Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


8.05.2024
У Рыме пройдзе Сусветная сустрэча #BeHuman10-11 мая 2024 года ў Рыме пройдзе Другая сусветная сустрэча па пытаннях чалавечага братэрства пад дэвізам #BeHuman (Быць чалавекам). У мерапрыемствы, арганізаваным ватыканскім Фондам Fratelli tutti, прымуць удзел 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.

 

У рамках ініцыятывы адбудуцца 12 круглых сталоў з удзелам навукоўцаў, эканамістаў, дзеячаў культуры і спорту, мэраў, менеджараў, рабочых і простых грамадзян з усяго свету. Яны будуць шукаць альтэрнатывы войнам і беднасці, разважаць пра братэрства як аснову новага свету, які складаецца з прыгожых чалавечых і сацыяльных адносін.

7.05.2024
Арцыбіскуп Станеўскі — новы Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у БеларусіНа 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое прайшло 7 мая ў Мінску, новым Старшынёй епіскапату быў абраны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
6.05.2024
Папа Францішак павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з ПасхайВелікодныя віншаванні праваслаўным і каталіцкім вернікам, якія карыстаюцца юліянскім календаром, Францішак выказаў 5 мая 2024 года пасля малітвы Regina Caeli на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

 

“Скіроўваю мае шчырыя віншаванні братам і сёстрам Праваслаўных Цэркваў і некаторых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія сёння, згодна з юліянскім календаром, святкуюць Святую Пасху. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць радасцю і мірам усе супольнасці і суцешыць тыя, якія перажываюць выпрабаванні”, - сказаў Святы Айцец.

 

Аляксандр Панчанка - Vatican News

4.05.2024

4 траўня 2024 - супольны дзень УШАНАВАННЯ ПЛАШЧАНІЦЫ ХРЫСТАПаводле каляндрара юліянскага (і новаюліянскага) субота 4 траўня 2024 - гэта Вялікая Субота (перад Уваскрасеннем Гасподнім). Вернікі ў храмах ушаноўваюць святую Плашчаніцу. У каляндары рыма-каталіцкай Царквы 4 траўня - дзень успаміну Турынскай Плашчаніцы. 

 

Провід Божы дае вернікам нагоду супольна разважаць пра збаўчыя падзеі укрыжавання і пахавання Госпада нашага Ісуса Хрыста, які перад мукай маліўся "каб усе былі адно".

29.04.2024

Тысячы вернікаў у Ватыкане ўшанавалі Яна Паўла ІІ у 10-годдзе яго кананізацыі27 красавіка з удзелам тысяч вернікаў у базыліцы сятога Пятра ў Ватыкане адбылася святая Імша ў 10-ю гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ.


Урачыстую цэлебрацыю ўзначаліў кардынал Джаванні Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Гамілію прамовіў кардынал Анджэло Камастры, арцыпрэзбітэр эмэрыт ватыканскай базылікі, які падкрэсліў, што Ян Павел ІІ абараняў мір, сям’ю і чалавечае жыццё.

26.04.2024
Прэзідэнт Таджыкістана здзейсніў візіт у Ватыкан26 красавіка 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона.

 

Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Таджыкістанам, а таксама абмеркаваны некаторыя аспекты палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне.

26.04.2024

У Ватыкане адзначаць 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святых Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ27 красавіка, у 10-ю гадавіну з часу кананізацыі святога Яна Паўла ІІ, адзін з яго найбліжэйшых супрацоўнікаў кардынал Джаванні Батыста Рэ, які цяпер з’яўляецца Дэканам Калегіі кардыналаў, узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў ватыканскакй базыліцы святога Пятра.


На гэтую ўрачыстасць запрашаюць ватыканскі Фонд святога Яна Паўла ІІ і былы сакратар Папы-славяніна кардынал Станіслаў Дзівіш.

24.04.2024

Кнігу аб хрысціянскіх храмах у Беларусі Папа Франішак атрымаў на Дзень ІмянінаўНапрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Яго Святасць Папа Францішак атрымаў альбом "Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі"(аўтар Станіслаў Янчарскі, Мінск "Альфа-кніга", 2024). 

 

Кнігу перадаў Папе архімандрыт Сяргей (Гаек), як падарунак на Дзень Імянінаў (св. Юрыя, 23 красавіка) ад удзельнікаў душпастырскай праграмы "М3 - мужныя мужчыны моляцця".

 

Архімандрыт падзякаваў Святому Айцу за Яго катэхезу пра цноту хрысціянскай надзеі, Папа адказаў: "будзьце мужнымі сведкамі надзеі".

24.04.2024
Папа Францішак: тэалагальныя цноты – супрацьяддзе ад самадастатковасціПра значэнне тэалагальных цнот веры, надзеі і любові для жыцця хрысціяніна нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2024 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

 

Францішак заўважыў, што кардынальныя цноты, якім былі прысвечаны яго папярэднія катэхезы: разважлівасць, справядлівасць, мужнасць і ўстрыманасць, узніклі яшчэ ў старажытныя, дахрысціянскія часы. “Яшчэ да Хрыста прапаведавалася сумленнасць, як грамадзянскі абавязак, мудрасць – як правіла дзеянняў, мужнасць – як асноўны кампанент жыцця, скіраванага да дабра, устрыманасць як мера, неабходная, каб не перабраць з лішкамі”, - сказаў ён, дадаючы, што хрысціянства не замяніла гэту “спадчыну чалавецтва”, а паглыбіла, ачысціла і інтэгравала ў веру.

18.04.2024

Тытул "Патрыярх Захаду" зноў з'явіўся сярод ганаровых званняў Рымскага пантыфікаУ «Папскім штогодніку» за 2024 г., які выйшаў з друку 9 красавіка, адноўлена гэтае старажытнае найменне, скасаванае ў 2006 г. Бенядыктам XVI.

 

Да апошняга часу поўны спіс тытулаў Папы выглядаў такім чынам: «Біскуп Рыма, Вікарый Хрыста, Пераемнік князя апосталаў, Кіраўнік Паўсюднай Царквы, Вярхоўны пантыфік, Прымас Італіі, Архіепіскап і мітрапаліт Рымскай правінцыі, Суверэн дзяржавы-горада Ватыкан, Раб рабоў Божых». Цяпер спіс папоўніўся найменнем "Патрыярх Захаду", якое, на думку гісторыкаў, было ўпершыню прынята Папам Тэадорам яшчэ ў 642 г., аднак у "Папскі штогоднік" яно было ўключана толькі ў 1863 г., пры Пію IX.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.