Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.07.2021

На шляху да свята Перамянення Гасподняга - 6 жніўняУ грэка-каталіцкіх супольнасцях у Беларусі з 30 ліпеня па 8 жніўня 2021 г. праходзіць традыцыйная Дэкада малітвы.


Дэкада абдыме першы тыдзень Успенскага посту, які пачынаецца 1-га жніўня і свята Перамянення Гасподняга - 6-га жніўня.

 

Завяршыцца ў нядзелю - 8-га жніўня 2021 г.

30.07.2021

Першы кантэмпляцыйны кляштар з’явіўся ў ТаджыкістанеУ Таджыкістане — сярэднеазіяцкай краіне, якая раней уваходзіла ў склад Савецкага Саюзу, — быў адкрыты першы кантэмляцыйны (сузіральны) каталіцкі кляштар.


Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, кляштар знаходзіцца ў таджыцкай сталіцы Душанбэ, побач з адным з двух каталіцкіх касцёлаў у гэтай краіне з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Уся каталіцкая супольнасць Таджыкістана, параўнальнага па колькасці жыхароў з Беларуссю, налічвае ўсяго каля 120 вернікаў.

30.07.2021

«Нямецкі след»: хто і калі на самай справе хрысціў РусьАб белых плямах самай важнай падзеі ў гісторыі Русі распавядае матэрыял, падрыхтаваны карэспандэнтам РІА Навіны Антонам Скрыпуновым.

 

У Расіі адзначылі Дзень хрышчэння Русі. Лічыцца, што гэта адбылося ў 988 годзе ў Кіеве. Аднак апошнія даследаванні паказалі: у рускай дзяржаве на той момант ужо былі і храмы, і святары - цалкам магчыма, рэлігію Хрыста  прынялі значна раней. 

29.07.2021

Дзень падзякі за Хрост св. Уладзіміра і за Берасцейскую ўніюПершаіерарх Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук) заклікаў вернікаў прыйсці ў храмы ў дзень святога князя Уладзіміра (28 ліпеня паводле юліянскага каляндара) і аднавіць абяцанні, якія яны склалі (праз хросных бацькоў) у дзень свайго Хрышчэння. 


У каментары аддзелу інфармацыі УГКЦ Вярхоўны Архіепіскап Святаслаў адзначыў, што Украінская грэка-каталіцкая Царква з'яўляецца пераемніцай Царквы часоў Хрышчэння св. Уладзіміра. Таму свята князя Уладзіміра - гэта дзень удзячнасці Богу за дар Хрышчэння - нацыянальнага і асабістага.

28.07.2021
Без каталіцкай навуковай думкі не было б Інтэрнэту, лічыць спікер РПЦДасягненні сучаснай еўрапейскай культуры, у тым ліку інтэрнэт, былі б немагчымыя без інтэлектуальнага развіцця каталіцкай думкі, лічыць кіраўнік сінадальнага Аддзела РПЦ па ўзаемаадносінах з грамадствам і СМІ Уладзімір Легайда.

«Калі разглядаць культуру праваслаўную, каталіцкую і пратэстанцкую потым і глядзець, як развівалася еўрапейская цывілізацыя, то, з аднаго боку, сучасныя дасягненні гэтай цывілізацыі, безумоўна, звязаны з развіццём каталіцкай думкі. Не мая ідэя, не мая думка, але, на мой погляд, цалкам правільная - умоўна кажучы, без схаластыкі не было б інтэрнэту», - сказаў Легайда ў мінулы панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
27.07.2021

27 ЛІПЕНЯ - памяць Вялікамучаніка ПАНЦЯЛЕЙМАНА, лекараВіншуем лекараў і медперсанал ды молімся за іх. Божага Блаславення!

 

Сёньня згадваем памяць вялікамучаніка Панцялеймана, лекара. Ён быў вучнем сьвятара Ермалая, якога згадвалі ўчора. Быў лекарам і лячыў не толькі сродкамі лекарскімі, але перадусім імем Хрыстовым. Да яго дзейнасьці вельмі пасавала ягонае імя. Панцялейман у перакладзе з грэцкай поўны міласэрнасьці. Аднаго разу прызываньнем імя Хрыстовага ён адкрыў вочы сьляпому і праз гэта адкрыў яму вочы на сьвятло веры. Прыкліканы на суд, сьляпы, запытаны пра акалічнасьці свайго аздараўленьня, падаў імя лекара і гісторыю свае хваробы, пасьля чаго памёр. Закліканы на суд Панцялейман мужна сьведчыў Хрыста і пасьля жахлівых пакут быў засечаны мечам у 305 годзе за панаваньня імператара Максіміліяна на Ўсходзе.

 

Паводле Тэлеграм канала Грэка-католікі Беларусі

26.07.2021

Арцыбіскуп Кандрусевіч пры крыніцы святога Якуба: Беларус беларусу — брат і сястраУ нядзелю 25 ліпеня ў дайлідскай парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат) пры крыніцы святога Якуба, што на ўскрайку вёскі Тракелі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы з нагоды адпустовай урачыстасці.


Крыніца святога Якуба — адзіная з такой назвай у Беларусі — з’яўляецца пачаткам шляху пілігрымкі з нашай краіны ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, да рэліквій святога апостала Якуба. Вада з крыніцы з даўніх часоў лічыцца гаючай.

 

25.07.2021

Εἰς πολλὰ ἔτη - На многія леты!Віншуем Архібіскупа Тадэвуша.


25 ліпеня 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскую сакру, якая адбылася 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus — «Хто ж як Бог».

На многія ды шчасныя леты, Уладыка!

24.07.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.07.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы!

22.07.2021

У Пінску з удзелам каталіцкіх іерархаў Беларусі ўшанавалі памяць кардынала Казіміра Свёнтка21 ліпеня ў Пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша ў дзясятую гадавіну смерці кардынала Казіміра Свёнтка. Цэлебрацыю ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, які раней звярнуўся да вернікаў з пастырскім лістом з гэтай нагоды.


Як паведамляецца на сайце Пінскай дыяцэзіі pcd.by, з пастырам мясцовага Касцёла Эўхарыстыю цэлебравалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, біскуп Юзаф Станеўскі з Гродна і біскуп Юрый Касабуцкі з Мінска.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.