Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


24.12.2023

Віншавальнае Слова Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея (Гаека) на Свята Раства Хрыстовага (2023).

 

23.12.2023

Каляды 2023: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанніЗ нагоды ўрачыстасці Нараджэння Пана, 24 і 25 снежня Белтэлерадыёкампанія рыхтуе шэраг святочных праграм.


  • У нядзелю 24 снежня прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі сёлета будзе весціся на тэлеканале «Беларусь 1» з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Узначаліць урачыстую цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
    Пачатак прамой трансляцыі ў 22.20.
22.12.2023
Касцёлы Святой Зямлі заклікаюць спыніць баявыя дзеянніНа фоне вайны на Блізкім Усходзе Патрыярхі і кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў Святой Зямлі асудзілі ўсе акты насілля і заклікалі да спынення баявых дзеянняў.

 

У традыцыйным пасланні на Божае Нараджэнне яны падкрэслілі, што за два з паловай месяцы вайна прынесла неймаверныя пакуты літаральна мільёнам людзей.

22.12.2023

“Хрыстос нарадзіўся - славім Яго!”Расклад грэка-каталіцкіх багаслужбаў у г. Мінску

на свята Раства Хрыстовага 2023 г.

 

НЯДЗЕЛЯ, 24 снежня 2023 Нядзеля Святых Айцоў

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая Цудатворцы
Капліца Душпастырскага цэнтра св. Язэпа, вул. Арджанікідзэ д. 6

гадз. 10:00 – Боская Літургія


***

 

Святы Вечар Раства Хрыстовага

гадз. 18:00 – Боская Літургія, Блаславенне каляднай прасфоры

 

***


Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Парафія Святога Духа
Капліца Душпастырскага цэнтра, зав. Снежны д. 7

гадз. 17:00 – Боская Літургія, Блаславенне каляднай прасфоры

22.12.2023

22 снежня - дзякуем Госпаду за подзвіг а. Уладзіслава Чарняўскага22 снежня 2023 г. спаўняецца 22 гады ад адыходу ў вечнасць а. Уладзіслава Чарняўскага, марыяніна, беларускага рыма-каталіцкага святара, які праз пераклады на беларускую мову Бібліі і рыма-каталіцкіх літургічных тэкстаў зрабіў вялікі ўнёсак у сучасную беларускую культуру.

 

 

Дзякуем worship.by за агучанне біблійнага тэксту.

20.12.2023
Папа Францішак: бэтлеемскія яслі – школа прастаты і крыніца радасціБэтлеемскія яслі ўзніклі, каб вярнуць нас да таго, што важнае: да Бога, які прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас, - адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якую правёў 20 снежня 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.

 

“800 гадоў таму, на Божае Нараджэнне 1223 года, святы Францішак Асізскі зрабіў у Грэча першую жывую стаенку. У той час калі ў дамах і многіх іншых месцах устанаўліваюцца ці ўжо ўстаноўлены бэтлеемскія яслі, нам будзе карысна зноў адкрыць для сябе іх вытокі”, - сказаў на пачатку катэхезы Пантыфік.

17.12.2023

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ - AD MULTOS ANNOS PROSPEROS! Віншуем Яго Святасць Папу Францішка з 87-мі народзінамі. 

 

Францішак (да абрання - Хорхэ Марыа Бергольё)  — Папа Рымскі з 13 сакавіка 2013 года. 

 

Першы ў гісторыі папа з Новага Свету і першы за больш за 1200 гадоў папа не з Еўропы. Першы папа-езуіт. Першы папа-манах з часоў Рыгора XVI.

 

Дата і месца нараджэння: 17 снежня 1936 г. , Флорэс, Буэнас-Айрэс, Аргенціна 

 

У нястомнай малітве даручаем Госпаду нястомнае служэнне Папы Францішка.

 

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ!

16.12.2023

НА МНОГІЯ ЛЕТЫ!16 снежня 1998 - 25 год таму - святарскія свячанні атрымаў а. Андрэй Абламейка і быў прызначаны другім (пасля а. Яна Матусевіча) пробашчам Парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску.

 

Віншуем і жадаем протапрэзбітару Андрэю здароўя і Божага Блаславення "на многія ды шчасныя леты"!

15.12.2023

ПОЎНЫ ЮБІЛЕЙНЫ АДПУСТЗ нагоды таго, што 800 гадоў таму ў Грэча ў Італіі св. Францішак пажадаў згадаць Нараджэнне Госпада, заснаваўшы традыцыю ўстанаўлення ясляў, Папа Францішак пастанавіў:

 

Пачынаючы з 8 снежня 2023 г. – урачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (паводле рыма-каталіцкага календара), да 2 лютага 2024 г. – свята Стрэчання Гасподняга, вернікі Каталіцкай Царквы могуць атрымаць поўны АДПУСТ на агульных умовах, наведваючы храмы, якія належаць айцам францішканцам па ўсім свеце, і молячыся перад усталяванымі там ЯСЛЯМІ.

 

Таксама тыя, хто хварэе або фізічна не можа ўдзельнічаць у богаслужэннях, могуць скарыстацца дарам поўнай індульгенцыі, ахвяруючы свае пакуты Госпаду або здзяйсняючы практыкі набожнасці.

15.12.2023

З удзелам нунцыя Ёзіча ў Мінску прайшла аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі14 снежня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску прайшла перадкалядная сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая завяршылася традыцыйным дзяленнем аплаткай.


У пастырскай сустрэчы ў галоўным касцёле сталіцы ўзялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, дзясяткі святароў і кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў парафіях на тэрыторыі Мінскай і Магілёўскай вобласцяў. Сустрэча распачалася з супольнай малітвы Літургіі гадзінаў, пасля чаго духоўны айцец святароў архідыяцэзіі ксёндз канонік Аляксандр Барыла з Вілейкі прамовіў аскетычную канферэнцыю, якую ў перыяд Адвэнту прысвяціў аднаму з сямі галоўных грахоў — зайздрасці.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.