Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


29.06.2023

Айцы Царквы пра апосталаў Пятра і ПаўлаВыдатныя Айцы Царквы, такія як святы Ян Залатавусны, святы Аўгустын, святы Амброзій і іншыя пакінулі нам цудоўныя пахвальныя навукі ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла.

 

Больш пропаведзяў у іх гонар мае святы Ян Залатавусны. "Рым мае двое светлых вачэй, - кажа ён, - гэта целы тых святых апосталаў. Не так яснае неба, калі сонца разлівае свае прамяні, як светлы горад рымлян, які асвятляе ўсе канцы сусвету тымі двума светачамі". 

 

Святы Амброзій у дзень Пятра і Паўла вучыць: "Гэты дзень, браты, усім нам і ўсяму свету добра вядомы, таму што сёння памяць святых Пятра і Паўла, іх свята не можа схавацца ні ў адной частцы свету". Святы Аўгустын у адной са сваіх гамілій у іх гонар кажа: "Хоць па паданні ведаем, што яны не загінулі ў адзін час, усё ж такі памяць абодвух святкуем у адзін дзень, таму што апостал Павел на адзін год пазней загінуў у той жа дзень, у які Пётр з вузаў цела пераставіўся ў свет анёлаў".

29.06.2023

У Беларусь прыбыў спецыяльны пасланнік Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях у Будславе арцыбіскуп Гуджэроцці28 чэрвеня ў Мінск прыбыў Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, якога Святы Айцец Папа Францішак прызначыў сваім спецыяльным пасланнікам (Легатам) на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.


Высокага госця, які прыбыў у Беларусь у суправаджэнні асабістага сакратара айца Эмануіла Сабадаха OFM, сустрэў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. У Апостальскай нунцыятуры папскага Легата прывітаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, а таксама яго асабісты сакратар ксёндз Юрый Ясевіч, якому 10 гадоў таму ў Гродне арцыбіскуп Гуджэроцці ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне.

28.06.2023
Папа благаславіў копіі абразоў Багародзіцы з БеларусіКопіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня 2023 года прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Францішак.

 

Збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай – урачыстасцей у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі – у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы, у Чэнстахове.

28.06.2023

На інтэрнэт-партале Святога Пасаду даступны тэкст Кодэкса кананічнага права з перакладам на беларускую мовуЗ чэрвеня на інтэрнэт-партале Святога Пасаду Vatican.va даступны тэкст Кодэкса кананічнага права з перакладам на беларускую мову.


Кодэкс кананічнага права — адзін з асноўных прававых дакументаў Каталіцкага Касцёла, які быў абнародаваны ў Ватыкане Папам Янам Паўлам ІІ амаль 40 гадоў таму, 25 студзеня 1983 года. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пры падтрымцы Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупа Антэ Ёзіча пераклала Кодэкс Касцёла лацінскага абраду на беларускую мову, каб духавенства і ўсе зацікаўленыя маглі атрымаць доступ да кананічнага заканадаўства на сваёй мове.

26.06.2023

Спісы найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай прадставяць у РымеРаніцай 24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, з Мінска ў Рым скіраваліся спісы найбольш шанаваных на нашых землях цудадзейных абразоў Маці Божай, якія ўжо больш за два гады перэгрынуюць па парафіях Беларусі.


Копіі Марыйных ікон, створаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, суправаджае духоўны кіраўнік перэгрынацыі ксёндз Станіслаў Станеўскі CSsR.

24.06.2023
Папа Францішак суправадзіў місію Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроці ў Беларусі адмысловым ЛістомПапа скіраваў адмысловы ліст да свайго спецыяльнага пасланніка на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці ўзначаліць урачыстасці ў нацыянальным санктуарыі 30 чэрвеня і 1 ліпеня 2023 года.

23.06.2023
Відэазварот Папы да моладзі: наперад, убачымся ў Лісабоне!Папа Францішак скіраваў відэазвароты да моладзі, якая рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, а таксама да працаўнікоў, якія падрыхтавалі інфраструктуру мерапрыемства.

 

“Да сустрэчы ў Лісабоне засталося 40 дзён, як у Вялікі пост. Я гатовы! У мяне ўжо ёсць усё, што трэба, і я не магу дачакацца, каб паехаць! Некаторыя думаюць, што з-за хваробы я не змагу паехаць, але лекар сказаў, што можна, таму я буду з вамі”, - звярнуўся да маладых удзельнікаў Сусветных дзён моладзі Папа.

20.06.2023

Прызначаны Апостальскі адміністратар "sede vacante" італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі на Сіцыліі19 чэрвеня 2023 Яго Святасць Папа Францішак Апостальскім адміністратарам "sede vacante" (вакантнай сталіцы) італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі прызначыў кардынала Франчэска Мантэнэгра, архібіскупа-эмерыта архідыяцэзіі Агрыджэнта.

 

Грэка-каталіцкая Царква ў Італіі, таксама вядомая як італа-грэцкая або італа-албанская Царква, з'яўляецца Царквой "свайго права" (sui iuris) у Сулучнасці з Папам Рымскім, але якая захоўвае ўласныя структуры, дысцыпліну, традыцыі і візантыйскую літургію. 

17.06.2023
Прызначаны Апостальскі нунцый у КазахстанеПапа Францішак прызначыў апостальскім нунцыем у КАЗАХСТАНЕ мансеньёра Джорджа Джорджа Панамтхундыла, саветніка нунцыятуры, адначасова ўзвёўшы яго на тытулярны пасад Фларыяны, з годнасцю арцыбіскупа.
15.06.2023
L’Osservatore Romano пра візіт арцыбіскупа Галахера ў МанголіюL’Osservatore Romano паведаміла падрабязнасці візіту ў Манголію Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер наведаў азіяцкую краіну з афіцыйным візітам з 4 па 8 чэрвеня 2023 года.

 

Падарожжа адбылося ў рамках 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Манголіяй. Па прыбыцці ва Улан-Батар арцыбіскуп Галахер узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым катэдральным касцёле. Ён падзякаваў місіянерам у Манголіі за сведчанне веры і шчодрую евангелізацыйную дзейнасць, заклікаючы працягваць “ззяць як маякі надзеі і прыклады дабрыні”. Спасылаючыся на малалікасць мясцовай каталіцкай супольнасці, іерарх нагадаў, што менавіта ў малых і на першы погляд нязначных рэчах спаўняюцца самыя вялікія Божыя справы.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.