Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


12.01.2022

У Беларусі і ў шэрагу краін Еўропы пройдуць набажэнствы з нагоды 500-годдзя з часу выдання скарынаўскага малітоўнікаУ 2022 годзе спаўняецца 500 гадоў з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы». Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове.


З нагоды юбілею выдання, у Літве 2022 год абвешчаны Годам Францішка Скарыны.


Каб ушанаваць гэтую важную гістарычную падзею ў духоўна-рэлігійным жыцці, якой з’яўляецца 500-годдзе выданне першага беларускага малітоўніка, 20 студзеня ў Мінску, Полацку, Вільні, Варшаве, Падуі і Празе адбудуцца ўрачыстыя цэлебрацыі святой Імшы.

12.01.2022

ПЕРШАЯ ГАДАВІНА СПАЧЫНУ МІТРАПАЛІТА ФІЛАРЭТАУ першую гадавіну адыходу ў вечнасць Мітрапаліта Філарэта, Пачэснага Патрыяршага Экзарха Беларусі, беларускія грэка-католікі ўзгадваюць ў малітве ягонае служэнне ў духу міжканфесійнага дыялогу.


У Мінску за супакой душы Мітрапаліта Філарэта архімандрыт Сяргей, разам з грэка-каталіцкімі семінарыстамі, маліліся на Боскай Літургіі ў храме Парафіі Праведнага Язэпа ўвечары 11 студзеня 2022 г.  

10.01.2022

Напярэдадні Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў - добрыя звесткі з МасквыЭкуменічныя сустрэчы армяна-каталіцкага Каталікоса ў Маскве.

 
Патрыярх Каталікос Армяна-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Рафаэль Пэтрос ХХІ знаходзіцца з душпастырскім візітам ў Расеі. 6 студзеня 2022 г. Каталікос узначаліў святочную Боскую Літургію ў рыма-каталіцкай катэдры ў Маскве, яму саслужылі святары армянскага, лацінскага і візантыйскага (грэка-каталіцкага) абрадаў. Прысутнічаў на Літургіі мітрапаліт Ніфон, прадстаўнік праваслаўнага Антыяхійскага Патрыярха ў Маскве.

10.01.2022
Біскуп Алег Буткевіч віншуе праваслаўных братоў і сясцёр са святам Раства Хрыстова7 студзеня Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч скіраваў ліст Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, у якім павіншаваў усіх вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы са святам Раства Хрыстова.
31.12.2021

Не забудзем падзякавацьУ гэты дзень не забудзем падзякаваць Госпаду за мінулы год і за ўсё дабро, што мы атрымалі. І калі былі нейкія цяжкасці, выпрабаванні - таксама падзякуем Яму, бо мы атрымалі дапамогу, каб пераадолець іх. Сёння - дзень падзякі. Я зычу ўсім шчаслівага заканчэння года. Малюся за вас і прашу маліцца за мяне.

Папа Францішак

31.12.2021

Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў на Новы Год Гасподні - 2022 у г. МінскуПЯТНІЦА, 31 снежня 2021 г. 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 18:30 – Боская Літургія  - Малітвы падзякі за мінулы 2021 год

***

Парафія Святога Духа

Чырвоны касцёл – ніжні храм

гадз. 18:30 – Боская Літургія  - Малітвы падзякі за мінулы 2021 год


СУБОТА, 1 студзеня 2022 – Новы Год; - Абразанне Гасподняе 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 12:00 – Боская Літургія св. Васіля Вялікага

***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 12:00 – Боская Літургія св. Васіля Вялікага

***

Парафія Святога Духа
Чырвоны касцёл – ніжні храм

гадз. 11:00 – Боская Літургія св. Васіля Вялікага

24.12.2021

Віншаваньне Архімандрыта Сяргея (Гаека), Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі, з сьвятам Раства Хрыстовага 2021 году.

 

24.12.2021

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 25.12.21, 11:00.

 

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

23.12.2021

“Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў

на свята Раства Хрыстовага 2021 г. ў г. Мінску

 

ПЯТНІЦА, 24 снежня: Святы Вечар перад Раством Хрыстовым


Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

                    Блаславенне каляднай прасфоры

 

***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 18:00 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

                    Блаславенне каляднай прасфоры

 

***

Парафія Святога Духа

Чырвоны касцёл – ніжні храм

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага

                    Блаславенне каляднай прасфоры

 

СУБОТА, 25 снежня – Раство Госпада Нашага Ісуса Хрыста

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы

Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 12:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага

                    Каляднае святкаванне

 

***

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 10:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага
                    Каляднае святкаванне

 

***
Парафія Святога Духа
Чырвоны касцёл – ніжні храм

гадз. 09:00 – Боская Літургія Раства Хрыстовага

                    Каляднае святкаванне

22.12.2021

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі наведаў з візітам Першаіерарха Беларускай Праваслаўнай Царквы22 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў з візітам кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.


Гэты візіт да праваслаўнага Прадстаяцеля стаў першым з моманту прызначэння арцыбіскупа Станеўскага на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

 

Мэтай сустрэчы было падтрыманне і развіццё адкрытых братэрскіх адносін паміж Касцёлам у Беларусі і братняй Праваслаўнай Царквой.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.