Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


21.04.2023
Святы Пасад праводзіць форум Каталіцкіх Цэркваў Блізкага УсходуКаля 300 прадстаўнікоў Каталіцкіх Цэркваў, прысутных на Блізкім Усходзе, – патрыярхі, біскупы, кансэкраваныя асобы, члены касцёльных рухаў і свецкіх арганізацый – сабраліся ў сталіцы Кіпра на сустрэчу, арганізаваную Дыкастэрыяй па справах Усходніх Цэркваў.

 

Чатырохдзённы кангрэс на тэму Укаранёныя ў надзеі, прымеркаваны да дзясятай гадавіны Апостальскай адгартацыі Ecclesia in Medio Oriente, будзе праходзіць да 23 красавіка 2023 года. Узначаліць форум прэфект дыкастэрыі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

16.04.2023
Барталамей I: у смяротнай цемры зноў ззяе святло ЎваскрасенняСёння свет як ніколі раней мае патрэбу ва Ўваскрэсенні, - гаворыцца ў Велікодным разважанні Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І на старонках ватыканскага выдання L'Osservatore Romano.

 

“Уваскрасенне ніколі не было так тэрмінова неабходным, як сёння, калі ўсе мы бачым вакол сябе цемру пераследаў, пакут і смерці. Крыж ўяўляе сабой вышэйшае сутыкненне паміж моцай Божай Любові і любоўю да зямной улады. Дастаткова толькі паглядзець на варожасць ва Украіне. Дастаткова паглядзець на раскол у грамадстве”, - такімі разважаннямі падзяліўся Экуменічны Патрыярх з нагоды Вялікадня, які праваслаўныя святкуюць 16 красавіка 2023 года.

14.04.2023

Cлова Архімандрыта Сяргея (Гаека) Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі на Свята Пасхі Хрыстовай 2023 годаХрыстос Уваскрос – сапраўды Ўваскрос!

 

Дарагія Браты, Сёстры, Сябры. Гэтым пасхальным вітаннем у гэтыя дні мы выказваем нашую веру, што ўваскрослы Хрыстос жыве сярод нас – не толькі ў пасхальны час, але кожны дзень нашага жыцця.

 

У гэтым годзе гэтыя пасхальныя дні паводле грыгарыянскага календара супадаюць з Вялікім Тыднем Пакутаў Хрыстовых паводле календара юльянскага. Гэта значыць, што хрысціяне розных традыцый маюць магчымасць глыбока задумацца над каштоўнасцю гэтых збаўчых падзей Ісуса Хрыста – Ягонага распяцця, пахавання, Уваскрасення.

13.04.2023
Папа Францішак: свет мае патрэбу ў Божай міласэрнасціПра патрэбу ў Божай міласэрнасці ў наш час, калі свет усё больш і больш пакутуе ад войнаў і аддаляецца ад Нябеснага Айца, нагадаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 12 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

 

“Неўзабаве мы будзем святкаваць Нядзелю Божай Mіласэрнасці; яна была ўстаноўлена Янам Паўлам II, як таго пажадаў Пан Езус праз святую Фаўстыну Кавальскую амаль сто гадоў таму.

11.04.2023
60 гадоў энцыкліцы Яна ХХІІІ Pacem in terris60 гадоў таму – 11 красавіка 1963 года – святы Ян XXIII, ужо смяротна хворы, выдаў сваю восьмую і, як неўзабаве высветліцца, апошнюю энцыкліку Pacem in terris (Мір на зямлі).

 

Дакумент з’явіўся ў вельмі складаны перыяд найноўшай гісторыі, калі менш чым за паўгода да гэтага – у кастрычніку 1962 года – свет стаяў на парозе новай вайны ці, прынамсі, вялікага ўзброенага канфлікту, выкліканага размяшчэннем на Кубе савецкіх ядзерных ракет, нацэленых на ЗША. Папа Ранкалі адыграў важную ролю ў разрадцы тагачаснай напружанасці, а падзеі Карыбскага крызісу моцна паўплывалі на выданне энцыклікі.

11.04.2023
Urbi et orbi: спяшацца насустрач Таму, хто стаў надзеяй светуCпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, - заклікаў Папа 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi.

 

“Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, "уваскрасенне і жыццё" свету (Ян 11, 25), - такімі словамі распачаў Францішак свой велікодны зварот, дадаючы, што “Пасха азначае пераход, таму што ў Езусе адбыўся вырашальны пераход чалавецтва ад смерці да жыцця, ад граху да міласці, ад страху да даверу, ад адзіноты да камуніі”.

9.04.2023

Велікоднае віншаванне Апостальскага нунцыя Антэ ЁзічаДарагія браты і сёстры,

 

для мяне вялікая радасць віншаваць вас са святам Пасхі Пана і паўтарыць словы Евангелля: «Хрыстус уваскрос. Сапраўды ўваскрос». Гэтае абвяшчэнне мы чуем не толькі ў касцёлах, але і ў кожнай веруючай сям’і, якая святкуе Вялікдзень.

 

Другую фразу — «Супакой вам» — уваскрослы Езус скіраваў да сваіх спалоханых і засмучаных вучняў, таму што яны страцілі свайго Настаўніка.

8.04.2023

Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека.

 

8.04.2023
Крыжовы шлях у рымскім Калізеі: галасы міру ў час вайныГаласы міру ў час вайны – тэма разважанняў Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу, 7 красавіка 2023 года, у рымскім Калізеі. Францішак будзе сачыць за ім з Дома святой Марты ў Ватыкане.

 

Тэксты медытацый былі падрыхтаваны на падставе сведчанняў людзей з розных рэгіёнаў свету, якія спазналі жахі вайны і гвалту, але вынеслі з гэтага трагічнага досведу толькі жаданне міру. Пантыфік пачуў іх падчас сваіх Апостальскіх падарожжаў і пры іншых нагодах. 

8.04.2023

Відэа айца Андрэя Буйніча пра Літургічнае жыццё. Тэма - Пасха Гасподняя.

 

Больш відэа можаце пабачыць на канале.

 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.