Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


31.10.2023

УCХОДНІЯ ЦЭРКВЫ І ШЛЯХ ДА АДЗІНСТВА ХРЫСЦІЯНАЎУвечары 28 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая Справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў.


Дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. Права голасу мелі 344 удзельнікі Сіноду, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, у тым ліку жанчыны.

27.10.2023
Удзельнікі Сінода Біскупаў скіравалі Ліст да народа БожагаУдзельнікі Сінода Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане, скіравалі Ліст да народа Божага. Каб узрастаць у распазнаванні Касцёл павінен слухаць усіх, гаворыцца ў звароце.

 

“Дарагія сёстры, дарагія браты, завяршаючы працу першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, мы хочам разам з вамі падзякаваць Богу за цудоўны і багаты досвед, які толькі што атрымалі. Гэты благаслаўлёны час мы перажылі ў глыбокай еднасці з вамі. Мы былі падтрыманыя вашымі малітвамі, несучы з сабой вашы чаканні, вашы пытанні, а таксама вашы страхі”, - такім словамі пачынаецца Ліст да народа Божага, які быў абнародаваны ўвечары 25 кастрычніка 2023 года, пасля ўхвалення яго зместу шляхам галасавання ўдзельнікаў сінадальнага сходу.

26.10.2023

НОВЫ ПЕРШАЕРАРХ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫЯго Святасць Папа Францішак прызначыў сёння (26.10.2023) Архіепіскапам Мітрапалітам Прэшаўскім пачэснага ераманаха Ёну (Максіма), ігумена Студыцкай Лаўры Унева (Украіна).

 

Уладыка Ёна (Jozef Maksim) нарадзіўся ў Левачы (Славакія) 21 лістапада 1974 г. Вучыўся на грэка-каталіцкім тэалагічным факультэце ў Прэшаве і 11 ліпеня 1998 г. быў рукапакладзены ў святары. У 2017 г. скончыў дактарантуру ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме з дысертацыяй на тэму студыцкага манаства. Пасля вяртання ва Украіну быў настаяцелем манастыра святога Міхаіла ў Львове; у 2020 г. абраны ігуменам Лаўры Унів.

26.10.2023
400-годдзе мучаніцтва святога Язафата Кунцэвіча згадаюць у РымеДаследчыкі постаці Язафата Кунцэвіча з розных краін свету збяруцца ў Рыме з нагоды 400-годдзя мучаніцкай смерці гэтага апостала хрысціянскага адзінства. Святы быў забіты 12 лістапада 1623 года ў Віцебску.

 

13-14 лістапада 2023 года ў Папскім усходнім інстытуце пройдзе міжнародная канферэнцыя на тэму: Самасвядомасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнне Язафата Кунцэвіча. Форум адбудзецца пад патранажам Вярхоўнага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава Шаўчука, прадстаяцеля Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы. З уступным словам да яго ўдзельнікаў звернецца кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.

25.10.2023
Папа Францішак: евангелізацыя патрабуе адзінства, інкультурацыі і свабодыАдзінства, інкультурацыя і свабода – на гэтыя тры аспекты евангелізацыйнай дзейнасці святых Кірыла і Мятода звярнуў увагу Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 25 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане.

 

Францішак прысвяціў катэхезу “двум вельмі вядомым на Усходзе братам”, названым “Апосталамі славян” – святым Кірылу і Мятоду. Яны нарадзіліся ў IX стагоддзі ў Грэцыі ў арыстакратычнай сям’і, але адмовіліся ад палітычнай кар’еры і пакінулі ўсё, каб прысвяціць сябе манаскаму жыццю. Іх прабыванне ўдалечыні ад свету, аднак, працягвалася нядоўга: братоў адправілі як місіянераў у Вялікую Маравію, дзе ў той час пражывалі розныя народы, што былі часткова евангелізаваныя, але яшчэ захоўвалі многія язычніцкія звычаі і традыцыі. Таму мясцовы князь прасіў, каб нехта змог патлумачыць хрысціянскую веру на іх мове.

24.10.2023

Пятніца, 27 кастрычніка 2023: Дзень посту і малітвы за мірЗВАРОТ

Каталіцкіх біскупаў Беларусі
адносна дня посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру

Мінск, 19 кастрычніка 2023 г.

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

 

18 кастрычніка гэтага года, падчас Генеральнай аўдыенцыі, Святы Айцец Францішак, разважаючы пра шматлікія ваенныя канфлікты ў свеце сказаў: «У свеце адкрыта шмат франтоў вайны. Няхай змоўкне зброя, няхай будзе пачуты крык бедных і дзяцей аб міры. Вайна не вырашыць ніводнай праблемы. Яна сее толькі смерць і разбурэнне. Яна павялічвае нянавісць. Яна памнажае помсту». Пры гэтым Пантыфік дадаў, што вайна перакрэслівае будучыню. «Заахвочваю вернікаў стаць на адзін бок у гэтым канфлікце — бок міру, — не толькі словамі, але малітвай», — заклікаў Папа Францішак.

22.10.2023

“Ісус Хрыстос патрабуе штодзённага, вернага і адданага служэння”У нядзелю, 22 кастрычніка 2023 года, у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі завяршылася малітоўная Дэкада ўшанавання св. Яна Паўла ІІ. Гэта былі дні асаблівай малітвы за Царкву.

 

У Мінску вернікі сабраліся на малітву перад Іконай Яна Паўла ІІ ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў архімандрыт Сяргей (Гаек) ў саслужэнні протапрэзбітараў Андрэя Абламейкі і Яўгена Усошына, і дыякана Аляксандра Хахлова. Хор разам з вернікамі радасна і дастойна праслаўлялі Госпада і маліліся за Царкву.

22.10.2023

Падчас урачыстасці ў Барунах біскуп Кашкевіч абвясціў аб будучай каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных.


Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, сёлетняя ўрачыстасць адзначалася ў 330-ю гадавіну з часу прызнання абраза Маці Божай Барунскай цудадзейным. Больш за тры стагоддзі таму спецыяльная касцёльная камісія ўпершыню даследавала і афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сведчанняў аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Панны Марыі ў гэтым месцы.

19.10.2023

Апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum на тэму кліматычнага крызісу даступная па-беларуску4 кастрычніка ў Ватыкане была абнародавана апостальская адгартацыя Папы Францішка Laudate Deum, у якой Святы Айцец папярэджвае аб тым, што чалавек, прэтэндуючы на месца Бога, уяўляе найбольшую небяспеку для самога сябе.


Апублікаваная ва ўспамін святога Францішка Апостальская адгартацыя дапаўняе энцыкліку Laudato si' ад 2015 года. 

19.10.2023

ПРАЦЯГВАЕЦЦА ДЭКАДА МАЛІТОЎНАГА ЎШАНАВАННЯ Св. ЯНА ПАЎЛА ІІУ літургічным каляндары Каталіцкай Царквы ўспамін св. Яна Паўла ІІ, папы, прызначаны на дзень 22 кастрычніка.


45 год таму - 16.10.1978 кардынал Кароль Вайтыла, архібіскуп Кракава быў абраны Біскупам Рыму; у нядзелю  - 22.10.1978  ён ўрачыста ўступіў на катэдру св. Пятра.

 
У Мінску малітоўная Дэкада пачалася ў Пятніцу 13.10.2023 на Боскай Літургіі ў 18:30 у храме Прав. Язэпа (вул. Арджанікідзе, д. 6); 


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.