Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


14.12.2023

12 дзён на шляху да Божага Нараджэння з Акафістам Найсвяцейшай БагародзіцыСтаражытны гімн добра ўводзіць вернікаў у Тайну Уцелаўлення Сына Божага.

 

Частка I 

 

ДЗЕНЬ І (14 снежня) - Ікас 1

Князь анёлаў быў пасланы з неба сказаць Багародзіцы «Радуйся». Убачыўшы, як Ты, Госпадзе, прыняў цела ад Яе, калі яшчэ ня сьціх бесьцялесны гук ягоных словаў, ён сумеўся і ўсклікнуў: 

 

Радуйся, бо дзякуючы Табе радасьць зазьзяе! 

Радуйся, бо праз Цябе згіне праклён! 

Радуйся, Узьняцьце з падзеньня Адама! 

Радуйся, Вызваленьне Эвы ад сьлёзаў! 

 

Радуйся, недасяжная Вышыня думак людзкіх! 

Радуйся, Глыбіня непранікальная нават для анёлаў! 

Радуйся, Пасад Уладара! 

Радуйся, Носьбітка Таго, Хто носіць усё! 

 

Радуйся, Зорка, праз якую сонца зазьзяла! 

Радуйся, Улоньне Божага ўцелаўленьня! 

Радуйся, бо праз Цябе абнаўляецца ўсё стварэньне! 

Радуйся, бо праз Цябе пакланяемся Творцы! 

* Радуйся, Дзева Маці! 

 

Кандак 2

Ведаючы сваё чыстае дзявоцтва, сьвятая сьмела адказвае Габрыэлю: «Дзіўнымі і цяжкімі да ўспрыняцьця для душы маёй здаюцца словы твае: што гэта ты кажаш мне пра нараджэньне бяз семя зачатага і клічаш: Алілуя!»

9.12.2023
Папа Францішак: перад бэтлеемскімі яслямі падумаем пра драму Святой Зямлі9 снежня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі дэлегацыі з італьянскіх Рыеці і Макры, адкуль сёлета былі дастаўлены на плошчу святога Пятра бэтлеемскія яслі і святочная ёлка.

 

Пантыфік адзначыў, што стаенка, якая будзе ўпрыгожваць галоўную ватыканскую плошчу, нагадвае пра атмасферу Божага Нараджэння 1223 года ў Рэацінскай даліне, дзе спыняўся святы Францішак Асізскі. “У яго думках яшчэ быў жывы ўспамін пра падарожжа ў Святую Зямлю, а пячора ў Грэча нагадала бэтлеемскі краявід”, - сказаў Папа, заўважаючы, што менавіта тут святы з дапамогай сваіх паплечнікаў і мясцовага люду стварыў жывыя калядныя яслі, даўшы пачатак традыцыі батлейкі, як мы разумеем яе сёння.

1.12.2023
Папа Рымскі напісаў да Патрыярха КанстанцінопальскагаМы горача молімся, каб спынілася бразганне зброяй, якое прыносіць толькі смерць і разбурэнне, і каб дзяржаўныя і рэлігійныя лідары шукалі шлях дыялогу і прымірэння, - напісаў Папа ў пасланні да Патрыярха Канстанцінопальскага.

 

Нагодай стала ўрачыстасць святога апостала Андрэя, нябеснага заступніка і абаронцы Канстанцінопальскай Царквы. “Рухомы сардэчнымі пачуццямі братэрскай любові і памятаючы аб глыбокіх сувязях веры, надзеі і любові, якія аб’ядноўваюць Цэрквы-сёстры Рыма і Канстанцінопаля, шлю табе, дарагі Брат у Хрысце, сардэчныя пажаданні”, - гаворыцца ў пасланні Францішка.

30.11.2023
Канстанцінопаль: візіт дэлегацыі Святога ПасадаДэлегацыя Святога Пасада знаходзіцца ў гэтыя дні з візітам на Фанары, у рэзідэнцыі Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І.

 

У рамках абмену дэлегацыямі на святы святых апекуноў, 29 чэрвеня ў Рыме на ўрачыстасць святых Пятра і Паўла і 30 лістапада ў Стамбуле на ўрачыстасць святога Андрэя, кардынал Курт Кох зноў узначальвае дэлегацыю Святога Пасада на сёлетняе свята Канстанцінопальскага Патрыярхату.

