Пошук

Каляндар

 


31.03.2022

Брат Сяргей Калюта з Беларусі прынёс вечныя манаскія абяцанні ў ордэне паўлінаў25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у супольнасці айцоў паўлінаў у галоўным марыйным санктуарыі Польшчы на Яснай Гары ў Чэнстахове адбылася ўрачыстасць прынясення вечных манаскіх абяцанняў.

 

Як паведамляецца на сайце беларускіх паўлінаў Pauliny.by, у гэты дзень дзевяць братоў назаўжды прысвяцілі сваё жыццё выключнаму служэнню Богу ў Ордэне Святога Паўла Першага Пустэльніка. Сярод іх шасцёра палякаў, славак, харват і наш суайчыннік — брат Сяргей Калюта з Ваўкавыска.

 

«Я ведаю, што Маці Божая дапамагае мне трываць. Гэта асаблівы дзень, і я ўдзячны ўсім за духоўную падтрымку, асабліва сям’і і сабратам з Беларусі, якія не змаглі сёння прыехаць у Польшчу.

27.03.2022

УСЯЛЕНСКІ ПАТРЫЯРХ ВАРФАЛАМЕЙ РАСПАЧАЎ СВОЙ ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУУ нядзелю, 27 сакавіка 2022, увечары, у Польшчу прыбыў Усяленскі патрыярх Варфаламей - ганаровы кіраўнік сусветнага Праваслаўя.

 

У першую чаргу ён мае намер сустрэцца з уцекачамі з Украіны і з праваслаўнай Супольнасцю, на чале з першаіерархам Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы - Мітрапалітам Варшаўскім і ўсёй Польшчы Савай.

 

Па просьбе Патрыярха ён сустрэнецца з украінскімі ўцекачамі ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Варшаве, дзе яны знайшлі прытулак і атрымалі дапамогу.

 

Раніцай у аўторак, 29 сакавіка, Патрыярх Варфаламей сустрэнецца са старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы - Архібіскупам Станіславам Гандэцкім. Пасля размовы абодва іерархі сустрэнуцца з бежанцамі з Украіны, якія знаходзяцца ў Варшаве, у кампусе Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага. Сустрэча завершыцца кароткай супольнай малітвай за мір ва ўсім свеце.

 

Паводле https://www.ekai.pl/

27.03.2022

ДОБРАЯ НАВІНА НА ДАБРАВЕШЧАННЕ25 сакавіка 2022, ў рамках XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”. Узнагароду атрымаў калектыў, які працаваў над перавыданнем Евангелля паводле Лукі ў перакладзе пастара Лукаша Дзекуць-Малея.

 

Факсімільнае ўзнаўленне першага перакладу біблейскай кнігі на сучасную беларускую мову выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пераклад выканаў у 1926 годзе вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч Лука Дзекуць-Малей. Факсіміле выдадзена ў цвёрдай вокладцы, суправаджаецца ілюстрацыямі, каментарамі і даследаваннямі.

 

Паводле https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/bibliyateka-peramozhtsa-konkursu-mastatstva-knigi-/

26.03.2022

26 сакавіка: Свята Арханёла ГаўрыілаДзень малітвы за ўсіх, хто вяшчае добрае слова.

 

Молімся за святароў, журналістаў, блогераў. Молімся за Біблейскае Таварыства ў Беларусі.

 

Няхай Слова Праўды на роднай мове ўмацоўвае сэрцы людзей добрай волі.

26.03.2022

ПРАЦЯГВАЕЦЦА МАЛІТВА ЗА МІРГрэка-католікі Беларусі духова далучыліся да малітвы за мір ва Украіне, якую Папа Францішык зачытаў 25 сакавіка 2022 года, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз.

 

У храме парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску ў гэты вечар праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў а. Ануфры, іераманах Ордэна Айцоў Паўлінаў.

Боскую Літургію свята Дабравешчання – у саслужэнні мінскіх душпастыраў – узначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).

