Пошук

Каляндар

 


7.03.2023

ДЫСПЕНСА ад устрыманны ад мясных страў8 сакавіка 2023 года прыпадае на сераду - пакаянны дзень устрымання ад мяса. 

 

Гэтым вернікам, якія ў гэты дзень ўдзельнічаюць у святочных абедах, я - дзейнічаючы "ad modum Ordinari" для грэка-католікаў Беларусі і не жадаючы ствараць праблем сумленню тых вернікаў - на падставе Канона 1536, п. 1 і п. 2 (Кодэксу Канонаў Усходніх Цэрваў) даю на гэты дзень дыспенсу ад устрымання ад мясных страў. 

 

Добра будзе, калі гэтыя асобы зробяць узамен нейкі ўчынак міласэрнасці (міласціні). 

 

+архім. Сяргей, Ап. віз., Мінск 7.03.2023

4.03.2023

АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы - велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў СірыіНа пачатку лютага 2023 г. на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі адбыўся моцна земляртус, у выніку якога загінулі дзясяткі тысяч людзей, а вялікая колькасць засталася без даху над галавой і без сродкаў для існавання.

 

Найгоршая гуманітарная сітуацыя пасля стыхійнага бедства склалася ў Сірыі з-за таго, што краіна знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, і гэта стварае перашкоды для аказання дапамогі пацярпелым. Каталіцкая Царква робіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто апынуўся ў патрэбе. Разам з матэрыяльнай дапамогай хрысціяне арганізуюць розныя формы малітвы.

3.03.2023
Кардынал Канталамеса: абнаўленне – гэта пастаяннае навяртаннеПатрэба ў пастаянным абнаўленні – гэта патрэба ў пастаянным навяртанні, як на асабістым, так і на агульнакасцёльным узроўнях, - адзначыў кардынал Раньера Канталамеса.

 

3 сакавіка 2023 года прапаведнік Папскага дома звярнуўся з першым велікапосным казаннем да супрацоўнікаў Рымскай курыі, якія не прымаюць удзел у духоўных практыкаваннях. Сустрэча адбылася ў ватыканскай Зале Паўла VI.

27.02.2023
Папа Францішак здзейсніць падарожжа ў Венгрыю28-30 красавіка 2023 года адбудзецца Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю. Папа наведае Будапешт па запрашэнні дзяржаўных і касцёльных уладаў гэтай краіны.

 

Святы Айцец прыбудзе ў сталіцу Венгрыі раніцай 28 красавіка самалётам з Рыма. Пасля кароткага прывітання ў аэрапорце і афіцыйнай прывітальнай цырымоніі, якая адбудзецца перад сталічным Палацам Шандара, рэзідэнцыяй кіраўніка дзяржавы, ён сустрэнецца з Прэзідэнтам і Прэм’ер-міністрам.

25.02.2023

Прэфект Гуджэроцці ў Сірыі: ізаляцыя народа не прыносіць карысці нікомуЗавяршыўся візіт Прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці ў Сірыю і Турцыю, насельніцтва якіх пацярпела ад моцнага землятрусу.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у інтэрв’ю ватыканскім СМІ іерарх падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паездкі, а таксама планамі па аказанні дапамогі пацярпелым.

20.02.2023

У Росіцы біскуп Буткевіч узначаліў урачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў Юрыя і Антонія ў 80-ю гадавіну іх мучаніцкай смерці18 лютага ў Росіцы з удзелам Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча адзначылі ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных ксяндзоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча ў 80-ю гадавіну іх мучаніцкай смерці.

 

Сёлета, як і штогод, у Росіцу прыбылі пілігрымы з розных мясцін Беларусі, каб ушанаваць подзвіг самаахвярнай любові двух святароў з законніцкай супольнасці марыянаў і маліцца праз іх заступніцтва.

16.02.2023

Папа Францішак беларускім грэка-католікам: працягвайце малітву!Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Францішку тэкст Акафіста да Маці Божай Жыровіцкай. 15 лютага 2023 года, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане паміж імі адбылася кароткая размова.

 

“Я перш за ўсё падзякаваў Папу за яго малітву перад іконай Маці Божай Жыровіцкай, якая адбылася 11 студзеня 2023 года. Гэта быў знак для пачатку эстафеты малітвы за Папу і за яго намаганні дзеля міру. Я падарыў Акафіст да Маці Божай Жыровіцкай. Папа ўсміхнуўся і спытаў, ці гэта тая самая ікона? Я адказаў, што так. Тады ён сказаў: “працягвайце малітву!” - падзяліўся архімандрыт Гаек.

15.02.2023

Ва ўспамін благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі распачынаецца навэнна малітвы аб заканчэнні вайны ва Украіне15 лютага распачынаецца навэнна малітвы ў інтэнцыі заканчэнні вайны і ўсталяванні справядлівага міру ва Украіне. Яна завершыцца 24 лютага малітоўным чуваннем і святой Імшой ва Усеўкраінскім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Бярдычаве.


Гэтая малітоўная ініцыятыва таксама сугучная «Году міру і стварэння», які абвешчаны сёлета ў Рэспубліцы Беларусь.

15.02.2023

НОВЫ САКРАТАР ДЫКАСТЭРЫІ ДЛЯ ЎСХОДНІХ ЦЭРКВАЎ15 лютага 2023 г. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ліванскага мараніцкага іераманаха з Ордэну Антаніянаў Маранітаў (ОАМ) - а. Мішэля Жалаха новым сакратаром Дыкастэрыі для Ўсходніх Цэркаў. 

 

Да цяперашняга часу ён быў рэктарам каталіцкага Антаніянскага Ўніверсітэта ў г. Баабда ў Ліване.

14.02.2023

"Згодныя ў праўдзівай веры і паслядоўныя ў сведчанні"14 лютага 2023 г., ва ўрачыстасць святых Кірыла і Мятода, Апосталаў славян і сузаступнікаў Еўропы, у Рыме ў базыліцы святога Клімента, ля магілы святога Кірыла, адбылася святая Імша за мір.

 

Узначаліў яе Адміністратар Оламаўцкай дыяцэзіі з грэка-каталіцкімі біскупамі са Славакіі, з архімандрытам Сяргеем (з Мінска), з сотняй прэзбітараў і дыяканаў і са шматлікімі вернікамі са славянскіх краін.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.