Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


25.07.2023
Папскі візіт у Манголію: рэлігійнае і геапалітычнае значэннеПапская пілігрымка ў Манголію дэманструе рашучасць Святога Айца ва ўвазе да самых забытых куткоў зямнога шара і жаданне служыць нават жменьцы вернікаў, якія там жывуць, - адзначыў кардынал Джорджа Марэнга.

 

Францішак зможа ўбачыць, як моцна развілася мясцовая супольнасць за апошнія два дзесяцігоддзі. "Мы – маленькі, але жывы Касцёл", - сказаў Апостальскі прэфект ва Улан-Батары.

25.07.2023

Тэзэ: Папе Францішку прадставілі новага прыёраДля мяне было важна, каб выбары новага настаяцеля Супольнасці Тэзэ адбыліся ў спакоі, без ціску часу і абставін, - так брат Алоіз патлумачыў у інтэрв'ю Vatican News абвешчанае 23 ліпеня 2023 года рашэнне сысці з пасады.

 

Новым настаяцелем Супольнасці стаў брат Мэцью. Афіцыйная перадача паўнамоцтваў адбудзецца 3 снежня 2023 года, у першую нядзелю Адвэнту.

22.07.2023
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды ІІІ Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзейУ сувязі з ІІІ Сусветным днём бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле ў нядзелю 23 ліпеня, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заахвочвае, каб у гэты дзень у парафіях было прачытана Пасланне Святога Айца Папы Францішка на ІІІ Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, а перадусім каб была створана магчымасць вернікам атрымаць у гэты дзень поўны адпуст, які з гэтай нагоды ўдзяліла Апостальская пэнітэнцыярыя. Акрамя звычайных ўмоў, якімі з’яўляюцца споведзь, святая Камунія і малітва ў інтэнцыях Святога Айца, атрыманне поўнага адпусту ў гэты дзень магчыма за наведванне пажылых людзей, і тых, хто знаходзіцца ў цяжкім становішчы ці ў патрэбе.
21.07.2023

Юбілей Нікейскага Сабора адзначаць з экуменічным акцэнтамУ 2025 годзе хрысціяне будуць адзначаць юбілей адной з найвялікшых падзей у гісторыі Касцёла – 1700-годдзе Нікейскага Сабора. Сусветная рада Цэркваў плануе шэраг экуменічных мерапрыемстваў.

 

Як напісаў у спецыяльным пасланні генеральны сакратар рады, пастар Джэры Пілэй, юбілей Першага Сусветнага Сабора – гэта нагода задумацца, што сёння азначае супольнае сведчанне хрысціян і супольнае служэнне Цэркваў. “1700 гадоў таму, так як і сёння, заклік да адзінства гучаў і гучыць у кантэксце неспакойнага, няроўнага і падзеленага свету”, - нагадаў пастар.

20.07.2023

Каталіцкія біскупы Еўропы заявілі пра этычную беспадстаўнасць права на абортКамітэт па этыцы Камісіі канферэнцый біскупаў Еўрапейскага Саюзу (COMECE) выступіў з заявай пра этычную неапраўданасць уключэння права на аборт у Хартыю фундаментальных правоў ЕС.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у дакуменце сцвярджаецца, што павага да чалавечай годнасці на кожным этапе жыцця, асабліва ў сітуацыях поўнай уразлівасці, з’яўляецца фундаментальным прынцыпам дэмакратычнага грамадства. З юрыдычнага пункту гледжання, у еўрапейскім ці міжнародным праве не існуе прызнанага права на аборт. Ні Хартыя фундаментальных правоў ЕС, ані Еўрапейская канвенцыя аб абароне правоў чалавека не падтрымліваюць права на аборт, — гаворыцца ў заяве.

20.07.2023

«Pro Ecclesia et Pontifice». Святар Віктар Данілаў (1927 - 2016)20 ліпеня 1927 г. у Яраслаўлі нарадзіўся а. Вiктар Данілаў, аўтар шматлікіх тэалагічных прац. Найбольш вядомая з іх — «Мой шлях да Бога і Каталіцкай Царквы». Рэлiгiйны дысідэнт, публіцыст, святар Грэка-Каталiцкай Царквы ў падполлi, вязень ГУЛАГу. 

