцыя ў нашай краіне распачаў працу ў Новай Баравой, было абрана новае кіраўніцтва Кустодыі.

На агульным сходзе беларускіх капуцынаў былі падведзены вынікі жыцця і дзейнасці братэрскай супольнасці за апошняе трохгоддзе, на працягу якога ўжо другі тэрмін яе кусташам заставаўся брат Алег Шэнда OFMCap. Пасля справаздачы ў адпаведнасці са статутам адбыліся выбары новага кіраўніцтва Кустодыі.

Новым кусташам Кустодыі Беларусі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў удзельнікі Капітула выбралі брата Андрэя Букштана OFMCap.

 

13.07.2021
13 ліпеня - дзень мучаніцкай смерці блаславёнай Мар'яны Бярнацкай13 ліпеня 1943 года за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі блаславёную Мар’яну Бярнацкую разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска.

Мар’яна з роду Чакала нарадзілася ў 1888 годзе ў Сапоцкінскім краі каля Гродна, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), у сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. Ліпск належаў да былога ўніяцкага Аўгустоўскага дэканата, які ахопліваў таксама паўночную частку сённяшняга Гродзенскага раёна і ўваходзіў у склад Холмскай уніяцкай епархіі. Епархія праіснавала да 1875 года, і гэта адзіны рэгіён сённяшняй Беларусі, у якім уніяцкія парафіі не былі знішчаныя пасля гэтак званага Полацкага “сабору” 1839 года. Вядома, што ў Ліпску ўніяты, зачыніўшыся ў царкве, доўгі час не пускалі царскіх чыноўнікаў і праваслаўнага святара, якім удалося забраць святыню толькі з дапамогай казацкіх нагаек.
12.07.2021

Купалаў фэст у Радашковічах прайшоў з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча і Уладзіміра НякляеваУ нядзелю 11 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах адзначылі Купалаў фэст, які сёлета прайшоў з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і паэта Уладіміра Някляева.


Заслужаны іерарх і вядомы літаратар — аднагодкі: за два дні да фэсту Уладзімір Някляеў адзначыў свой 75-гадовы юбілей.

 

Фэст традыцыйна праводзіцца ў ліпені пры касцёле, дзе быў ахрышчаны Янка Купала, па ініцыятыве радашковіцкага пробашча ксяндза каноніка Юрыя Быкава ў супрацоўніцтве з Літаратурным музеем Песняра.

11.07.2021

Пра двух сляпых, якія аказаліся пілігрымамі і малітвеннікамі. 11 ліпеня 1705 года ў храме сьв. Сафіі ў Полацку расейскі цар Пётр разам са сьвітай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Тагачасная Еўропа ўздрыганулася ад бессэнсоўнай жорсткасьці каранаванай асобы, аднак з большага прамаўчала. Толькі Апостальская Сталіца публічна кінула расейскаму цару, пераможцу пад Палтавай, цяжкае абвінавачаньне за перасьлед Уніяцкай Царквы. Гэта быў ці не адзіны голас выразнага асуджэньня Пятра І, стваральніка Расейскай імперыі, якога ўжо баяліся і лічылі за лепшае не сварыцца з ім і якога пазьней так уславілі гісторыкі.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.