Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


23.05.2023

«З цэглы і валуноў дом сакральны паўстаў». У Мінску прадстаўнік Папы Францішка здзейсніў пасвячэнне касцёла святога Францішка20 мая ў Новай Баравой — адным з самых маладых і сучасных мікрараёнаў Мінска — Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч здзейсніў пасвячэнне касцёла святога Францішка.

 

Будаўніцтва святыні ў парафіі, дзе нясуць служэнне Меншыя Браты Капуцыны, працягвалася восем гадоў і вялося намаганнямі мясцовых вернікаў і іх душпастыраў.

 

Асноўныя працы ўжо завершаны, застаецца ўнутранае мастацкае аздабленне касцёла, узведзенага ў нэараманскім стылі.

20.05.2023
Егіпет: улады легалізуюць раней пабудаваныя храмыЕгіпет працягвае палітыку адтэрмінаванай легалізацыі будаўніцтва сакральных аб’ектаў. Урадавая камісія на днях ухваліла легалізацыю яшчэ 216 храмаў і парафіяльных будынкаў.

 

Гэта азначае, што з 2016 года агулам 2 815 хрысціянскіх культавых збудаванняў, якія дзейнічалі дагэтуль без афіцыйнага дазволу, атрымалі дазвол заднім чыслом.

19.05.2023

18 ТРАЎНЯ - Дзень нараджэння св. Яна Паўла ІІ, Папы РымскагаЯн Па‌вел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II, польск.: Jan Paweł II),  да інтранізацыі (інаўгурацыі пантыфіката) — Ка‌раль Ю‌заф Вайты‌ла (Karol Józef Wojtyła) нарадзіўся 18 траўня 1920 г. у Вадовіцах (Кракаўскае ваяводства, Польшча). Папа Рымскі з 16 кастрычніка 1978. Адышоў у вечнасць 2 красавіка 2005 года. (Месца пахавання: базіліка св. Пятра ў Ватыкане - капліца св. Себасцьяна). 

 

1 траўня 2011 г. Папа Бенядыкт XVI беатыфікаваў Яна Паўла ІІ, а 27 красавіка 2014 г. Папа Францішак кананізаваў Яго (абвясціў святым для ўсёй Каталіцкай Царквы). 

 

Як дата літургічнага ўспаміну (memoria facultativa) св. Яна Паўла, папы, ІІ быў абраны дзень 22 кастрычніка, дзень афіцыйнай інаўгурацыі (у 1978 г.) яго Пятровага служэння (пантыфіката) пасля Яго абрання ў Канклаве 16 кастрычніка 1978 г.

18.05.2023

Святога Андрэя Баболю ўшанавалі ў Полацку16 мая ў полацкай парафіі адбыўся фэст у гонар святога Андрэя Баболі. Святкаванне распачалося з адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой усе сабраныя ўзнеслі свае малітвы да Бога праз заступніцтва святога Андрэя і ўшанавалі спевам Літаніі Найсвяцейшую Панну Марыю.

 

Святую Імшу з нагоды ўрачыстасці ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Разам з ім літургію цэлебравалі святары Полацкага дэканату, а таксама Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

18.05.2023

УЗНЯСЕННЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТАДух богаслужэнняў гэтага свята ў цэлым бадзёры і радасны. Святая Царква цешыцца славай Хрыста-Богачалавека, што сеў праваруч Айца. Ён узнёсся на Неба, каб спаслаць нам Суцяшальніка, Святога Духа.

 

Узьнёсься Ты ў славе, Хрысьце Божа наш,

узрадаваўшы вучняў Тваіх абяцаньнем Сьвятога Духа,

і ўмацаваўшы іх Тваім блаславеньнем,

бо Ты – Сын Божы, Збавіцель сьвету.

15.05.2023

У Шуміліне з удзелам біскупа Буткевіча адзначылі ўрачыстасць Маці Божай ФацімскайУ санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне (Віцебскі дэканат) у суботу 13 мая адбылася адпустовая ўрачыстасць у 106-ю гадавіну з пачатку Фацімскіх аб’яўленняў Багародзіцы.

