Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


25.09.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 26.09.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

20.09.2021
291-я гадавіна каранацыі Жыровіцкай Іконы Багародзіцы291 год таму, 19 верасня 1730 г. (8 верасня па юліянскім календары - у свята Нараджэння Багародзіцы) у Жыровіцах прайшлі вялікія ўрачыстасці:

Пад няспынны гоман малітваў і спеваў 38-тысячнага збору вернага люду, трыюмфальныя стрэлы гарматаў, гучанне трампетаў і барабанаў, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі Апанас Шаптыцкі ў суслужэнні з протатроніям Тэафілам Гадзебскім, япіскапам Уладзіміра-Берасцейскім, і Юр’ям Булгакам, япіскапам Пінскім, каранаваў Жыровіцкі Абраз Маці Божай каштоўнымі каронамі, зробленымі ў Рыме пракуратарам ордэну айцоў базыльянаў а. Бенедыктам Турлевічам і пасвячанымі Папам Рымскім Бенедыктам ХІІІ.

Даставіў кароны з Рыму ў Жыровіцы князь Геранім Радзівіл, а кошт урачыстасцяў пакрыла ягоная маці - княгіня Ганна з Сангушкаў, удава Вялікага канцлера Літоўскага князя Караля Радзівіла.

Паводле канала Грэка-католікі Беларусі
18.09.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай царквы у Варшаве па вуліцы Мёдовэй 16. 19.09.21, 16:30.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

16.09.2021

"НА МНОГІЯ і ШЧАСНЫЯ ЛЕТЫ!" Апостальскага нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Антэ Ёзіча віншуем з першай гадавінай біскупскай хіратоніі.   


16 верасня 2021 г. манс. Антэ Ёзіч, тытулярны архібіскуп Цысы, прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусь, прыняў біскупскую хіратонію (пасвячэнне) у храме Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у Соліне (Харватыя).
Біскупскую хіратонію Антэ Ёзічу ўдзяліў дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін падчас урачыстай святой Імшы.

Служэнне Архібіскупа Антэ ў Беларусі даручаем малітвам Усіх Святых Беларускай Зямлі.

14.09.2021

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-МагілёўскагаПаведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

 

14 верасня 2021 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Яго Эксцэленцыю Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Пра згаданае прызначэнне было паведамлена сёння ў Рыме а 12-й гадзіне.

 

У гэты момант я жадаю павіншаваць новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Юзафа Станеўскага з новай касцёльнай пасадай у сталіцы Беларусі і даручыць яго біскупскае служэнне Маці Божай Будслаўскай, Апякунцы гэтай умілаванай архідыяцэзіі і ўсёй Беларусі.

12.09.2021
Упаўнаважаны па справах рэлігій і Міністэрства інфармацыі далі ацэнку правакацыйнай публікацыі ў «Мінскай праўдзе» і прынялі мерыУпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак скіраваў ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Алегу Буткевічу, у якім запэўніў, што нядаўняя правакацыйная публікацыя, што выклікала абгрунтаваную рэакцыю епіскапату, не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Касцёла, а таксама паведаміў пра прынятыя ў сувязі з гэтым меры.
11.09.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 12.09.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

11.09.2021

Нунцый Ёзіч па выніках сустрэчы з міністрам Макеем: улады не хочуць канфрантацыі з рэлігійнымі супольнасцяміУ першай палове дня 9 верасня Апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч па запрашэнні беларускіх уладаў наведаў Міністэрства замежных спраў, дзе сустрэўся з міністрам Уладзімірам Макеем.


У ходзе сустрэчы былі «абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у рамках міжнародных арганізацый», — паведамляецца на сайце МЗС Беларусі mfa.gov.by.

9.09.2021

Эўхарыстыя - школа любові і салідарнасціБоскай Літургіяй у візантыйскі абрадзе завяршыўся ў Будапешце Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Эўропы.


Канвент Іерархаў (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) праходзіў у Будапешце 4-8 верасня 2021 - у час 52-га  Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Гэта была добрая нагода ўзгадаць удзел іерархаў Усходніх каталіцкаіх Цэркваў у мінулых Міжнародных Эўхарыстычных Кангрэсах, у тым ліку і біскупскую хіратонію Уладыкі Чэслава Сіповіча, 4 жніўня 1960 г., на 37-ым Міжнародным Эўхарыстычным Кангрэсе ў Мюнхене.

4.09.2021

"ЭЎХАРЫСТЫЯ і СІНАДАЛЬНАСЦЬ" Канвент Іерархаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы праходзіць у Будапешце.

Па запрашэнні першаіерарха Венгерскай Грэка-каталіцкай Царквы Мітрапаліта Філіпа (Кочыша) Сустрэча (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae - CHOCE) ў гэтым годзе праходзіць ў Будапешце 4-8 верасня 2021 ды адбываецца ў час 52-га  Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Патранат над Канвентам маюць Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў і Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы (Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae CCEE).


У рамках сустрэчы іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (сірыйскай, армянскай ды візантыйскай традыцый) будуць абмяркоўваць тэалагічныя, душпастырскія і кананічныя аспекты праграмы "Эўхарыстыя і Сінадальнасць". 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.