Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


5.08.2023

Юнакі і дзяўчаты з Беларусі разам з арцыбіскупам Станеўскім супольна перажываюць дні моладзі ў ЛісабонеЗ 2 па 4 жніўня ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі, якія праходзяць у сталіцы Партугаліі Лісабоне, збіраліся на сустрэчы Rise up, падчас якіх супольна маліліся і разважалі на вызначаныя тэмы.


Удзельнікі СДМ з Беларусі, якія прыбылі ў Лісабон разам з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, збіраліся на сустрэчы ў лісабонскім касцёле святога Стэфана.

4.08.2023
Папа Францішак на цырымоніі адкрыцця СДМ-2023: Бог любіць нас!Памятаць і нагадваць адзін аднаму аб тым, што Бог любіць нас, - заклікаў Францішак удзельнікаў цырымоніі адкрыцця Сусветных дзён моладзі – 2023 у Лісабоне.

 

Увечары 3 жніўня 2023 года Францішак прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Сусветных дзён моладзі, якая прайшла ў лісабонскім парку Эдуарда VII. З гэтага вялізнага парка, названага ў гонар караля Вялікабрытаніі, адкрываецца выдатны від на гарадскія пагоркі і кварталы. Парк упрыгожваюць штучныя сажалкі, скульптуры, павільён і аранжарэя, а таксама самы вялікі ў свеце сцяг Партугаліі.

1.08.2023

У жніўні Папа Францішак запрашае маліцца за моладзь з нагоды СДМ27 ліпеня было абнародавана відэа, у якім Папа Францішак асабіста агучыў сваю малітоўную інтэнцыю на жнівень.


Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, яна звязаная з правядзеннем Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.

1.08.2023

Святы Альфонс Лігуоры1 жніўня Царква святкуе памяць св. Альфонса Лігуоры, Настаўніка Царквы, заснавальніка Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў, які памёр у гэты дзень у 1787 г.

 

У 1732 г. св. Альфонс далучыў да евангелізацыі сярод найбольш занядбаных людзей групу святароў - так з'явілася Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля.

1.08.2023

1 - 14 жніўня: УСПЕНСКІ ПОСТ1 жніўня пачынаецца самы малады з чатырох гадавых пастоў — Успенскі.

 

Ім мы рыхтуемся да найвялікшага свята Найсвяцейшай Багародзіцы, яе святога Успення. Так мы наследуем пост і малітвы Беззаганнай Дзевы Марыі, якімі Яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў сваім святым Унебаўзяцці. Успенскі пост таксама вядомы як Багародзічны, а таксама Спасаўскі.

31.07.2023

Трыумф веры. У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаўУ апошнія дні ліпеня сэрцы вернікаў напаўняе асаблівае пакліканне: пакліканне пераадолець цяжкасці, пакліканне пакінуць дома ўсе свае справы, пакліканне выправіцца ў шлях і прыбыць у Росіцу. Тут  28 і 29 ліпеня адбыліся ўрачыстасці ў гонар блаславёных Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.


80 год таму айцы марыяне прынялі пакутніцкую смерць разам з даручанай Хрыстом паствай. Больш за паўтары тысячы людзей згарэлі ў агні.

28.07.2023

НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ - дзень 3-ціКандак 13 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ):  

Блаславёныя пакутнікі, адважныя сьведкі Хрыстовыя, Антоні і Юры, адгукнуліся вы ўсёй душой на заклік Божы, на патрэбы і гора людзей, прыняўшы сьмерць у духу любові разам з братамі ў Росіцы. Праз вас Міласэрны Бог зрабіўся прысутным у цярпеньнях шматлікіх ахвяраў вайны. Вы сталіся прыкладам сапраўднай хрысьціянскай пакоры, нязломнай веры і вялікай любові. Таму на вас спадзяемся і надзею маем дасягнуць жыцьця вечнага вашымі малітвамі. І Хрысту Госпаду, які праз вас праславіўся, сьпяваем песьню ўсхваленьня: 

 “Алілуя”.

27.07.2023

Праграма ўрачыстасці - РОСІЦА 202328 ліпеня 2023, Пятніца

18.00 — святая Імша для пілігрымаў

20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам (вернікі Грэка-Каталіцкай Царквы)

21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту; Ружанец

22.00 — малітва праслаўлення, канферэнцыя

 

29 ліпеня, Субота

0.00 — урачыстая святая Імша

2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа

3.00 — росіцкі Крыжовы шлях

7.30 — Літургія Усходняга абраду

10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці

12.00 — абед

27.07.2023

НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ - дзень 2-гіІкас 1 (АКАФІСТУ РОСІЦКІМ МУЧАНІКАМ):

Пажадаў Усемагутны Бог зрабіць вас, верныя сыны Сьвятой Царквы Паўсюднай, апекунамі нашага краю беларускага, празь які прайшоў ваш жыцьцёвы і пакутніцкі шлях да Нябеснага Валадарства. Таму мы, дзеці гэтай зямлі, захапляючыся прыкладам веры вашай непахіснай і ахвярнага пастырскага служэньня, за ласку гэтую Богу падзяку прыносячы, радасна ўсклікаем:

Радуйцеся, Божыя пасланцы‌ міласэрнасьці;

Радуйцеся, адважныя сьведкі Хрыста;

Радуйцеся, нязгасныя сьветачы веры;

Радуйцеся, мужныя ваяры нябеснага сьвятла;

Радуйцеся, непераможныя рыцары любові;

Радуйцеся, верныя сыны Маці-Царквы;

Радуйцеся, шчырыя выканаўцы Божай волі;

Радуйцеся, годныя пераймальнікі апосталаў;

Радуйцеся, сьвятыя апекуны нашай зямлі;

Радуйцеся, духоўныя дарадцы нашага жыцьця;

Радуйцеся, нястомныя хадайнікі Божыя;

Радуйцеся, добрыя заступнікі душаў людскі‌х;

Радуйцеся, Антоні і Юры, блаславёныя пакутнікі з Росіцы!

26.07.2023

НА ШЛЯХУ ДА РОСІЦКІХ МУЧАНІКАЎ26 - 28 ліпеня 2023 праходзіць пешая Пілігрымка з Друі ў Росіцу (якую арганізуюць Айцы марыяне).

 

Пілігрымы кіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя і Антонія - мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.