Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.10.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 31.10.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

29.10.2021

Афіцыйны візіт высокага ватыканскага дыпламата ў Расію9 лістапада 2021 г. запланаваны перамовы Міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова з Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

 

Інфармацыю распаўсюдзіла 28 кастрычніка 2021 г. на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава. Яна паведаміла, што высокі ватыканскі дыпламат будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Расіі ў перыяд з 8 па 10 лістапада 2021 г.

 

“У ходзе сустрэчы адбудзецца абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах расійска-ватыканскага двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння на шматбаковых пляцоўках. Ну, і вядома, бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня”, - сказала Захарава.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

23.10.2021

«Каб паядналіся сем’і»Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі абяцаў маліцца аб паскарэнні амністыі для зняволеных у Беларусі.

 

23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы з нагоды афіцыйнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі запэўніў у сваёй малітве аб паскарэнні амністыі для зняволеных.


Гаворачы пра важнасць сям’і ў жыцці чалавека, прызначаны 14 верасня арцыбіскупам Мінска-Магілёўскім іерарх зазначыў, што Касцёл і дзяржава — «гэта сям’я сем’яў».

23.10.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 24.10.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

16.10.2021

Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасцейскай ўнііКАНФЕРЭНЦЫЯ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ БЕЛАРУСІ

Старшыня

№ 14/Р/2021

 

Віцебск, 16 кастрычніка 2021 г. 

Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі

Архімандрыту Сяргею Гаеку


Дастойны Архімандрыт Сяргeй!

 

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 425-годдзя Берасцейскай царкоўнай Уніі – аднаўлення сулучнасці (communio) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам. Сулучнасці, якая існавала ў час Полацкай місіі Торвальда Вандроўніка.

9.10.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 10.10.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

6.10.2021

Папа Францішак: рэлігіі прагнуць спрыяць адукацыі на карысць братэрстваАдукацыя павінна ўмацоўваць братэрства, - заўважыў Папа Францішак падчас міжрэлігійнай сустрэчы, прымеркаванай да Сусветнага дня настаўніка, які 5 кастрычніка адзначаецца па ініцыятыве ЮНЕСКА.

 

Форум прайшоў у Ватыкане 5 кастрычніка 2021г. з мэтай прасоўвання Глабальнага адукацыйнага саюза – ініцыятывы Святога Айца, пакліканай спрыяць дыялогу і супрацоўніцтву ў адукацыйнай сферы дзеля будавання больш салідарнага, гасціннага і братэрскага грамадства. У ім бралі ўдзел лідары буйнейшых хрысціянскіх канфесій, ісламу і іншых рэлігій.

2.10.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 03.10.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

1.10.2021

1 кастрычніка - Пакрова Найсвяцейшай БагародзіцыТрапар
(Тон 4) Сёння мы, верныя людзі, радасна святкуем,

натхнёныя Тваім, Маці Божая, прыйсцем і пазіраючы на святы вобраз Твой,

прачула ўсклікаем: пакрый нас пачэсным покрывам Тваім і захавай нас ад усяго благога,

молячы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, збавіць душы нашыя.


Кандак
(Тон 3) Сёння Дзева з хорамі святых стаіць нябачна ў царкве і моліць Бога за нас;

анёлы і першасвятары пакланяюцца Ёй, і апосталы з прарокамі радуюцца,

бо за нас моліць Багародзіца спрадвечнага Бога.

28.09.2021

На шляху да свята Пакрова БагародзіцыМінская грэка-каталіцкая парафія Святога Духа запрашая далучыцца да малітоўнай падрыхтоўкі да Свята.


ТРЫ ДНІ ЖЫВОГА РУЖАНЦА (асабістая малітва) Аўторак, 28.09.2021 - молімся Балесныя таямніцы: "вазьмі свой крыж..." Мк 8:34
Серада ,29.09.2021 - молімся Радасныя таямніцы:"прыйшла Маці Госпада майго да мяне... "Лк.1:43б
Чацвер, 30.09.2021 - молімся таямніцы Святла: "споўніўся час і наблізілася Царства Божае: пака́йцеся і веруйце ў Ева́нгелле" Мк 1:15

Пятніца 1.10.2021 - ПАКРОЎ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ
18:30 молімся Слаўныя таямніцы, "І сказала Марыя: праслаўляе душа Мая Госпада,
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збаўцу Маім" Лк 1:46-47
БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ (у ніжнім храме Чырвонага касцёла)
Малітва адданьня Беларусі і Беларускага народа пад Покрыў Найсвяцейшай Багародзіцы


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.