Пошук

Каляндар

 
аўторак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


12.09.2023

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі на ўрачысатасці ў Бялынічах: «Сёння настаў час нашага сведчання»У нядзелю 10 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, адбыўся фэст у гонар Маці Божай Бялыніцкай, цудадзейны абраз якой адным з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў каранаваны папскімі каронамі.


Непасрэдна перад урачыстасцю, з 8 па 10 верасня, ў бялыніцкай парафіі адбывалася Саракагадзіннае набажэнства, удзел у якім узялі як мясцовы вернікі, так і валанцёры з розных мясцін нашай краіны.

11.09.2023

14 верасня ў Каталіцкай Царкве адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа

14 ВЕРАСНЯ - у Каталіцкай Царкве адзначаецца свята Узвышэння Пачэснага і Жыватворчага Крыжа Гасподняга.


Дні 11-12-13 верасня варта выкарыстаць як TRIDUUM падрыхтоўкі да Свята. Можна скарыстацца Малітвай Францішка Скарыны.

 

Літургія Свята ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска:

+СЕРАДА, 13.09.2023  у 18:30 - у храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7);

+ЧАЦВЕР, 14.09.2023 у 18:30 - у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) і ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (зав. Снежны, д. 7).

 

Свята Узвышэння Святога Крыжа: гісторыя і традыцыі

 

9.09.2023

Святы Пасад зрабіў заяву перад беатыфікацыяй сям’і Ульма — мучанікаў, забітых гітлераўцамі ў Польшчы5 верасня Святы Пасад абнародаваў заяву адносна беатыфікацыі сям’і Ульма, якая адбудзецца ў Польшчы 10 верасня.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у дакуменце, падпісаным Прэфектам Дыкастэрыі па справах кананізацыі кардыналам Марчэло Сэмэрара, сказана, што дзіця, якім была цяжарная Вікторыя Ульма, нарадзілася ў момант мучаніцкай смерці маці, таму і было далучана да групы дзяцей-мучанікаў.

9.09.2023
Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у БеларусіЗала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі.

 

Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца.

 

Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. З 15 верасня 2004 года па 15 ліпеня 2011 года дыпламатычнае прадстаўніцтва Святога Пасада ў краіне ўзначальваў арцыбіскуп Марцін Відавіч, які, як і цяперашні нунцый, належыць да духавенства Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі.

 

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

8.09.2023

ДНІ МАЛІТВЫ ЗА ГОРАД МІНСК - 20238 верасня 2023, Свята Нараджэння Багародзіцы – гэта добрая нагода, каб у асаблівай малітве ўзгадаць шматканфесійны горад Мінск, які святкуе сваё 956-годдзе.

 

У мінскіх грэка-каталіцкіх супольнасцях “вяночак малітвы” пачаўся ўжо ў сераду – 6 верасня 2023 (на Літургіі ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі).

 

8 верасня - пятніца: Боская Літургія свята Раства Багародзіцы у храме Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе д. 6) - у 18:30.

8.09.2023

40 ГОД БІСКУПСКАЙ ХІРАТОНІІ ЎЛАДЫКІ ЎЛАДЗІМІРА ТАРАСЕВІЧА8 верасня 1983 г. адбылася біскупская хіратонія Уладзіміра Тарасевіча, OSB, прызначанага Апостальскім візітатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе. 

 

Яго хіратонію здзейсніў украінскі грэка-каталіцкі біскуп з епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША) Інакенцій Іларыён Латоцкі ў саслужэнні рыма-каталіцкага біскупа Даніэля Вільяма Кучэры з епархіі Саліна (ЗША) і русінскага біскупа Эміля Джона Міхаліка з грэка-каталіцкай епархіі Парма (ЗША).

8.09.2023

8 верасня - свята Нараджэння Найсвяцейшай БагародзіцыЗвесткі аб Нараджэнні Найсвяцейшай Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля ад Якуба, напісанага ў 2 ст. З гэтага апокрыфа мы даведваемся, што бацькі Божай Маці Якім і Ганна доўгі час былі бяздзетнымі, што ў народзе лічылася ганьбай. Бо, паводле традыцыі, кожны праведнік павінен даць нашчадкаў Ізраілю. З-за гэтага Якім, нягледзячы на ўсё сваё багацце, быў пагарджаны перад людзьмі і не мог першым прынесці дары Богу.

 

У пошуках адказу ад Бога Якім адпраўляецца пасціцца сорак дзён і начэй у пустыню, у той жа час Ганна моліцца дома аб дараванні дзіцяці, якое яна прысвяціць Госпаду. Бог адказвае на малітву Ганны і Якіма і абвяшчае праз анёла, што яны зачнуць дзіця, якое будзе праслаўлена ва ўсіх народах. Якім з вялікай радасцю вяртаецца дадому, раздаючы народу і святарам мноства падарункаў, а праз дзевяць месяцаў Ганна нараджае дзяўчынку, якую называе Марыяй.

5.09.2023

5 ВЕРАСНЯ - літургічны Успамін св. Маці Тэрэзы з КалькутыУспамінаючы гераічны "подзвіг міласэрнасці" Маці Тэрэзы, вернікі ў грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі абмяркоўваюць формы сацыяльнага служэння ў новым царкоўным годзе.

 

Віншуем Сясцёр Маці Тэрэзы, якія мужна і ахвярна служаць ў Гомелі. Іхні Дом міласэрнасці ў Гомелі наведаў архімандрыт Сяргей (Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі) у суботу, 26 жніўня 2023.

5.09.2023

У Мінску адбыўся гістарычны сімпозіум, прысвечаны 225-годдзю з часу заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбыўся гістарычны сімпозіум, прысвечаны 225-годдзю з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.


У ім бралі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, найстарэйшы каталіцкі іерарх у нашай краіне біскуп Казімір Велікаселец, Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама святары, браты і сёстры законныя, навукоўцы, даследчыкі і свецкія вернікі.

3.09.2023

25 год адыходу ў вечнасць протапрэзбітара Яна Матусевіча2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. ён быў пробашчам першай грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску - парафіі Праведнага Язэпа. З 1993 г.быў першым дэканам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. 

 

У гадах 1979-1990, калі немагчыма было праводзіць публічна душпастырскую працу ў грэка-каталіцкім абрадзе, а. Ян быў пробашчам рыма-каталіцкай парафіі ў Барунах, пры даўнім базыльянскім храме.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.