 

Сваю грамадзкую дзейнасць пачаў чалавекам камуністычных поглядаў. У 1947 г. у Яраслаўлі паступіў у Педагагічны інстытут, а ў чэрвені 1948 г. быў арыштаваны за свае крытычныя выказванні пра Сталіна і быў абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі. Тэрмін адбываў у лагеры для асабліва небяспечных палітычных злачынцаў у Інце, Комі АССР. 

15.07.2023
АБВЯШЧЭННЕ АПОСТАЛЬСКАЙ АДМІНІСТРАТУРЫ ДЛЯ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІСёння, у суботу, 15 ліпеня 2023 года, у горадзе Мінску, у храме душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа, перад сабранымі святарамі і вернікамі Грэка-каталіцкай Царквы, у прысутнасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Антэ Ёзіча, быў прачытаны Дэкрэт Дыкастэрыі для Усходніх Цэркваў ад 30 сакавіка 2023 года, у якім абвяшчаецца пра заснаванне, пастановай Рымскага Пантыфіка Папы Францішка, Апостальскай Адміністратуры для вернікаў каталіцкай Царквы візантыйскага абраду і прызначэнні Высокадастойнага Архімандрыта Сяргея Гаека, М.І.С, Апостальскім Адміністратарам гэтай Апостальскай Адміністратуры. 
13.07.2023

З РЫМА ДА ПРАВЕДНАГА ЯЗЭПАІконы, якія 28 чэрвеня 2023 г. ў Рыме блаславіў Папа Францішак, прыбылі - для малітвы вернікаў - у храм грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа ў Мінску. Выбрана 3 іконы - асабліва блізкія беларускім грэка-католікам: Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Маці Божай Барунскай і Маці Божай Жыровіцкай. 

 

У днях 13-14-15 ліпеня храм адкрыты: 08:30 - 20:30.

13.07.2023
13 ліпеня - успамін блаславёнай мучаніцы Мар'яны (Бярнацкай)Мар’яну Бярнацкую расстралялі гестапаўцы 13 ліпеня 1943 г. на фартах каля Навумавічаў (Гарадзенскі раён), разам з 49 іншымі закладнікамі. Яна аддала сябе на смерць, ахвяраваўшы сваё жыццё за нявестку і за жыццё яшчэ ненароджанага ўнука. Усяго ў Навумавічах расстраляна каля 5 тысячаў чалавек.

Мар’яна Бярнацкая - маці шасцярых дзяцей, чацвёра з якіх памерлі пры родах, ведала цану жыцця і смерці. Любіла і цаніла жыццё. Яна была шчырай верніцай, вельмі шанавала Маці Божую.
Нарадзілася Мар'яна ў 1888 г., у Сапоцкінскім краі, у мястэчку Ліпск (цяпер — Польшча), ва ўніяцкай сям’і, дзе нават пасля скасавання Уніі ў 1874-75 гг. вернікі моцна трымаліся каталіцкай веры.
У драматычным 1943 г. яна ахвяравала сваё жыцьцё за нявестку і за жыцьцё яшчэ ненароджанага ўнука. Яшчэ амаль два тыдні яна правяла ў вязніцы ў Горадні і, як адзначаюць тыя, хто выжыў, увесь час заставалася спакойнаю і шчыра малілася, была ўзорам веры і моцнага духу для іншых вязняў (сярод якіх было і 6 каталіцкіх святароў).
12.07.2023

Новапрызначаны кардынал Гуджэроцці пра сваю намінацыю і нядаўні візіт у БеларусьПраз тыдзень пасля візіту ў Беларусь у якасці Спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на ўрачыстасцях у гонар 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў менаваны кардыналам.

 

Пасля намінацыі іерарх даў інтэрв’ю Італьянскай рэдакцыі парталу Vatican News, якое было апублікавана 12 ліпеня.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.