 

13 мая 1917 года ў Партугаліі ў невялікім мястэчку Фаціма Маці Божая аб’явілася тром дзецям-пастушкам, заклікаўшы штодзённа маліцца Ружанец, каб выпрасіць мір для свету, які тады перажываў трагедыю Першай сусветнай вайны. У наш час словы Маці Божай застаюцца па-ранейшаму актуальнымі. Хоць мінула ўжо больш за стагоддзе з той пары, заклік Багародзіцы не страціў сваёй моцы.

12.05.2023
Папа Рымскі Францішак: копцкія мучанікі будуць уключаны ў Рымскі мартыралогНа экуменічным шляху важна заўсёды глядзець наперад, захоўваць памяць пра пройдзены шлях, а таксама скіроўваць позірк увышыню, каб дзякаваць Богу за зробленыя крокі і прасіць аб дары жаданага адзінства, - заўважыў Папа.

 

11 мая 2023 года Францішак сустрэўся ў Ватыкане з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ. Аўдыенцыя была прымеркавана да 50-годдзя візіту ў Рым у 1973 годзе Патрыярха Шэнуды ІІІ і яго сустрэчы з папам Паўлам VI.

8.05.2023

ДЗЕЛЯ ЎМАЦАВАННЯ ПАМЯЦІВыдадзена брашура: ЯЎГЕН УСОШЫН, СЯРГЕЙ ГАЕК, Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч (1893-1943), Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2023, старонак 24 (адказны за выпуск а. Алесь Шаўцоў; рэдактар Яўген Андросік).

 

У 2023 годзе адзначаюцца дзве даты, звязаныя з адным з найбольш актыўных беларускіх уніяцкіх душпастыраў ХХ ст. – апостальскім экзархам Антонам Неманцэвічам (1893-1943). Гэта 130-годдзе яго нараджэння (8 лютага 1893 г. у Пецярбургу) і 80 год з моманту яго пакутніцкай смерці ў мінскай нацысцкай турме СД (6 студзеня 1943 года).

 

Пакутніцкі шлях экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі. Нямецкія акупанты разумелі ранг пастырскага служэння гэтага грэка-каталіцкая іерарха, таму пасля арышту перавязлі яго ў турму СД у Мінску.

7.05.2023
7 траўня - свята Жыровіцкай іконы Маці БожайTрaпaр (тoн 4). Усix, штo прыбягaюць дa цудaтвoрнaгa вoбрaзу Tвaйгo, шукaючы дaпaмoгi, Tы, Улaдaркa, нe aдкiнь aд Сябe, aлe ў сумe суцeш i плaч нa рaдaсьць пeрaмянi: Taбe aднoй нaшыя цяжкaсьцi вядомыя, нa Цябe спaдзяeмся, Kрынiцa мiлaсэрнaсьцi, Умaцaвaньнe i Axoвa душaў нaшыx.

Kaндaк (тoн 2). Xтo мoжa зрaзумeць вeлiч Tвaю, Нaйсьвяцeйшaя Дзeвa, штo нaрaдзiлa Xрыстa Бoгa i Tвoрцу сьвeту? Tы – Maцi i Дзeвa нaйблaслaвёнaя i прaслaўлeнaя, Нaдзeя нaшa, Kрынiцa супaкoю, Спaчынaк вeрныx, сьвeту Збaўлeньнe.
4.05.2023

Беларускія Іконы Багародзіцы ўшанавалі ў міжнародным Санктуарыі на Яснай Гары3 траўня 2023 г., ва ўрачыстасць Маці Божай, у міжнародным марыйным санктуарыі ў кляштары айцоў паўлінаў на Яснай Гары ў Чэнстахове,  былі выстаўлены для ўшанавання вернікамі марыйныя абразы з Беларусі.

 

Гэтыя 13 копій цудатворных Іконаў, якія ўшаноўваюцца ў Беларусі рыма-католікамі, грэка-католікамі і праваслаўнымі, выстаўляліся для ўшанавання ў многіх месцах Беларусі а таксама ў Вільні і Варшаве.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.