Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


12.03.2023

Пачатак хрысціянства на беларускіх землях (ІХ-ХІІІ ст.)Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на цыкл лекцый, які пазнаёміць з найбольш важнымі вехамі гісторыі хрысціянства ў X – XX стст. на беларускіх землях.

 

На лекцыях прапануем даведацца пра:

  • пропаведзь хрысціянства за тысячу гадоў на нашых землях;
  • шматлікія помнікі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства,
  • асаблівасці розных канфесій;
  • рэдкія архіўныя здымкі;
  • вядомых асобаў у гісторыі хрысціянства Беларусі.

Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця гісторыі хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.

11.03.2023
НЯДЗЕЛЯ КРЫЖАПАКЛОННАЯМалітва да Ўкрыжаванага Хрыста

 

Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,

бачу Цябе павешаным на крыжы

дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.

 

Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;

сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;

рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;

ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

 

Малю Цябе сёньня:

дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа

пачуй малітвы мае,

пашлі мне ласку Тваю,

прыгарні мяне да сябе,

і будзь са мною ў час сьмерці маёй.

Амін.

 

Францішак Скарына

(тэкст у традыцыйнай багаслужбовай арфаграфіі)

11.03.2023

Адышла ў вечнасць мама арцыбіскупа Юзафа СтанеўскагаКурыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 сакавіка на 85-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Гэлена Станеўская, мама Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

 

Пахаванне спачылай Гэлены Станеўскай адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах (Бераставіцкі дэканат).

Пачатак пахавальнай святой Імшы –12.00.

Падрабязная інфармацыя будзе пададзена пазней.

 

Вечны адпачынак дай ёй, Пане… - Вечная памяць!

 

Паводле Catholic.by

9.03.2023
Пантыфік: Іерусалім – агульны здабытак чалавецтваІерусалім мае ўніверсальную каштоўнасць, любіць яго трэба як маці, якая заслугоўвае павагі і пашаны з боку ўсіх, - адзначыў Папа, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння Сумеснай рабочай групы па дыялогу.

 

9 сакавіка 2023 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі членаў Сумеснай рабочай групы па дыялогу, створанай ватыканскай Дыкастэрыяй па міжрэлігійным дыялогу і Палестынскай камісіяй па міжрэлігійным дыялогу. Ініцыятарамі яе стварэння сталі спачылы кардынал Жан-Луі Таран і шэйх Махмуд аль-Хабаш, які прысутнічаў на сустрэчы.

7.03.2023
Статыстыка: католікі складаюць 17,67% насельніцтва светуУ ватыканскіх кнігарнях з’явіліся два статыстычныя даведнікі Касцёла: Annuario Pontificio 2023 і Annuarium Statisticum Ecclesiae 2021. Апрацоўкай даных займалася Цэнтральная статыстычная служба Каталіцкага Касцёла.

 

Папскі штогоднік утрымлівае інфармацыю пра жыццё Каталіцкага Касцёла ў свеце з 1 снежня 2021 года па 30 лістапада 2022 года.

7.03.2023

ДЫСПЕНСА ад устрыманны ад мясных страў8 сакавіка 2023 года прыпадае на сераду - пакаянны дзень устрымання ад мяса. 

 

Гэтым вернікам, якія ў гэты дзень ўдзельнічаюць у святочных абедах, я - дзейнічаючы "ad modum Ordinari" для грэка-католікаў Беларусі і не жадаючы ствараць праблем сумленню тых вернікаў - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) даю на гэты дзень дыспенсу ад устрымання ад мясных страў. 

 

Добра будзе, калі гэтыя асобы зробяць узамен нейкі ўчынак міласэрнасці (міласціні). 

 

+архім. Сяргей, Ап. віз., Мінск 7.03.2023

4.03.2023

АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы - велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў СірыіНа пачатку лютага 2023 г. на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі адбыўся моцна земляртус, у выніку якога загінулі дзясяткі тысяч людзей, а вялікая колькасць засталася без даху над галавой і без сродкаў для існавання.

 

Найгоршая гуманітарная сітуацыя пасля стыхійнага бедства склалася ў Сірыі з-за таго, што краіна знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, і гэта стварае перашкоды для аказання дапамогі пацярпелым. Каталіцкая Царква робіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто апынуўся ў патрэбе. Разам з матэрыяльнай дапамогай хрысціяне арганізуюць розныя формы малітвы.

3.03.2023
Кардынал Канталамеса: абнаўленне – гэта пастаяннае навяртаннеПатрэба ў пастаянным абнаўленні – гэта патрэба ў пастаянным навяртанні, як на асабістым, так і на агульнакасцёльным узроўнях, - адзначыў кардынал Раньера Канталамеса.

 

3 сакавіка 2023 года прапаведнік Папскага дома звярнуўся з першым велікапосным казаннем да супрацоўнікаў Рымскай курыі, якія не прымаюць удзел у духоўных практыкаваннях. Сустрэча адбылася ў ватыканскай Зале Паўла VI.

27.02.2023
Папа Францішак здзейсніць падарожжа ў Венгрыю28-30 красавіка 2023 года адбудзецца Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю. Папа наведае Будапешт па запрашэнні дзяржаўных і касцёльных уладаў гэтай краіны.

 

Святы Айцец прыбудзе ў сталіцу Венгрыі раніцай 28 красавіка самалётам з Рыма. Пасля кароткага прывітання ў аэрапорце і афіцыйнай прывітальнай цырымоніі, якая адбудзецца перад сталічным Палацам Шандара, рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы, ён сустрэнецца з Прэзідэнтам і Прэм’ер-міністрам.

25.02.2023

Прэфект Гуджэроцці ў Сірыі: ізаляцыя народа не прыносіць карысці нікомуЗавяршыўся візіт Прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Сірыю і Турцыю, насельніцтва якіх пацярпела ад моцнага землятрусу.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у інтэрв’ю ватыканскім СМІ іерарх падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паездкі, а таксама планамі па аказанні дапамогі пацярпелым.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.