Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


5.04.2024

Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь аб прызначэнні Біскупа-Каад’ютара Гродзенскай дыяцэзііСёння, 5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Ксяндза Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу Пробашча Парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, Біскупам-Каад’ютарам гэтай жа Дыяцэзіі.


Вышэйзгаданае рашэнне будзе апублікавана сёння, 5 красавіка 2024 года, ў Рыме а 12:00. Апостальская Нунцыятура віншуе новага Біскупа-Каад’ютара з новай касцёльнай пасадай у Гродзенскай дыяцэзіі і даручае яго біскупскае служэнне Беззаганнай Маці Божай.

5.04.2024

«З Богам для Беларусі». У Мінску праходзіць выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам першай паловы ХХ стагоддзя3 красавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адкрылася выстава, прысвечаная выдатным каталіцкім святарам ХХ стагоддзя. Яе мэта — узгадаць тых асоб, хто ў свой час усе свае сілы і намаганні прыклалі дзеля таго, каб Божая слова гучала ў Беларусі на роднай мове.


На пачатку да сабраных звярнуўся ксёндз Аляксандр Шамрыцкі, духоўны апякун сацыяльнага центру. Вітаючы прысутных, асаблівым чынам ён прывітаў старшыню Канферэнцыі Біскупаў на Беларусі біскупа Алега Буткевіча, арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча і Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.

3.04.2024

Патрыярх Варфаламей настойвае на адзінай даце Пасхі для ўсіх хрысціянУсяленскі Патрыярх Варфаламей працягвае намаганні, каб усе хрысціяне святкавалі Вялікдзень у адзін дзень. У мінулую нядзелю ганаровы кіраўнік Праваслаўнай Царквы накіраваў самыя цёплыя віншаванні ўсім цэрквам-сёстрам, якія ўжо святкуюць Вялікдзень, паведаміў 2 красавіка сайт Венскага экуменічнага фонду «Pro Oriente». У той жа час Варфаламей у сваім пасланні заявіў, што раздзельнае святкаванне галоўнай хрысціянскай падзеі Уваскрасення Гасподняга з'яўляецца «скандалам».

 

У гэтым годзе праваслаўныя святкуюць Вялікдзень 5 мая. У наступным годзе святкаванні Вялікадня ва Усходніх і Заходняй Цэрквах прыпадае на адзін дзень — 20 красавіка. Патрыярх падкрэсліў, што шчыра спадзяецца і моліцца, каб гэтае сумеснае святкаванне ў наступным годзе было не выпадковай разавай падзеяй, а пачатковай іскрай для далейшых старанняў па аб'яднанні даты Вялікадня.

3.04.2024

"БУДЗЬЦЕ МУЖНЫМІ! АДВАГІ!"19 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года, ва ўзросце 84-х гадоў адышоў у дом Нябеснага Айца Папа Ян Павел ІІ.

 

Кракаўскі арцыбіскуп кардынал Караль Юзаф Вайтыла быў абраны на пасад святога Пятра 16 кастрычніка 1978 года, стаўшы першым у гісторыі Касцёла Папам польскага паходжання. 13 мая 1981 года на яго быў здзейснены замах, у выніку якога Святы Айцец быў цяжка паранены.

3.04.2024

Папа Францішак падчас велікоднага благаслаўленння Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццёПасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ўдзяліў сваё апостальскае благаслаўленне.


Са зместам прамовы Святога Айца знаёміць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

30.03.2024

Слова Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі  Архімандрыта Сяргея на свята Пасхі Хрыстовай 2024 годуПачэсныя Святары і Дыяканы! Дарагія Манахі, Манахіні і Браты Семінарысты!

Любыя ў Госпадзе Браты і Сёстры! Паважаныя Сябры!

 

1.Прыміце, калі ласка, сардэчныя віншаванні са святам Светлай Пасхі Госпада і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста.

30.03.2024
Папа Францішак прыняў удзел у літургіі Мукі ПанаУ Вялікую пятніцу, 29 сакавіка 2024 года, Францішак узначаліў набажэнства Мукі Пана ў базіліцы святога Пятра. Гамілію па традыцыі прамовіў кардынал Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дома.

 

“Езус прыйшоў не для таго, каб падправіць і ўдасканаліць тое ўяўленне пра Бога, якое склалася ў людзей, але, каб, у пэўным сэнсе, зрынуць яго і адкрыць сапраўднае аблічча Бога”, - сказаў італьянскі капуцын.

30.03.2024

Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека.

 

30.03.2024

Валадар ідзе шукаць першага чалавекаСтаражытная гамілія на Святую і Вялікую суботу.

 

Што здарылася? Сёння глыбокая ціша ахінула зямлю. Глыбокая ціша і пустэча. Глыбокая ціша, бо Валадар спіць. Зямля спалохалася і сціхла, таму што Бог заснуў у целе і абудзіў тых, хто адвеку спаў. Бог памёр у целе і ўзрушыў адхлань.

29.03.2024

ВЯЛІДЗЕНЬ – 2024Велікодныя Службы ў грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска

 

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія св. Мікалая

(вул. Арджанікідзе, д. 6)

 

30 сакавіка 2024 - ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА

гадз. 21:00 – Пасхальная Працэсія і Ютрань

і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Блаславенне велікодных страваў

 

31 сакавіка 2024 +++ НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГАСПОДНЯГА +++

гадз. 12:00 - Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга

Блаславенне велікодных страваў

 

1 красавіка 2024 - СВЕТЛЫ ПАНЯДЗЕЛАК 

гадз. 18:30 - Святочная Боская Літургія


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.