Слава Ісусу Хрысту!

Вітаем Вас на сайце Менскай грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа!
”У Сьвятым Евангельлі сустракаем нямала апісаньняў учынкаў сьв. Язэпа, аднак ніколі не прачытаем ягоных словаў – сапраўды, часамі ўчынкі гавораць больш, чым словы, ды ўвогуле без учынкаў наша вера мёртвая (Як. 2:17). Гэты сайт перадусім пра нашыя чыны і хай яны будуць гэтак жа плённыя, як чыны сьв. Язэпа” – пісаў тут протапрэзьбітар Андрэй Абламейка, былы пробашч парафіі Праведнага Язэпа і першы рэдактар сайта.

Гэты сайт і надалей хоча распавядаць пра розныя праявы жыцьця нашае парафіі: нашыя чыны, праекты, імкненьні і мары. А паколькі Грэка-каталіцкі цэнтр сьвятога Язэпа ўсё больш і больш выпаўняе заданьне інфарматыўнага цэнтра – будзем і надалей тут памяшчаць інфармацыю, што датычыць жыцьця ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ды іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

 

Пошук

Каляндар

 

Навіны


30.01.2022

Папа Францішак: святы Юзаф вучыць спалучаць малітву з любоўю да бліжнягаТрадыцыйную катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі, якая 26 студзеня прайшла ў Ватыкане, Святы Айцец прысвяціў значэнню сноў святога Юзафа.


Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Пантыфік заўважыў, што ў Бібліі і ў культурах старажытных народаў, «сны лічыліся сродкам, праз які аб’яўляецца Бог».

«Сон сімвалізуе духоўнае жыццё кожнага з нас; унутраную прастору, якую кожны з нас пакліканы даглядаць і ахоўваць, у якой Бог аб’яўляецца і часта прамаўляе да нас»,— сказаў Святы Айцец.

29.01.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 30.01.22, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

24.01.2022

Папа Францішак абвясціў Дзень малітвы за мірПасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір.

 

“З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. Горача заклікаю ўсіх людзей добрай волі ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога, каб кожная палітычная ініцыятыва служыла агульначалавечаму братэрству, больш чым аднабаковай выгадзе. Тыя, хто пераследуе ўласныя мэты, прычыняючы шкоду іншым, зневажаюць уласнае чалавечае пакліканне, бо мы ўсе створаны братамі і сёстрамі. Таму, з занепакоенасцю з прычыны існуючай напружанасці, прапаную, каб наступная серада, 26 студзеня, стала Днём малітвы за мір”, - сказаў Пантыфік.

22.01.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 23.01.22, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

22.01.2022

У Мінску з удзелам біскупа Касабуцкага ўшанавалі 500-годдзе выдання першага друкаванага малітоўніка на роднай мове20 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі 500-годдзе з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы».

 

Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове.

 

З нагоды юбілею выдання біскуп Касабуцкі ўзначаліў у Чырвоным касцёле цэлебрацыю святой Імшы, у якой бралі ўдзел святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, вернікі з розных парафій сталіцы і госці.

22.01.2022

У Полацку адзначылі 500-годзе выдання Францішка Скарыны20 студзеня 2022 года з удзелам біскупа Алега Буткевіча ў парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адзначылі 500-годзе выдання малой падарожнай кніжыцы.


У набажэнстве ўдзельнічалі таксама святары грэка-каталіцкага абраду і шматлікія вернікі.

21.01.2022

Міжнародная хрысціянская ініцыятыва: за мінулы год у свеце рэзка ўрос пераслед вызнаўцаў ХрыстаМіжнародная ініцыятыва Open Doors апублікавала штогадовы рэйтынг 50-і краін, у якіх хрысціяне часцей за ўсё сустракаюцца з пераследам або парушэннем сваіх правоў па прычыне іх веравызнання.


Агляд сёлетняга рапарту назіральнікаў зрабіла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

 

Рапрат World watch list 2022 звяртае ўвагу на рэзкі рост пераследу і дыскрымінацыі вызнаўцаў Хрыста. На працягу мінулага года колькасць вернікаў, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў, кантролем ці насіллем па прычыне іх веры, склала каля 360 мільёнаў чалавек. Гэта на 20 мільёнаў больш, чым годам раней.

19.01.2022

Кардыналы напісалі сумесны ліст да экуменічнага тыдня“Маліцеся аб еднасці, маліцеся аб сінодзе”, - так азагаловілі сумесны зварот ватыканскія кардыналы Курт Кох і Марыё Грэк. Яго прымеркавалі да Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян (18-25 студзеня 2022 года).

 

У сумесным лісце, апублікаваным у Ватыкане 17 студзеня 2022 года і адрасаваным усім біскупам, адказным за экуменізм, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і генеральны сакратар Сінода Біскупаў, сфармулявалі прапановы для рэалізацыі экуменічнага вымярэння сінадальнага працэсу ў мясцовых Касцёлах.

19.01.2022
Папа Францішак: ахвяруем цяжкасці і пакуты ў інтэнцыі еднасці хрысціянПасля малітвы Анёл Панскі, якая 16 студзеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа скіраваў заклік у сувязі з набліжэннем Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.

 

“З 18 па 25 студзеня адбудзецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які ў гэтым годзе прапануе паглядзець на сябе праз досвед Мудрацоў, якія прыбылі з Усходу ў Бэтлеем, каб пакланіцца Месіі-Каралю”, - нагадаў Францішак.

15.01.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 16.01.22, 11:00.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.