 

Разумеючы важнасць духовай ініцыятывы Святога Айца, вернікі працягваюць маліцца аб заступніцтве і апецы Найсвяцейшай Багародзіцы - «жывой Крыніцы надзеі».

25.03.2022

КРЫЖ ХРЫСТА – КРЫНІЦА ПЕРАМОГІВялікі Пост 2022 – час асэнсавання Крыжовага шляху Беларускага народу

 

У візантыйскай літургічнай традыцыі ІІІ нядзеля Вялікага Посту – гэта Нядзеля Крыжапаклонная. Паводле грыгарыянскага каляндара яна ў гэтым годзе прыпала 20 сакавіка. Адпаведна 26 сакавіка - Бацькоўская памінальная субота. Яна прыпадае напярэдадні Нядзелі Крыжапаклоннай паводле юліянскага каляндара.

А 22 сакавіка быў Дзень успаміну Хатынскай трагедыі.

25.03.2022
У СУЛУЧНАСЦІ СА СВЯТЫМ АЙЦОМ ФРАНЦІШКАМУ свята Дабравешчання Багародзіцы, 25 сакавіка 2022 года, Яго Святасць Папа Францішак здзейсніць Акт прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Дзевы Марыі – падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы св. Пятра ў Рыме – у 17:00 гадз. па цэнтральна-еўрапейскім часе (у Беларусі 19:00 гадз.).

Грэка-католікі Беларусі духова далучаюцца да гэтага Акту ў мясцовых парафіях і супольнасцях.

 

У Мінску – у сулучнасці са Святым Айцом Францішкам – чын Прысвячэння ўзначаліць Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) у храме Парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе 6).

Пачатак Службы ў 18:30.

23.03.2022
Вялікі Пост 2022

Р э к а л е к ц ы і

ў парафіях Праведнага Язэпа і св. Мікалая Цудатворцы ў Мінску

Рэкалекцыйныя канферэнцыі праводзіць

ераманах Ануфры (Ордэн Айцоў Паўлінаў)

 

 25 сакавіка 2022 г. - ПЯТНІЦА

Свята ДАБРАВЕШЧАННЯ БАГАРОДЗІЦЫ

гадз. 18:30 – Вячэрня з ЛІТУРГІЯЙ, рэкалекцыйнае казанне

- нагода да Споведзі

 

26 сакавіка 2022 г. - СУБОТА

гадз. 18:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ, рэкалекцыйнае казанне

- нагода да Споведзі

 

27 сакавіка 2022 г. - НЯДЗЕЛЯ IV Вялікага Посту 

гадз. 10:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ, рэкалекцыйнае казанне

- нагода да Споведзі

гадз. 15:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ, рэкалекцыйнае казанне

- нагода да Споведзі

23.03.2022

Біскупы ва ўсім свеце атрымалі ліст ад Папы і тэкст Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу МарыіСвяты Айцец Папа Францішак скіраваў усім дыяцэзіяльным біскупам ліст з запрашэннем далучыцца да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які ён мае намер здзейсніць 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана.

 

Разам з тым прэс-служба Святога Пасаду апублікавала літургічны тэкст адмысловай малітвы, якая можа быць прамоўлена ў гэты дзень у братэрскай еднасці са Святым Айцом і паўсюдным Касцёлам ва ўсіх катэдрах, Марыйных санктуарыях і парафіяльных супольнасцях.

22.03.2022

Зварот каталіцкіх біскупаў Беларусі з заклікам далучыцца да чыну прысвячэння Святым Айцом Францішкам Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка 2022 г.Глыбокапаважаныя святары,
асобы кансэкраванага жыцця,
дарагія браты і сёстры!

 

З вялікай надзеяй мы прынялі паведамленне аб тым, што Святы Айцец Францішак здзейсніць прысвячэнне Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Гэтае прысвячэнне адбудзецца 25 сакавіка 2022 года ў 17.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе, падчас пакутнага набажэнства ў базыліцы святога Пятра. Адначасова ў Фаціме (Партугалія), месцы аб’яўлення Маці Божай, кардынал Конрад Краеўскі, спецыяльны пасланнік Святога Айца, здзейсніць чын прысвячэння.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.