Пошук

Каляндар

 


8.11.2022

Папа Францішак сустрэўся з Першаіерархам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы7 лістапада 2022 г., падчас адмысловай аўдыенцыі ў Ватыкане Вярхоўны Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) распавёў Святому Айцу аб тым, што Украінская Грэка-Каталіцкая Царква засталася блізкай да людзей, а ўсе храмы і будынкі сталі прытулкамі.
Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы Апостальскага палаца. Яна стала першай з пачатку вайны.

6.11.2022

ВЫМОЎНАЕ СВЕДЧАННЕ МІЖХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВА4 лістапада 2022 у каталіцкай катэдры Маці Божай Аравійскай у Авале (другім па велічыні каталіцкім храме на Аравійскім паўвостраве) прайшла экуменічная сустрэча і малітва за мір.

 

Гэта было вымоўнае сведчанне міжхрысціянскага братэрства, тым больш каштоўнае, што праходзіла ў мусулманскай краіне.     

 

Разам з Папам Францішкам маліўся Усяленскі Патрыярх Бартламей ды высокія іерархы розных хрысціянскіх Цэркваў, асабліва ўсходніх: (каптыйскай, армянскай, асірыйскай), а таксама ўсходніх каталіцках Цэркваў (розных традыцый).           

 

Вернікі тых Цэркваў жывуць ў рэгіёне Персідскага заліва і падтрымліваюць добрыя братэрскія адносіны.

5.11.2022

Ва ўспамін Усіх памерлых Мітрапаліт Юзэф Станеўскі маліўся разам з вернікамі на Кальварыйскіх могілках у Мінску2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, працэсію па Кальварыйскіх могілках узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

 

На чале з арцыпастырам, Апостальскім візітатарам для беларускіх грэка-католікаў архімандрытам Сяргеем Гаекам, ксяндзом Юрыем Ясевічамі пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ксяндзом Андрэем Сіповічам вернікі розных парафій Мінска прайшлі ў працэсіі па найстарэйшаму з ацалелых каталіцкіх некропаляў у сталіцы, узгадваючы ў малітве памерлых святароў, бацькоў і продкаў, сваякоў і дабрадзеяў, ахвяраў войнаў і загінулых у катастрофах, а таксама ўсіх памерлых і церпячых у чыстцы.

4.11.2022
2 лістапада 2022, МагілёўУ дзень успаміну Усіх памерлых вернікаў на старых каталіцкіх могілках горада на Дняпры прайшло адмысловае набажэнства за памерлых, у якіх разам маліліся католікі як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў.
4.11.2022

ПАПА ФРАНЦІШАК у БАХРЭЙНЕПраграма на 4 лістапада 2022:

-10:00 гадз. выступленне Папы на закрыцці «Бахрэйнскага форуму для дыялогу»;

-16:00 Асабістая сустрэча Папы з вялікім імамам Аль-Азхара;

-16:30 Сустрэча з членамі мусульманскай рады старэйшын - у мячэці Каралеўскага палаца Сахір;

-17:45  Экуменічная сустрэча і малітва за мір у каталіцкай катэдры Маці Божай.

 

Экуменічная сустрэча і малітва за мір - у рамках апостальскага паломніцтва Папы Францішка ў Бахрэйн - пройдзе 4 лістапада ў каталіцкай катэдры Маці Божай Аравійскай у Авале, другім па велічыні каталіцкім храме на Аравійскім паўвостраве.

Катэдру асвяцілі менш за год таму - гэта было важнай вяхой рэлігійнай адкрытасці ў Ісламскім Каралеўстве Бахрэйн у Персідскім заліве.

4.11.2022
Папа Францішак да істэблішменту Бахрэйна: я прыбыў як сейбіт міраСёння мы як ніколі пакліканы прыкладаць намаганні на карысць міру, - адзначыў Папа 3 лістапада 2022 года ў звароце да ўладаў Бахрэйну, прадстаўнікоў грамадства і дыпламатычнага корпуса ў гэтай краіне.

 

Пантыфік пачаў Апостальскае падарожжа ў Каралеўства Бахрэйн сустрэчай з істэблішментам краіны. Ён заўважыў, што ў Бахрэйне, дзе марскія воды акружаюць пяскі пустыні, а высачэзныя хмарачосы суседнічаюць з традыцыйнымі ўсходнімі кірмашамі, сустракаюцца не толькі старажытнасць і сучаснасць, гісторыя і прагрэс, але таксама і людзі рознага паходжання, ствараючы непаўторную мазаіку жыцця.

1.11.2022
Дзяржсакратар Святога Пасаду пра прыярытэт візіту Папы Францішка ў БахрэйнПапскі візіт у Бахрэйн упісваецца ў кантэкст папярэдніх апостальскіх падарожжаў у такія краіны як Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Казахстан, Ірак, Марока, Егіпет і Азербайджан.

 

Пра гэта ў інтэрв’ю Vatican News паведаміў кардынал П'етра Паралін. Францішак адправіцца ў краіну Персідскага заліва ў гэты чацвер, 3 лістапада 2022 года, і прабудзе там да нядзелі.

Дзяржсакратар Яго Святасці падкрэсліў, што звязвальным звяном паміж усімі гэтымі паездкамі ў мусульманскія краіны з’яўляецца абвяшчэнне праўды пра тое, што існуе абсалютная несумяшчальнасць паміж Богам і нянавісцю, паміж рэлігіяй і насіллем.

1.11.2022

“ДЗЯДЫ” – ЧАС МАЛІТОЎНАЙ ПАМЯЦІ ПРА ПАМЕРЛЫХ1 – 5 лістапада 2022 г. - Заўпакойныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска.

1.11.2022 – АЎТОРАК, гадз. 18:30 – Парафія Святога Духа,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай


2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая,
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай


2.11.2022 – СЕРАДА, гадз. 18:30 – Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі,
Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны д. 7:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай


5.11.2022 – СУБОТА, гадз. 10:00
Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзе д. 6:
Заўпакойная Літургія з Паніхідай

ДАДАТКОВА: У СУБОТУ 5.11.2022 - душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

31.10.2022
Еўрапейская сінадальная асамблея – ў лютым 2023 года ў Празе5-12 лютага 2023 года ў чэшскай Празе адбудзецца Кантынентальная сінадальная асамблея для Еўропы. Рашэнне было прынята на двухдзённым анлайн-пасяджэнні Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE).

 

Чакаецца, што ў сустрэчы прымуць удзел больш за 200 чалавек: 156 дэлегатаў епіскапатаў і 44 госці, запрошаныя Прэзідыумам CCEE – гаворка ідзе пра прадстаўнікоў касцёльных інстытутаў еўрапейскага ўзроўню. Кожная біскупская канферэнцыя таксама зможа выбраць 10 дэлегатаў для ўдзелу ў анлайн-дыскусіях.

28.10.2022

28 кастрычніка ў каляндары БГКЦ: Памяць Вялебнай Параскевы, ігуменні ПолацкайГэта храмавае свята грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку; (іншым Апекуном парафіі ёсць свмч. Язафат). Віншуем Настаяцеля і вернікаў парафіі. 

 

Дата смерці (dies natalis) Параскевы Полацкай  - 12 лістапада 1239 (Рым) але існуе літургічная практыка, што памяць "малой" святой адзначаецца ў дзень яе заступніцы (28 кастрычніка святкуецца таксама памяць мучаніцы Параскевы Пятніцы).


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.