Пошук

Каляндар

 


21.04.2022

Папа далучыўся да просьбы ААН аб пасхальным перамір’і ва УкраінеФранцішак падтрымаў заклік Генеральнага сакратара ААН да велікоднага перамір’я ва Украіне. Зала Друку апублікавала 21 красавіка 2022 года адпаведнае паведамленне.

 

“У Пальмовую нядзелю Францішак папрасіў аб велікодным перамір'і з мэтай дасягнення міру. Святы Пасад і Папа далучаюцца да закліку да перамір'я з нагоды святкаванне Вялікадня па юліянскім календары 24 красавіка, які Антоніу Гутэрыш, Генеральны сакратар ААН, па ўзгадненні з архіепіскапам Святаславам Шаўчуком, кіраўніком Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, скіраваў 19 красавіка 2022 года”, - гаворыцца ў афіцыйным тэксце.

 

Францішак, “усведамляючы, што для Бога няма нічога немагчымага”, просіць аб эвакуацыі насельніцтва, “якое апынулася ў пастцы ў зонах ваенных дзеянняў”, і аднаўленні міру. Ён звяртаецца таксама да тых, хто нясе палітычную адказнасць, і просіць іх прыслухацца да заклікаў людзей да міру.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

21.04.2022
«Каб бомбы і ракеты змоўклі»Сусветная Рада Цэркваў другі раз просіць Патрыярха Кірыла заклікаць да спынення агню ва Украіне.

Сусветная Рада Цэркваў у сваім другім звароце да Патрыярха Кірыла папрасіла яго выкарыстаць свой духоўны аўтарытэт і заклікаць да спынення агню на час Велікодных святаў па юліянскім календары, каб вернікі мелі магчымасць адсвяткаваць спакойна урачыстасць.

«Людзі страцілі давер і надзею на палітыкаў і на магчымасць мірных перамоваў і спыненне агню», — напісаў протаіерэй Ян Саўка, выконваючы абавязкі генеральнага сакратара СРЦ, у лісце ад 19 красавіка.
19.04.2022

Гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI на Пасад святога Пятра19 красавіка 2022 года адзначаецца 17-я гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI на Пасад святога Пятра. 28 лютага 2013 года Папа дабравольна завяршыў свой пантыфікат.

 

Абраны Пантыфікам 19 красавіка 2005 года, кардынал Ёзэф Ратцынгер стаў 265-м Наступнікам святога Пятра і самым пажылым Біскупам Рыма за апошнія 275 гадоў. “Пасля вялікага папы Яна Паўла ІІ кардыналы выбралі мяне, простага і сціплага работніка ў вінаградніку Пана”, - такімі словамі ён прывітаў натоўп вернікаў на плошчы святога Пятра адразу пасля канклава.

 

Свой пантыфікат Бэнэдыкт XVI засяродзіў на асноўнай місіі Касцёла, заснаванай на любові да Бога. Ён часта падкрэсліваў патрэбу аднаўлення веры на аснове глыбокіх і асабістых адносін паміж чалавекам і Хрыстом.

16.04.2022
16.04.2022

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Вялікую пятніцу: Няхай Крыж прымірыць нашу расколатую Бацькаўшчыну15 красавіка, у Вялікую пятніцу, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю літургіі Мукі Пана ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).


У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць Крыж Хрыста, які стаў прыладаю збаўлення свету.

 

У прамоўленай падчас набажэнства гаміліі заслужаны іерарх падкрэсліў, што Крыж з’яўляецца сімвалам хрысціянства, таму што ён нагадвае свету аб ахвярнай любові Хрыста, якую Ён выказаў чалавецтву праз свае пакуты і смерць.

16.04.2022

Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 17.04.2022. 10:00 - Пасхальная Ютрань, 11:00 Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга.

 

 

****

Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich - будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы.

16.04.2022

Катэхеза а. Андрэя Буйніча.

 

16.04.2022

ХРЫСТОС УВАСКРОС! Пасха Гасподняя 2022Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Міколы Цудатворцы

РАСКЛАД БАГАСЛУЖБАЎ (у Цэнтры св. Язэпа, Мінск, вул. Арджанікідзе, 6)

 

15.04.2022 - ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 

гадз. 18:30 - Вячэрня, Вынас Плашчаніцы

Пакланенне Плашчаніцы (да гадз. 23:50)

 

16.04.2022 - ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 10:00 - Боская Літургія св. Васіля Вялікага

(пасля літургіі асвячэнне пасхальных страваў)

 

17.04.2022 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ  

--- Служба ў Чырвоным касцёле ---

Поўнач (гадз. 00:00) - Пасхальная працэсія

- Ютрань Уваскрасення Гасподняга

- Боская Літургія Уваскрасення,

- асвячэнне пасхальных страваў

 

17.04.2022 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

--- Служба ў Цэнтры св. Язэпа ---

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

- асвячэнне пасхальных страваў

 

18.04.2022 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія

15.04.2022

ІСУС ПАМІРАЕ НА КРЫЖЫРазважанні ўсяленскага Патрыярха Варфаламея, Рым - Калізей, 1 красавіка 1994 г.


"У дзявятай гадзiне ўскрыкнуў Ісус моцным голасам, кажучы: Элаi, Элаi! ламма савахфанi? што азначае: "Божа мой, Божа Мой! чаму Ты Мяне пакiнуў? А адзiн пабег, намачыў губку воцатам i, насадзiўшы на кiй, даваў Яму пiць, кажучы: чакайце, пабачым, цi прыйдзе Iлля зняць Яго. Ісус жа, ускрыкнуўшы моцна, аддаў Дух" (Ев. Марка 15, 34-37)

15.04.2022

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА 2022 +Малітва за тых, хто пакутуе ад вайны+

= Молімся за народы, змучаныя зверствамі войнаў,
каб іх слёзы і кроў ахвяраў не былі пралітыя дарэмна,
але паскорылі надыход эпохі міру,
што вынікае з хвалебных ранаў Езуса Хрыста.


+++


Міласэрны, моцны Божа,
які знішчаеш войны і прыніжаеш ганарлівых,
аддалі як мага хутчэй жах і слёзы ад чалавецтва,
бо ўсіх нас сапраўды можна назваць Тваімі дзецьмі.
Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

У візантыйскай (грэка-каталіцкай) традыцыі рэкамендуецца выкарыстаць гэтыя просьбы у "Мірнай" літаніі на Вячэрні Вялікай Пятніцы.



Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.