Пошук

Каляндар

 


17.10.2022
Святы Айцец: Сінод аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі16 кастрычніка 2022 года Святы Айцец абвясціў, што ХVI Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі: у кастрычніку 2023 і ў кастрычніку 2024 года.

 

Звяртаючыся да вернікаў, якія сабраліся на малітву Анёл Панскі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа нагадаў, што 10 кастрычніка 2021 года адкрыўся першы этап ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму: “На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія”.

15.10.2022

Юбілей 100-годдзя вяртання ў Барунскую святыню цудадзейнай Іконы БагародзіцыВіншавальны ліст Архімандрыта Сяргея.

13.10.2022

Дзяржсакратар: мір будуецца на праве і справядлівасці“Я не толькі лічу перамір’е магчымым, але таксама думаю пра яго як пра нешта неабходнае і неадкладнае”, - пракаментаваў сітуацыю ва Украіне кардынал П’етра Паралін.

 

У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму выданню Famiglia Cristiana Дзяржсакратар Яго Святасці Папы выказаў перакананасць у тым, што “выключна “схемы міру” могуць гарантаваць будучыню чалавецтву”. “Калі пераважаць частковыя інтарэсы, насілле, злоўжыванне ўладай, эканамічная і ідэалагічная каланізацыя, закон больш моцнага, гэта значыць “схемы вайны”, тады нам наканавана застацца без будучыні”, - сказаў ён.

12.10.2022
Малітоўная салідарнасць: да 175-годдзя з дня нараджэння фундатара касцёла святога Сымона і святой Алены Слугі Божага Эдварда ВайніловічаДухавенства і вернікі Мінскага рэгіёна (дэканаты Мінск-Усход і Мінск-Захад) выказваюць малітоўную салідарнасць са сталічнай парафіяй святога Сымона і святой Алены і яе пробашчам ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком у склаўшайся сітуацыі вакол зачыненага Чырвонага касцёла — месца сустрэчы чалавека з Богам, які мае важнае рэлігійнае значэнне, як для парафіяльнай супольнасці, так і ўсяго горада Мінска.
12.10.2022

Вернікі закрытага пасля пажару Чырвонага касцёла звяртаюцца да Аляксандра Лукашэнкі11 кастрычніка на сайце парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску з’явілася інфармацыя пра захады вернікаў, скіраваныя на хутчэйшае аднаўленне набажэнстваў у Чырвоным касцёле, закрытым пасля пажару, які здарыўся ў святыні ўначы 26 верасня.


Парафіяльны рэсурс Сhyrvony.by, між іншым, інфармуе, што да гэтага часу прадстаўнікі рэлігійнай супольнасці не маюць доступу ў касцёл. У гэтай сітуацыі яны перадусім скіравалі ліст на адрас КУП «Мінская спадчына», якое з’яўляецца ўласнікам будынку, перададзенага ў бязвыплатнае карыстанне парафіі ў межах «выканання распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2013 года № 190рп».

11.10.2022

11 кастрычніка - успамін св. Папы Яна XXIIIБеларускія грэка-католікі ушаноўваюць св. Яна ХХІІІ і ўспамінаюць ягонае прызначэнне а. Чэслава Сіповіча грэка-каталіцкім біскупам. 

Святы Ян XXIII (Angelo Giuseppe Roncalli) нарадзіўся 25 лістапада 1881 - адышоў у вечнасць 3 чэрвеня 1963. Папа Рымскі з 1958 па 1963 год. 


Рашэннем Папы Францішка літургічны ўспамін Яна XXIII адзначаецца не ў дзень смерці, як звычайна, але менавіта ў гадавіну адкрыцця першай сесіі Другога Ватыканскага Сабору - 11 кастрычніка 1962 г.

11.10.2022

Патрыярх Мараніцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас занепакоены палітычнай напружанасцю ў ЛіванеМараніцкі Патрыярх кардынал Бешара Бутрас Раі раскрытыкаваў выбары лідара дзяржавы ў Ліване, якія прыйшлі ў тупік.


“Калі дэпутаты не абяруць нацыянальнага, суверэннага і кваліфікаванага прэзідэнта, які возьме на сябе справы кіравання, няхай не абвінавачваюць народ, калі той паўстане супраць іх усіх”, - сказаў Першаіерарх маранітаў падчас адной з Літургій. Ён як глава самай вялікай хрысціянскай супольнасці мае ў Ліване важны палітычны голас.

11.10.2022

Генеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў скіраваў пасланне з нагоды 60-годдзя з часу адкрыцця Другога Ватыканскага СаборуГенеральны сакратарыят Сіноду Біскупаў апублікаваў пасланне да 60-годдзя з дня адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору, якое адбылося 11 кастрычніка 1962 года.


Кароткі агляд паслання прапануе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. 60-я гадавіна з дня адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору — момант асаблівай радасці для Сіноду Біскупаў, які з’яўляецца плёнам гэтага сусветнага сходу, часткай яго «самай каштоўнай спадчыны», адзначаецца ў пасланні.

8.10.2022
Юбілей 100-годдзя вяртання славутай ласкамі Іконы Багародзіцы  адзначаць у Барунах

14-15 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) aдзначаць 100-годдзе з часу вяртання славутага ласкамі абраза.


Больш за 330 гадоў шматлікія вернікі выказваюць прашэнні і падзякі перад невялікай выявай Маці Божай, вядомай пад тытулам Суцяшальніца засмучаных. Як даўней, так і ў наш час па шчырых малітвах Суцяшальніца засмучаных выслухоўвае сваіх зямных дзяцей і дапамагае ў вельмі розных патрэбах.

6.10.2022
Святы Пасад стварае Камісію па справах сведак верыПры Дыкастэрыі па справах кананізацыі будзе заснавана Камісія па справах сведак веры. Праца па стварэнні новай структуры ўжо вядзецца, - распавёў кардынал Марчэла Сэмерара.

 

“Такая ініцыятыва ўжо рэалізоўвалася з нагоды Вялікага Юбілею 2000 года святым Янам Паўлам ІІ, які хацеў праліць святло на людзей, якія, нават не будучы кананізаванымі, яскрава прадэманстравалі сваю веру. Стварэнне Камісіі тады было даручана Супольнасці святога Эгідзія. Быў складзены спіс з біяграфіямі людзей, якія прамаўляюць да ўсяго хрысціянскага свету, не толькі каталіцкага. Гэта ініцыятыва была абмежавана Вялікім Юбілеем 2000 года. Цяпер жа ідэя вярнулася з нагоды бліжэйшага Святога года. Папа сказаў адрадзіць Камісію, не прымяркоўваючы гэта да нейкай падзеі, а спалучаючы яе з дзейнасцю Дыкастэрыі па справах кананізацыі”, - падзяліўся ватыканскі іерарх у каментары для Vatican News.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.