Пошук

Каляндар

 


24.03.2023

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2023 годаШаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты!

 

27 кастрычніка 2021 года Папа Францішак благаславіў званы, якія маюць імя «Голас ненароджаных». Святы Айцец першы сімвалічна ўдарыў у гэтыя званы, выказаўшы пры гэтым такое пажаданне: «Няхай іх гучанне абвяшчае свету Евангелле жыцця, абуджае сумленні і памяць пра ненароджаных. Даручаю вашай малітве кожнае зачатае дзіцё, чыё жыццё, дадзенае Богам, — святое і недатыкальнае» (Папа Францішак, Агульная аўдыенцыя 27 кастрычніка 2021 г.).

23.03.2023

Папа Францішак заклікаў ва ўрачыстасць Звеставання Пана зноў прысвяціць свет Беззаганнаму Сэрцу МарыіНа заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 22 сакавіка прайшла на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся з заахвочваннем, каб кожны вернік і кожная супольнасць прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў інтэнцыі Касцёла і ўсяго чалавецтва.


«У суботу будзе святкавацца ўрачыстасць Звеставання Пана, і ў думках мы вяртаемся да 25 сакавіка мінулага года, калі Касцёл і чалавецтва, а асабліва Расія і Украіна, у еднасці з усімі біскупамі свету былі прысвечаны Беззаннаму Сэрцу Марыі. Не стамляймася даручаць справу міру Каралеве супакою.

23.03.2023

ДАБРАВЕШЧАННЕ БАГАРОДЗІЦЫ – 25.03.2023Расклад грэка-каталіцкіх службаў у Мінску

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа: 

вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

24.03.2023 - ПЯТНІЦА

гадз. 18:30 – Вячэрня з Літургіяй св. Яна Залатавуснага

Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы 

 

+++


Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа

(ў капліцы Душпастырскага Цэнтра: зав. Снежны д. 7, 

ст. метро «Маладзёжная»)

25.03.2023 – СУБОТА

гадз. 10:00 –Літургія св. Яна Залатавуснага

Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы

23.03.2023

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! - 80-годдзе ХАТЫНЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ22 сакавіка 2023 г., у 12:00 па ўсёй Беларусі пройдзе хвіліна маўчання па ахвярах трагедыі ў Хатыні. Далучыцца можа кожны. 

 

Для вернікаў - гэта нагода да хвіліны маўчання далучыць заўпакойную малітву. Вечная памяць!

 

У Мінску, у той жа дзень (у сераду, 22 сакавіка) заўпакойныя Службы за ахвяр Хатыні і іншых спалёных вёсак (у тым ліку ўніяцкіх вёсак Палесся) пройдуць у грэка-каталіцках храмах (вул. Арджанікідзе 6 і зав. Снежны 7) - у 18:30.

22.03.2023

Парафіяльны фэст ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Маладзечне адзначылі з удзелам біскупа Касабуцкага20 сакавіка ў парафіі святога Юзафа ў Маладзечне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

 

З гэтай нагоды ўвечары ў парафіяльнай святыні адбылася ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

21.03.2023

Запрашаем на лекцыю​ “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XІІІ – XVI стст.)”Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства ў XІІІ–XVI стст. на беларускіх землях.

 

На лекцыі можна будзе:

  • даведацца пра пропаведзь хрысціянства на нашых землях;
  • пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
  • адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
  • убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты;
  • пазнаць вядомых асоб у гісторыі хрысціянства Беларусі.
21.03.2023

Ва ўрачыстасць святога Юзафа ў Мінску адзначылі імяніны арцыбіскупа СтанеўскагаУ панядзелак 20 сакавіка ў Мінску адзначылі імяніны Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.


Сёлета ўрачыстасць святога Юзафа, якая адзначаецца ў Касцёле 19 сакавіка, супала з Чацвёртай нядзеляй Вялікага посту, і таму яе святкаванне было перанесена на наступны дзень. Разам з урачыстасцю святога Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі і Апекуна Касцёла свае імяніны адзначыў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

20.03.2023
ДА 80-годдзя ХАТЫНЬСКАЙ ТРАГЕДЫІУ суботу, 18 сакавіка 2023 года, Першаіерарх Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін асвяціў храм у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".
18.03.2023

Перадпасхальныя рэкалекцыі грэка-каталіцкіх парафіяў г. Мінска (І)Праводзіць кс. Кірыл Бардонаў (Мінск)

 

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (храм:  завулак Снежны, 7)

19.03.2023, НЯДЗЕЛЯ, гадз. 10:00 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

 

+++

 

Парафія Святога Духа (храм: завулак Снежны, 7)

19.03.2023, НЯДЗЕЛЯ, гадз. 12:00 - Боская Літургія і Рэкалекцыйная навука

- святая Споведзь

17.03.2023
Папа Францішак: пазбавіцца ад саманадзейнасці, каб вызваліць месца для БогаБудзь міласцівы да мяне, грэшнага – тэма пакаяннага набажэнства ў рамках ініцыятывы 24 гадзіны для Пана, якое ўвечары 17 сакавіка 2023 года ўзначаліў Папа.

 

Велікапосная акцыя прайшла ў рымскім касцёле Санта-Марыя-дэле-Грацые-аль-Трыумфале. У сваёй гаміліі Папа нагадаў словы апостала Паўла з евангельскага ўрыўка, які прагучаў падчас набажэнства: Што было для мяне набыткам, тое дзеля Хрыста я палічыў стратай (Філ 3, 7). Гаворка ідзе не аб матэрыяльных выгодах, а аб рэлігійных багаццях, - адзначыў Святы Айцец, дадаючы, што святы Павел удакладніў: Я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.