30.11.2023

АПОСТАЛ АНДРЭЙ - ПАКРАВІЦЕЛЬ ХРЫСЦІЯНСКАГА БРАТЭРСТВАУ царкоўным каляндары: 30 лістапада свята св. Апостала Андрэя Першапакліканага - Апякуна Ўсходняй Царквы.

 

У супольнасцях беларускіх грэка-католікаў гэта традыцыйны Дзень малітвы за ўсе Цэрквы візантыйскай традыцыі.

У дні 29-30 лістапада 2023 г. молімся асабліва за праваслаўных Братоў і Сясцёр, якія 28 лістапада пачалі Перадкалядны пост (“Рождественский пост”).

У Мінску, у грэка-каталіцкім храме Прав. Язэпа, вул. Арджанікідзе, 6 - Боская Літургія ў 18:30, у чацвер, 30.11.23

18.11.2023
Кардыналу Леанарда Сандры споўнілася 80 гадоў18 лістапада 2023 года споўнілася 80 гадоў аднаму з самых вядомых членаў Калегіі кардыналаў і яе віцэ-дэкану, аргенцінскаму кардыналу Леанарда Сандры. Ён страціў права ўдзельнічаць у магчымым канклаве.

 

Рымскае служэнне Сандры пачалося ў 1970 годзе – ён быў накіраваны на вучобу на факультэце кананічнага права Грыгарыянскага ўніверсітэта. У 1971 годзе пачаў навучанне ў Папскай касцёльнай акадэміі, якая выхоўвае дыпламатаў Святога Пасада. Праз тры гады яго прызначылі аташэ апостальскай нунцыятуры на Мадагаскары і Маўрыкіі, а ў 1977 годзе перавялі ў канцылярыю Дзяржаўнага сакратарыята. Пасля дванаццацігадовага служэння ў Ватыкане, у 1989 годзе святар стаў дарадцам нунцыятуры ў Злучаных Штатах Амерыкі.

16.11.2023

Папе Францішку падаравана дыск "Пахвала святому Язафату"У Рыме працягваюцца святкаванні 400-годдзя Мучаніцтва святамучаніка Язафата.

 

15 лістапада 2023 г., на агульнай аўдыенцыі, архімандрыт Сяргей, апостальскі адміністратар, перадаў Папу Францішку дыск "Пахвала св. Язафату/ Praise to Saint Josaphat", запісаны братамі з Orientale Lumen music Group (Сяргей Раюнец, Арцём Сітнікаў, Алесь Палуйка і Андрэй Латыш). Папа сказаў: Grazie! che preghino per me (хай моляцца за мяне).

 

8.11.2023

8 лістапада Усходнія Цэрквы адзначаюць Сабор святога арханёла МіхалаСвята ў гонар св. арханёла Міхала і іншых бесцялесных сілаў устанавілі ў IV ст. Гэтае свята называецца саборам таму, што ў гэты дзень Царква ўшаноўвае сабор — збор усіх бесцялесных сілаў разам са св. арханёлам Міхалам, а таксама сабор — збор людзей на зямлі для праслаўлення нябесных Сілаў.

 

Пра Міхала як анёла, які апякуецца ізраільскім народам, мы ведаем з грэцкага перакладу кнігі прарока Даніэля, якая з'яўляецца часткай Старога Запавету (Дан. 10). У Новым Запавеце Міхал выступае ў якасці военачальніка анёльскага войска, пра што мы даведаемся з кнігі Адкрыцця (Адкр. 12).

7.11.2023

На старадаўніх каталіцкіх могілках Мінска вернікі маліліся за памерлых на чале з арцыбіскупам Станеўскім2 лістапада, ва успамін Усіх памерлых вернікаў, працэсію па Кальварыйскіх могілках сталіцы, а потым цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.


Разам з іерархам, а таксама з Апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, ксяндзом канонікам Юрыем Ясевічам і пробашчам ксяндзом Андрэем Сіповічам вернікі розных парафій горада прайшлі ў працэсіі паміж магіл, узгадваючы ў малітве памерлых святароў, бацькоў і продкаў, сваякоў і дабрадзеяў, ахвяр войнаў і загінулых у катастрофах, а таксама ўсіх памерлых і церпячых у чыстцы.

31.10.2023

УCХОДНІЯ ЦЭРКВЫ І ШЛЯХ ДА АДЗІНСТВА ХРЫСЦІЯНАЎУвечары 28 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая Справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў.


Дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. Права голасу мелі 344 удзельнікі Сіноду, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, у тым ліку жанчыны.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.