Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


22.12.2021
20 год таму адышоў да Госпада а. Уладзіслаў Чарняўскі

Памінальная св. Імша за супакой душы святой памяці а. Уладзіслава:

22 снежня 2021 у Чырвоным касцёле ў Мінску, у 19:00 гадз.


+ + + 


22 снежня 2021 г. спаўняецца 20 год ад смерці а. Уладзіслава Чарняўскага, беларускага рыма-каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру.


Прапануем увазе чытачоў некалькі звестак з ягонай біяграфіі (адрэдагаваных на аснове розных крыніцаў а. Андрэем Абламейкам).

21.12.2021

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч і арцыбіскуп Юзаф Станеўскі сустрэліся з міністрам замежных спраў Беларусі Макеем21 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў суправаджэнні Апостальскага нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Антэ Ёзіча сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.


У сустрэчы браў удзел таксама першы намеснік міністра, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе Сяргей Алейнік.

21.12.2021

Віфлеемскі агонь ў грэка-каталіцкіх парафіях і малітва за хрысціян у Святой ЗямліМінскія грэка-каталіцкія парафіі Праведнага Язэпа і Святога Мікалая Цудатворцы прынялі Віфлеемскі агонь ў сваім храме ў суботу 18 снежня 2021 г, у рамках сумесных Перадкалядных рэкалекцый.


Гэта дала нагоду да малітвы за хрысціян у Святой Зямлі, асабліва за грэка-каталіцкую (мельхіцкую) парафію ў Віфлееме, з якой ужо шмат гадоў парафія Прав. Язэпа застаецца ў братэрскім, духовым кантакце.

18.12.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 19.12.21, 11:00.

 

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

18.12.2021

Віншаванне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Папе Францішку з 85-годдземВаша Святасць!


Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў, духавенства і вернікаў Беларусі сардэчна віншую Вас з важнай датай у Вашым жыцці — 85-годдзем з дня нараджэння!

 

Дзякуючы ўсемагутнаму Богу, Вы ўсім сваім жыццём даяце яскравы прыклад бескарыслівага і бездакорнага служэння Хрысту і Яго святому Касцёлу.

17.12.2021

17 снежня - Дзень малітвы за Папу ФРАНЦІШКА17 снежня 2021 г. спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Папы Францішка. 
Узгадайма Яго і ягонае служэнне ў нашых малітвах. 


СЁННЯ ў МІНСКУ - у 18:00 гадз., у Парафіі Святога Духа (Чырвоны касцёл - ніжні храм), перад Іконай св. Яна Паўля ІІ - Акафіст за Папу Францішка ды ягонае служэнне ў Паўсюднай Царкве.

17.12.2021

Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч наведаў з візітам першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна15 снежня Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь Антэ Ёзіч наведаў з братэрскім візітам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.


Нунцый Ёзіч паведаміў Catholic.by, што мэтаю яго візіта было падтрыманне і развіццё добрых адносін з братняй Праваслаўнай Царквой. Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне ў асобе Мітрапаліта Веніяміна перадаў усім вернікам Беларускай Праваслаўнай Царквы віншаванні з нагоды Божага Нараджэння, якое яны будуць адзначаць 7 студзеня.

16.12.2021

17-18-19 снежня 2021 - РЭКАЛЕКЦЫІ ў МІНСКУ - перад Раством Хрыстовым 2021  +++

У Цэнтры св. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6):

СУБОТА, 18.12

- у 18:00 Боская Літургія з рэкалекцыйнай навукай

- ад 17:00 нагода да Споведзі;

НЯДЗЕЛЯ, 19.12

- у 10:00 ЛІТУРГІЯ (з рэк. навукай); 

- у 15:00 ЛІТУРГІЯ (з рэк. навукай - асабліва для вернікаў Парафіі св. Мікалая).

 

+++

Для Парафіі Святога Духа (у Чырвоным касцёле - ніжні храм):

ПЯТНІЦА , 17.12

- у 18:30 ЛІТУРГІЯ (з рэкалекцыйнай навукай), нагода да Споведзі; 

НЯДЗЕЛЯ, 19.12

- у 11:00 ЛІТУРГІЯ (з рэк. навукай); 

 

+++

Для Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7):

НЯДЗЕЛЯ, 19.12

- у 10:00 ЛІТУРГІЯ з рэк. навукай, Споведзь.

 
***

ЗАПРАШАЕМ да малітвы ды ўдзелу.

11.12.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 12.12.21, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

10.12.2021

Адышоў у вечнасць ксёндз Міхал СапельКурыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 10 снежня на 55-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Міхал Сапель, першы пробашч адроджанай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, які ў апошні час нёс служэнне вікарыя ў згаданай парафіяльнай супольнасці.


У розны час святар быў душпастырам у парафіях Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве, Нараджэння Маці Божай у Заслаўі, дырэктарам ДКТ Caritas Мінск і Беларусь, узначальваў камісію па перакладзе літургічных тэкстаў.

 

Вечны адпачынак дай яму, Пане…


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.